it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 20

гэтую абвестку я пабачыў у вёсцы Новы Сьвержань, што недалёка ад Стоўпцаў

hajjseks.jpg

Тэгі:

Apr 20

19 красавіка на падворку прыватнага дома Аляксандра Мілінкевіча ў вёсцы Бершты невядомыя прабілі ўсе колы чатырох аўтамабіляў, што там стаялі, а пазьней Мілінкевіча затрымалі пад Горадняй.

Ноччу 19 красавіка на падворку прыватнага дома Аляксандра Мілінкевіча ў вёсцы Бершты невядомыя прабілі ўсе колы чатырох аўтамабіляў, што там стаялі, не пашкадавалі і машыну суседа.

Акрамя таго, адзін з аўтамабіляў, быў заліты зялёнай фарбай.

Калі гэта было выяўлена, недалёка ад машынаў знаходзіўся старшыня Навадворскага сельсавета Генадзь Хведзько.

Мясцовыя жыхары адзначаюць, што каля чацвёртай уночы недалёка ад дома Мілінкевіча бачылі незнаёмыя машыны з невядомымі людзьмі, а на месцы здарэння засталіся сляды берцаў.

img_4141.jpg

Apr 19

Вось ён -- твар беларускай міліцыі. "Жывыя шчыты" і хлусьня, хлусьня, хлусьня. І гэтыя людзі будуць нас штрафаваць?..

Там у камэнтарах нехта заікнуўся пра "ізьбітага" супрацоўніка ДАІ?.. Што ж, пачытайце пра свайго героя.
"Как отметил правозащитник, во время просмотра в суде видеоматериалов он испытал шок. Видеозаписи милиции и записи белорусского ТВ, считает И.Рынкевич, "опровергли уличающие показания работников милиции". Так, запись с местом, где якобы капитану Игорю Сычеву Андрей Ким нанес умышленный удар в лицо, была просмотрена не менее пяти раз. На ней, по словам правозащитника, видно, что милиционеры, в том числе и потерпевший И.Сычев, толкают А.Кима и тянут его за волосы. "Если он, падая, в сутолоке и взмахнул рукой, то о каком-то умышленном тычке Сычеву не приходится даже заикаться, — считает И.Рынкевич. — Рядом с Кимом находился обвиняемый Бондарь, который подтвердил обстоятельства тогдашней толчеи. А потерпевший сник и попытался поспешно покинуть зал суда. Следовательно, Андрея Кима суд должен оправдать по статье 364 УК, поскольку он умышленно не применял к работнику милиции какого-либо насилия".

узята з навінаў tut.by

Apr 18

barad1.jpg

такім пабачыў я дзядзьку Рыгора летам 2005 года ва Ўшачах, на месцы, дзе быў хутар Верасовачка і хата, адкуль паэт рабіў першыя крокі

Тэгі:

Apr 18

Напрыканцы 2006 года мы з паэтам Уладзімерам Някляевым езьдзілі ў Вільню на канфэрэнцыю, прысьвечанаю 100-годзьдзю "Нашай Нівы". У Саюзе пісьменьнікаў Літвы нам паказалі кабінэт старшыні (яго самога на месцы не было). Някляеў жартам на хвіліначку прысеў у фатэль кіраўніка, а я ня мог не сфоткаць. 🙂

+ яшчэ некалькі фотак Някляева з тае канфэрэнцыі

niakl1.jpg

niakl2.jpg

niakl3.jpg

Тэгі:

Apr 18

p7280195.jpg

Кіеў, 2006

Тэгі:

Apr 17

такую вось карцінку злавіў я некалі ў Празе... 🙂

pragapara.jpg

Тэгі:

Apr 17

гэтыя міліцыянты сьведчаць зараз супраць Андрэя Кіма:

"Милиционер Блищев показал, что демократический активист Андрей Ким шел во время акции с граммофоном. Сотрудник полка милиции специального назначения Егор Караваев заявил в суде, что демонстранты их якобы били снежками, а также сказал, что участники акции имели при себе растяжку, "направленную против государственного строя и оскорбительную для Александра Лукашенко". Как выяснилось, на этой растяжке было написано "Своим сыновьям ты дал работу, а нас лишаешь". Сотрудники милиции Дмитрий Сироч и Олег Баков на все вопросы о действиях Кима отвечали, что вообще не помнят, как что происходило. А якобы потерпевший милиционер Юрий Сычев заявил, что Ким нанес ему удар в лицо, причем правой рукой, в то время как Андрей Ким — левша"

"Все свидетели со стороны обвинения так и не смогли объяснить в суде, в чем заключались призывы со стороны Андрея Кима начать массовые беспорядки", — отметил М.Пашкевич.

узята з навінаў tut.by

Apr 16

marakou.jpg

Леанід Маракоў -- унікальны чалавек. Ня так даўно ён быў пасьпяховым бізнэсоўцам, меў некалькі машын, прападаў у Эміратах. А пасьля даведаўся, як загінуў ягоны дзядзька -- любімы вучань Купалы паэт Валер Маракоў. Яго ў 1937 годзе нечалавеча катавалі, а пасьля расстралялі энкавэдэшныя выблядкі. А пасьля яшчэ паўгады прымалі ў маці передачы ў турму -- блінчыкі, сьпечаныя з пазычанай мукі...

Маракоў кінуў бізнэс, прадаў машыны, каб было за што жыць -- і даў сабе слова даведацца праўду пра дзядзьку, а таксама пра ўсіх 250 тысяч закатаваных сталіным беларусаў. Даў -- і вось ужо 10 год мэтанакіравана выпускае энцыкляпэдыі пра рэпрэсаваных літаратараў, дактароў, сьвятароў, настаўнікаў... Ён вярнуў зь нябыту дзесяткі тысяч імёнаў! У гэтых кнігах апісана, як катавалі лепшых людзей нашай нацыі і, што важна, ХТО катаваў. Няхай іхныя дзеці і ўнукі, якія жывуць сёньня побач з намі, адчуваюць сябе ня так утульна...

Сёньня спадару Леаніду 50. Віншую яго зь юбілеем, кланяюся за ягоную тытанічную працу, зычу моцы і здароўя давесьці яе да канца.

Увечары, а 18-й гадзіне на Варвашэні, 8 адбудзецца сьвяткаваньне юбілею Леаніда Маракова, прэзэнтацыя ўнікальнага сайту-даведніка рэпрэсаваных беларусаў marakou.by, а таксама прэзэнтацыя новай кнігі апавяданьняў «Сшытак забітага кантрабандыста».

Мае артыкулы зь Леанідам Мараковым можна прачытаць http://www.kp.belkp.by/2007/08/16/doc192011/ і http://www.kp.belkp.by/2007/10/30/doc204207/.

Тэгі:

Apr 14

p4100132.jpg

Карэн Нюман -- тая самая дзяўчынка, якая спачатку прымусіла маму пачаць прыдумляць ёй казкі, а пасьля прыдумала імя, якое сёньня ведае кожнае дзіця ў сьвеце -- Піпі Доўгаяпанчоха

p4100057.jpg

гэта я папрасіў Карэн патрымаць у руках ляльку Піпі

p4100147.jpg

Тэгі: