it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 02

на цяперашні момант у сьпісе 340 пунктаў

 

bs-main1

 

Перад вамі – БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы.

Гэта – дайджэст рубрыкі “Мова”, куды ўжо цягам некалькіх гадоў чытачы дасылаюць заўважаныя прыклады беларускай мовы на таварах ці паслугах.

Некаторыя кампаніі ці тавары маюць толькі беларускую назву. Некаторыя – беларускія анатацыю ці зьмест. Недзе напісана дасканала, недзе – з памылкамі, недзе ўвогуле на трасянцы.

Усе пункты сьпісу аб’ядноўвае адно – яны зрабілі крок у бок беларускай мовы.

Што можам зрабіць мы – мэтанакіравана падтрымаць гэтых людзей. Як мінімум – набыць іх прадукцыю. А лепей – даслаць ім ліста з падзякаю.

Чаму гэтак важна, калі ўжываецца хоць шыльда ці назва на нашай мове, нават калі ўсё астатняе на іншай мове? Пра гэта можна пачытаць тут: http://labadzenka.by/?p=21341

Калі вы заўважылі недакладнасьць у сьпісе – калі ласка, лістуйце labadzenka@gmail.com

Калі маеце выпраўленьні (напрыклад, можаце дадаць назву крамы ці яе адрас, назву тавара) – таксама буду ўдзячны.

Калі вы маеце што новага для сьпісу – калі ласка, дасылайце на labadzenka@gmail.com Для тавараў пазначце гандлёвую марку і краіну-вытворца. Для ўстановаў – горад і адрас, каб людзі маглі карыстацца.

Дзякуй усім, хто дасылаў і будзе дасылаць навінкі для гэтага сьпісу.

Падтрымаем тых, хто робіць крок у бок нашай мовы!

ЗЬМЕСТ

 

1.Ежа, прадукты

1.1 Хлеб, батон, вырабы зь цеста
1.2 Каша
1.3 Салодкае
1.4 Мяса, рыба, морапрадукты
1.5 Кетчуп, маянэз
1.6 Паўфабрыкаты
1.7 Спэцыі, спэцыялітэты
1.8 Малочныя вырабы
1.9 Крупы
1.10 Ежа (іншае)

2. Напоі

2.1 Кава, гарбата, какава
2.2 Сокі, напоі
2.3 Квас
2.4 Піва
2.5 Гарэлка
2.6 Напоі (іншае)

3. Крамы
4. Арганізацыі, паслугі
5. Грамадзкія месцы
6. Кавярні, рэстарацыі
7. Кампутары, тэхніка
8. Праграмы, сайты і дадаткі
9. Рамонт тэхнікі
10. Адзеньне, бялізна, вопратка, абутак
11. Аўтамабілі
12. Друкаваная прадукцыя
13. Мэбля
14. Сацыяльная рэклама
15. Туалетная папера, сурвэткі, гаспадарчыя сродкі
16. Касметыка
17. Лакі, фарбы
18. Розныя тавары
 
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 31


відэа: Наша Ніва

Тэгі: ,

Dec 31

пазычана ў суполцы https://vk.com/futubela

Тэгі:

Dec 31

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1600 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

039-rukacca

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

    • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
    • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
    • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
    • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
    • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
    • на сайце imbryk.by
    • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

(калі недзе няма -- калі ласка, паведамце)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Dec 31

bializna
хоць і з памылкамі, але ж імкнуцца!..

даслаў чытач спадар Андрэй

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Dec 31

maladechna-autapark

Тэгі:

Dec 31

pojas3

гісторыя з набыцьцём пояса цягнулася паўтара году -- і завершылася посьпехам!

першапачаткова гаспадар, якому пояс нібыта "дастаўся ў спадчыну ад бабулі", хацеў за яго 90 тысяч даляраў. колькі заплацілі ў выніку -- невядома.

вось, што піша газэта Слуцкі край

Экспертная камісія ўстанавіла, што пояс быў выраблены на мануфактуры Слуцка ў перыяд паміж 1762 і 1780 гадамі (фабрыку ў той час узначальваў Ян Маджарскі).

У Беларусі ж захаваліся адзінкі: 11 цэлых паясоў (пяць з іх створаны непасрэдна ў Слуцку і шэсць – выкананы па ўзору за мяжой). У Слуцкім краязнаўчым музеі, на жаль, ёсць толькі невялікія фрагменты.

– У адрас нашай установы паступіла камерцыйная прапанова набыць слуцкі пояс XVIII стагоддзя з прыватнай калекцыі коштам у эквіваленце 90 тысяч долараў, – паведаміла дырэктар Слуцкага краязнаўчага музея Наталля Георгіеўна  Серык. – Камісія па экспертызе твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь устанавіла, што гэты пояс вытканы з шаўковай, сярэбранай і сярэбранай пазалочанай («залатной») ніці. Двухбаковы, чатырохліцавы, напалову літы. На адным з канцоў, у вуглах акантоўкі, вытканы меткі «SLUCK». Як сведчыць заключэнне экспертнай камісіі, пояс быў выраблены на мануфактуры Слуцка ў перыяд паміж 1762 і 1780 гадамі: фабрыку ў той час узначальваў Ян Маджарскі. У заключэнні ўказана, што пояс мае культурную, гістарычную, высокую мастацкую і музейную каштоўнасць.

нарэшце ў Слуцку ёсьць славуты слуцкі пояс!

здымак пояса адсюль

Dec 31

вытрымка з закону "Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях" (арыгінал ТУТ)

Статья 13. Религиозные организации в Республике Беларусь

Религиозными организациями в Республике Беларусь признаются добровольные объединения граждан Республики Беларусь (религиозные общины) или религиозных общин (религиозные объединения), объединившихся на основе общности их интересов для удовлетворения религиозных потребностей, а также монастыри и монашеские общины, религиозные братства и сестричества, религиозные миссии, духовные учебные заведения.
Религиозные организации имеют следующие признаки:
вероисповедание;
разработанная культовая практика;
проведение богослужений;
религиозное просвещение и воспитание своих последователей.
Руководителем религиозной организации может быть только гражданин Республики Беларусь.

Тэгі:

Dec 30

Сяргей ШАПРАН

Надрукавана: Абажур. 2013. № 7 (103)

bar01

Патрыярх беларускай літаратуры Рыгор Барадулін завяршыў 2013 год падвойным святам: выйшлі адразу дзве яго кнігі, і абедзве ўнікальныя — «Вушацкі словазбор» і «Лепей». Калі першую кнігу Барадулін усё жыццё збіраў, дык другую амаль усё жыццё пісаў. Такім чынам, абедзве кнігі для паэта ў многім выніковыя. Пра гэта і гутарым з Рыгорам Іванавічам.

 

— Падчас прэзентацыі «Вушацкага словазбору» ў кнігарні «Логвінаў» Уладзімір Някляеў засведчыў, што неаднойчы бачыў Вас, шчаслівага, з Вашай чарговай новай кнігай у руках, але ніколі не бачыў настолькі радаснага, як пасля выхаду «Вушацкага словазбору»…

— Для мяне выхад гэтай кнігі — вялікая ўрачыстасць для душы. Я ж пачаў запісваць вушацкія словы, якія чуў ад мамы, ад сваякоў, ад суседзяў — вушацкіх людзей, вострых на язык, недзе з класа шостага-сёмага. І, як толькі размова заходзіць пра «Вушацкі словазбор», мне адразу хочацца цытаваць: «Жывець, як золата важыць»; «Каму пільней, таму пыльней». Вушацкае вуха чуе нават, што пяе салавей: «Цімох, Цімох, павёў дзяўчыну ў мох, у мох. Паваліў, загаліў — торк, торк, торк…» У гэтым слоўніку выразы і словы на ўсе выпадкі жыцця. Ёсць, напрыклад, такое ёмістае вушацкае слова «прылюдзіцца» — гэта значыць, прывесці да пэўнага парадку, толку, спарадкаваць. Дык вось, я вельмі ўдзячны Наталлі Давыдзенка, укладальніцы гэтай кнігі, якая зрабіла працу акадэмічнага інстытута: яна не толькі сабрала цэлую трохтонку маіх запісаў, але і, сістэматызаваўшы, прылюдзіла, спарадкавала іх. «Вушацкі словазбор» — гэта не проста слоўнік, гэта слоўнік і ізборнік разам, бо добрую палову кнігі складаюць прыказкі і прымаўкі, прыгаворкі і зычэнні, пад’ялдычкі і цвялілкі, добрыя пажаданні і хуткамоўкі, загадкі і дзіцячыя гульні, звычаі і прыкметы. Тут усяго патроху: і скаромнага, і ўзнёслага.

Сам я па стане здароўя ўжо не мог засяродзіцца на падобнай працы — я нават у алфавітным парадку не склаў бы гэты слоўнік! Таму яшчэ раз хачу адзначыць вялікае старанне Наталлі Давыдзенка — яна нібыта на шахтах працавала. Працаздольнасць у яе шалёная! Між іншым, Наташа — не толькі дасведчаны рэдактар, але і сама паэтка, якая хоць і піша па-руску, але апошнім часам падрыхтавала ўжо дзве свае кніжкі па-беларуску.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 30

biadulia1 biadulia2

нармальнае міністэрства культуры ўжо даўно перанесла б класіка на радзіму. бо памёр Бядуля на выпадковай станцыі, едучы ў эвакуацыю -- даганяў цягнік і ня вытрымала сэрца.

але ж міністэрству зьнішчэньня культуры не да Бядуляў там усякіх. яшчэ ж з музэем Багдановіча разабраліся не да канца.

тым часам, стаіць замкнутая і хата, дзе жыў Бядуля ў Менску. і дзе ён прытуліў ужо хворага Максіма Багдановіча. мы ведаем гэтае месца як "Беларускую хатку".

фота пазычана з сайта Аляксандра Разэнблюма

Тэгі: