it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 27


Эльжбэта Радзівіл (па мужу Тамашэўская) -- дачка князя Альбрэхта Радзівіла, перадапошняга ўладальніка Нясьвіскага замку

Тэгі:

Sep 15

а мы з табой
напэўна, іншыя
усе зьяжджаюць –
мы застаемся
усе разыходзяцца
мы з чужых
разыходаў
плачам, сьмяемся

варым пельмені
робім дранікі
перыядычна
наведваем музэі
падбіраем пад
восень станікі
падтрымліваем
грузію

возім на лецішча
інтэлігенцыю
бачым за
кілямэтрамі фота
у Беларусі аднойчы
потым
чакаем
Яго Эксэленцыю

лічым вар’ятамі
тых і гэтых
стараемся не
сядзець у хаце
хочам яшчэ
пабачыць сьвету
да нараджэньня
дзіцяці

усе зьвіняць –
а нам ня хочацца
усіх нясе –
а мы трымаемся
бо гэты верасень
пэўна, скончыцца
і мы з табой
давай дамовімся
няхай зьвіняць
адно трамваі

а мы з табой
напэўна, іншыя
плянуем лётаць
па-над горадам
і навучыцца
не пужацца
ні гэтых дзён
ні гэтых холадаў

Тэгі:

Sep 11

за інфармацыйную падтрымку дзякуй кітайскаму студэнту журфака Чжоў Гуанья!..

Тэгі:

Sep 10

гэтыя ўнікальныя, я лічу, рэчы перадала мне мая першая настаўніца Ірына Мікалаеўна Кульбіцкая -- педагог ад Бога, адзін зь людзей, якія кардынальна паўплывалі на мой лёс і мой жыцьцёвы выбар. пра ўнікальнасьць гэтага чалавека сьведчыць і гэты факт -- згадзіцеся, ня кожная настаўніца 15 год захоўвае малюнкі сваіх вучняў...

пачытайце! я чытаў -- рагатаў да сьлёз!..

гм... зараз я малюю не нашмат лепш 🙂

Тэгі:

Sep 10

чытайце заўтра ў "камсамолцы" маё інтэрвію з Андрэям Арамнавым.
вас чакае сэнсацыя!..

Тэгі:

Aug 28

buraukin_blog.jpg

Тэгі:

Aug 25

arlou_blog.jpg

Тэгі:

Aug 23

0022.jpg

0012.jpg

0033.jpg

Тэгі: ,

Aug 21

putin.jpg

прычым -- гэта не мантаж.

вучыцеся, фатографы белты!..

Тэгі:

Aug 20

p8200620.jpg

галоўная адзнака добрых рук - каб гэтыя рукі самі забралі яе з маёй кватэры.

пліта амаль новая -- усяго 30 год. бабуля пільнавала добра -- драіла штодня.

але настаў капітальны рамонт, прыйшлі газавікі, адрэзалі трубы -- і ўсё, канец сувязі.

учора хадзіў у краму выбіраць "індэзіт"...

а гэтую выкідаць -- шкада, бо выдатна працуе.

забярыце хто, а?

p8200621.jpg

0032.jpg

ПЛІТУ ЗАБРАЎ ЧЫТАЧ БЛОГА КАЗАЛУПЪ. УСІМ ДЗЯКУЙ!