it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 28

перадрук з Еўрарадыё

Ангела Эспіноса ніколі не была ў Беларусі, а беларускую мову вывучыла самастойна.

Запісаць на відэа “Пагоню” Максіма Багдановіча яна вырашыла пад уплывам свайго віртуальнага сябра з Беларусі, прадпрымальніка Алеся Мазаніка. Алесь — уладальнік крамы беларускіх тавараў Imbryk.by Інтэрнэт-грамадзе вядомы таксама і тым, што дабіўся пакарання для кіроўцы аўтобуса, які вывесіў у кабіне расійскі сцяжок.

Ангела Эспіноса вывучыла беларускую мову ўсяго за 9 месяцаў, хоць ніколі не была ў нашай краіне. Зацікавілася Беларуссю пасля выбараў 2010 года. А пасля зразумела, што нашая мова і культура цікавейшая за нашую палітыку. Дзяўчына жыве ў іспанскім горадзе Гранада, дзе вывучае славянскую філалогію. Апроч беларускай, яна добра ведае польскую, украінскую і рускую мовы.

Ангела вядзе спецыяльны блог “Іншаземка, якая піша па-беларуску”. Сярод планаў на 2014 год Ангела пазначыла: “Я хачу ШМАТ пісаць, і па-беларуску таксама. Трэба займацца літаратурай, мовазнаўствам, здаць сесіі і атрымаць працу ў аэрапорце на лета. І, канечне, займацца беларускай справай”.

Раней Ангела Эспіноса праславілася ў беларускім інтэрнэце выкананнем “Малітвы” на словы Янкі Купалы.

Тэгі:

Dec 28

СУПОЛКА КУРСАЎ У FACEBOOK
mova

сябры і сяброўкі!
як вядома, з Новага году ў Менску будуць дзейнічаць некалькі моўных курсаў.

мы з калегаю Алесяю Літвіноўскай больш ня будзем выкладаць на "Мове ці каве" - і распачынаем свае моўныя курсы. тым часам, як "Мова ці кава" працягне сваё існаваньне з новымі выкладнікамі.

мы з Алесяю ўжо вынайшлі назву, зарэгістравалі сайт і суполку ў фэйсбуку, запрасілі да вас самых цікавых людзей Беларусі, падрыхтавалі дужа печанюшак навінак і цікавостак! так чэшацца вам расказаць падрабязьней, але ж не - будуць сюрпрызы на занятках!

першы занятак нашых курсаў адбудзецца

13 студзеня (панядзелак)

а 19.00

у Галерэі Ў (Незалежнасьці, 37а, ст.м. Плошча Перамогі)

па ўсіх пытаньнях можаце ліставаць:
мэйл labadzenka@gmail.com
скайп labadzenka
фэйсбук https://www.facebook.com/gleb.labadzenka

да сустрэчы!

ps выказваем шчырую падзяку Галерэі Ў за прадстаўленае для курсаў памяшканьне! лепей месца і няма!

kursy

Тэгі:

Dec 28

niakliaeu-kreva

запісаў Сяргей Шапран
фота Сяргея Шапрана

Тэгі: ,

Dec 28

mercedes
спасылку даслала Аляксандра Кулакова
цалкам ролік ТУТ

Тэгі:

Dec 27

mel1

Каменецкі раён Берасьцейскай вобласьці.

Мельнікі -- суседняя вёска ад славутага Воўчына.

але знайсьці млын нялёгка. ягоныя каардынаты ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 27

даслаў чытач спадар Андрэй
bapb

Тэгі:

Dec 27

даслаў чытач Зьміцер Курза

ЗАПЫТ

Вітаю, шаноўны Анатоль Васільевіч! хачу выказаць Вам і Вашай кампаніі "Стецкевич - спецодежда" вялікую ўдзячнасць за вашую прадукцыю, якаснае спецадзенне і абутак! нашу ўжо не першы год і прэтэнзій ніякіх. вельмі прыемна, што наша айчынная кампанія развіваецца і выходзіцьь на новыя рынкі, пашырае сферу сваёй прыстунасці.
нядаўна на шмат якіх беларускіх сайтах з'явілася інфармацыя аб Вашай кнізе "Я -сын Ваш. Летапіс беларускай шляхты", дзе па-беларуску даволі пазнавальна апісаныя беларускія шляхецкія роды Ліпскіх, Тычынаў і іншых... .
у сувязі з гэтым надта турбуе пытанне: чаму вашая кампанія абсалютна ігнаруе нашую родную беларускую мову? ёсць жа шмат прыкладаў, калі айчынныя (Мара, Аквілія, Акцыя, Сіпта, Марцінн і інш.) ды і замежныя вытворцы (Самсунг, Адыдас, Цэрэзіт, Хускварна, Грундфос і інш.) паспяхова ўжываюць беларускую мову.
а Вы, з'яўляючыя аўтарам такой пекнай кніга пра беларускую шляхту, чамусьці ігнаруеце наш неацэнны скарб - родную мову! ёй і так зараз цяжка. шчыра кажучы, яна памірае з-за абыякавасці дзяржавы і апатыі грамадзян.
з Вашага боку было б вельмі высакародным учынкам пачаць хоцьтрошкі карыстацца нашай мовай у дзейнасці кампаніі: рэклама, надпісы на спецадзенні, лагатып, эмблема, надпісы на транспарце, шыльды на памяшканнях і інш. - прастора для дзейнасці вялізная! ніхто ж не гаворыць пра перавод справаводства з рускай на беларускую. а прынамсі вось гэтак вонкава абеларусіць прадпрыемства было б выдатна! гэта быў бы цудоўны маркетынгавы крок!
тым больш што вы пашыраецеся - вось і ў Гомелі крама адчынілася. з чым вас і віншую!
таму вялікая да Вас просьба звярнуць увагу на гэты ліст і ўрэшце павярнуцца тварам да роднай мовы!
з павагай, Зміцер Курза

адказ

-------- Перасланае паведамленне --------
Ад каго: СТЕЦКЕВИЧ-СПЕЦОДЕЖДА <uniforma_by@mail.ru>
Каму: Kurzen <zmitrachok@
Тэма: Re: электронны зварот

Добрый день, Дмитрий!
Большое спасибо за Ваше письмо! Мы донесли Вашу идею до нашего директора, и он Вас полностью поддержал. Мы хотели бы начать с перевода нашего сайта на белорусский язык, есть ли у  Вас желание посодействовать нам в этом начинании? А конкретно, оказать нам услугу по переводу сайта на белорусский язык.
Пожалуйста, подумайте над нашим предложением и ответьте как можно скорее.

Заранее благодарим!

С уважением,
Отдел маркетинга
СООО "Стецкевич-спецодежда"
тел/факс(017) 291 86 68

Тэгі:

Dec 27

shytak
даслала чытачка Ірына Згрундо

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Dec 27

dipriz6

піша чытач Сяргей Саханько:

Вітаю !
Глеб, звярніце ўвагу на сайт нашага баранавіцкага прадпрыемства дыпрыз
http://dipriz.com/
там можна спампаваць шыкоўны каталег меблі - па-беларуску
З павагай
Сяргей

каталог і напраўду шыкоўны! а мэбля якія!..
зірніце яшчэ пару старонак:
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 27

даслаў чытач Ігар Цярэшчанка

форма для зваротаў на сайце Белкартаграфіі -- ТУТ

Шаноўныя супрацоўнікі РУП "Белкартаграфія!"
У Вашым асартыменце ёсць выдатныя навучальныя карты для школы на беларускай мове, маюцца таксама і "кішэнныя" карты гарадоў, выкананыя па-беларуску. Дзякую таксама за факсімільнае выданне карты Вялікага Княства Літоўскага.
Аднак, калі нядаўна перада мною паўстала задача набыцця адміністратыўна-тэрытарыяльнай карты Беларусі не школьнага тыпу, я не змог знайсці яе ў спісе Вашай прадукцыі. Гэтак жа сама я быў расчараваны адсутнасцю палітычнай карты свету, выкананай па-беларуску.
Прапаноўваю прадпрыемству наладзіць выпуск адпаведнай лініі беларускамоўнай прадукцыі, што б палепшыла імідж прадпрыемства, імідж Беларусі як незалежнай дзяржавы ў вачох замежных турыстаў, паспрыяла б глыбейшаму выконванню Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь", задаволіла б патрабаванні 23,43% насельніцтва Беларусі (гэта людзі, якія карыстаюцца беларускай моваю ў штодзённым жыцці па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 года).
З павагай і ўдзячнасцю за якасную прадукцыю, Ігар Цярэшчанка.

Тэгі: