it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 08

supolka003

Сябры!

Ад 13 студзеня (19.00) ў Галерэі сучаснага мастацтва Ў распачынаецца новы праект – модныя курсы беларускай мовы “МОВА НАНОВА”.

Вядуць курсы філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка.

Заняткі будуць адбывацца кожны панядзелак, ад 19.00 да 21.00. Уваход вольны!

Ужо цяпер - далучайцеся да суполкі курсаў у facebook і суполкі ЎКАНТАКЦЕ!

На кожным занятку будуць цікавыя беларускамоўныя госці -- як вельмі вядомыя людзі, гэтак і прафесіяналы ў сваёй справе, якія нячаста фігуруюць у прэсе. Прычым, не толькі з Беларусі -- ужо ў студзені навучэнцы змогуць паразмаўляць з сапраўднымі беларускамоўнымі амерыканцамі, шведамі і іспанцамі!

Назва курсаў “МОВА НАНОВА” тлумачыцца проста. Многія беларусы кажуць, што беларуская — іх родная мова. Пры гэтым не зусім добра ці зусім нядобра ведаюць яе. Гэтае словазлучэнне “родная мова”вельмі часта ўводзіць у зман нас саміх. Час прызнацца, што нам пара вучыць беларускую мову нанова! Такія прыклады — калі народ адраджаў паўзабытую мову — ёсць у гісторыі, і яны натхняюць!

Канцэпцыя курсаў — неакадэмічнае вывучэнне мовы. То бок, уся інфармацыя — лексіка і граматыка, а таксама ўсемагчымыя цікавосткі — падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, файна і нязмушана. Апроч уласна моўных практыкаванняў, вас чакаюць незвычайныя звесткі па гісторыі ды культуры Беларусі!

Першы занятак прынясе шмат цікавостак: адразу некалькі гасцей (адзін з іх – вядомы беларускамоўны замежнік), выступ лідара гурта HandmadE Яўгена Валошына, таямнічы госць з Верхнядзвінска, майстар-клас "Як слушна павіншаваць па-беларуску", хітрыкі з граматыкі, аўдыё, відэа, фота, мультымедыя…

На занятках будзе цёплая, сяброўская атмасфера, а таксама прыемная драбяза: дармовыя кава і гарбата. Хоць зіма і бясснежная, але ж прыемнасці ніхто не касаваў!

Чакаем вас на занятках!

PS Чаму "модныя"? Нам дужа хочацца, каб размаўляць па-беларуску сталася модна! А потым -- натуральна!

ПАРТНЁРЫ КУРСАЎ

Галерэя сучаснага мастацтва Ў

"Будзьма беларусамі!"

Кнігарня "ЛогвінаЎ"

"Белсат"

Тэгі:

Jan 08

horad6
піша чытач Віталь Саболька:

Добрага настрою!
Магчыма, гэтая кавярня ўжо ёсць у вашым "Белым спісе", але на ўсялякі выпадак дасылаю свае шпіёнскія зацемкі.
Меню кавярні сфармаванае на трох мовах. Першае месца, што прыемна, займае беларуская. Афіцыянткі вельмі ветлівыя і прыемныя. Стравы ў кавярні досыць беларускія. Кошты, праўда, не для беларускіх студэнтаў і не для пенсіянераў. Па шпіёнскіх дадзеных, у кавярні ёсць толькі адна беларускамоўная супрацоўніца. Тым не менш, вашу беларускую мову кожны афіцыянт выслухае з задавальненнем (спадзяюся) 🙂 У скрайнім выпадку, можна будзе тыцнуць пальцам у беларускі надпіс меню 🙂 Не ў кожнай кавярні ёсць такая цудоўная магчымасць.

камэнтуе паэт Леанід Дранько-Майсюк:

Гэта тая кавярня, куды я наведваюся сам, з сям'ёй, з сябрамі. Летась я спытаўся ў дзівоснай гаспадыні гэтай слаўнай установы: "А чаму ваша меню толькі па-расійску і па- англійску?" На што пачуў: "Спадар Леанід, дапамажыце! Перакладзіце наша меню на беларускую мову!" Працаваў я поўныя два тыдні, бо тэкст мне даслалі даволі ёмісты. За пераклад атрымаў ганарар -- дысконтную картку

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 250 пунктаў) можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 07

himiki

Добры дзень, шаноўны сп. Лабадзенка,

Прапаную вашай увазе і для вашай калекцыі беларускамоўных сайтаў наш сайт "Суперхімікі : Хімічныя алімпіяды Беларусі : ілюстраваная гісторыя"

Ясная справа, алімпіяда і алімпійцы - не тавар. З іншага боку, у нашыя часы інтэлект - рэч асабліва каштоўная (там, дзе гэта разумеюць)...

З павагай,
Аляксандр Рагойша

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 250 пунктаў) можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Jan 06

Пра жыццё Каталіцкага Касцёла на Гродзеншчыне цяпер можна даведацца і дзякуючы новаму праекту Тэлерадыёкампаніі «Гродна» і відэастудыі Гродзенскай дыяцэзіі — тэлеперадачы «Сімвал веры». Выходзіць яна раз на два тыдні па аўторках на тэлеканале «Беларусь-2».

Аўтар відэа: Відэастудыя Гродзенскай дыяцэзіі

Тэгі: ,

Jan 06

у спадара кіроўцы, канешне, жалезныя нэрвы!
але тое, што ніхто з пасажыраў ні разу не пацярпеў -- хвала яму!

Тэгі: ,

Jan 05

aut-henijush
даслаў шаноўны Сяргей Панізьнік
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 05

kahaju-minsk

даслаў чытач Макім Ляшко з камэнтаром:

У "Цэнтральным унівэрсаме". Вось так, кахаюць Мінск.

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 250 пунктаў) можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Jan 05

bps-sberbank

даслаў чытач спадар Ігар
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 250 пунктаў) можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Jan 05

karova

Jan 04

koushyk
бадай, адзіны кулінарны блог на нашай мове -- 1000 і 1 коўшык