it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 04

усё, што было сабрана на ўчорашні дзень, учора ўвечары я перадаў Рыгору Барадуліну. літаральна ў апошні момант перад гэтым да акцыі далучыўся Лявон Вольскі -- замовіў для сябе і сям'і тры кніжкі. супольна было вырашана не называць сабраную суму, каб да Барадуліна не дачапілася падатковая. але сума гэтая, паверце, вееельмі істотная!.. дзякуй ўсім! акцыя працягваецца!

Тэгі:

Nov 03

у мяне не дайшлі рукі напісаць, але дайшлі ў Мікалая Тамашэвіча
пачытайце -- прыкольна атрымалася!..

Тэгі:

Nov 03

застаецца некалькі дзесяткаў чалавек, якія за два дні не знайшлі часу падыйсьці й забраць падпісаныя кнігі.
то бок, Рыгор Барадулін знайшоў час у лякарні падпісаць ім кнігі, а яны не знайшлі часу на 10 хвілін падскочыць у цэнтар гораду.
і я знайшоў час дзьве ночы ня спаць, апрацоўваючы мэйлы з замовамі, а яны часу не знайшлі.
і ўрэшце -- 7 чалавек знайшлі час некалькі гадзін мерзнуць на двары, чакаючы іх, а яны не знайшлі часу.
карацей, хто не забярэ падпісаныя кніжкі да аўторка -- вывешу пайменна ў блог. і няхай вам будзе сорамна.
ps гэта ня тычыцца тых, хто загадзя папярэдзіў, што ня зможа быць у выходныя )

Тэгі:

Nov 03

Рэчыца
Полацак
Бабруйск
Віцебск

хто можа захапіць едучы -- паведамляйце на мэйл labadzenka@gmail.com

PS кніжкі ва ўсе патрэбныя гарады перадаліся. дзякуй усім, хто дапамог!

Тэгі:

Nov 03

гэтыя два п'яныя выблядкі ламалі крыжы ў Курапатах у ноч перад Дзядамі. пасьпелі зламаць 5 крыжоў -- а пасьля іх затрымалі актывісты БНФ Алесь Макаў і спадар Алег.
пачытаць пра гэта можна тут
я спецыяльна разьмясьціў фоткі вялікага памеру -- каб падонкаў можна было пазнаць.
фота Радыё Свабода

Nov 03

ужо каторы дзень блог грузіцца цераз раз. маёй віны тут няма -- гэта віна TUT.BY. два гады таму менавіта з гэтай прычыны я перастаў карыстацца поштай на TUT.BY -- бо надакучыла даходжаньне лістоў абы як. я прынцыпова ня йшоў у ЖЖ ці іншы сэрвіс, завёў блог тут. але калі такое будзе цягнуцца -- давядзецца сыходзіць з TUT.BY, бо такі сэрвіс -- гэта непавага найперш да чытачоў блога.

Тэгі:

Nov 02


Дзядзька Рыгор падпісаў у лякарні каля 400 кніг -- і папрасіў перапынку. Па-першае, стаміўся (ён і так малайчынка - столькі кніг падпісаць!). Па-другое, пачалі сварыцца лекары: маўляў, мы яго тут лечым, а вы яму гэтыя кніжкі сотнямі носіце. Я і сам прапаноўваў Дзядзьку Рыгору расьцягнуць падпісваньне па часе, але ён адказаў: "Раз людзі замовілі, трэба ўсім кніжкі падпісаць, каб нікога не пакрыўдзіць".
Такім чынам. Усе замовы, якія паступілі да раніцы 1 лістапада, выкананыя. Замовы, якія прыйшлі пазьней, дзядзька Рыгор выканае ўжо дома, калі выпішацца зь лякарні.
Да таго ж, дома Барадулін разьбярэ сваю шафу з кнігамі -- і адбярэ тыя, якія можна пускаць на акцыю. Таму сачыце за блогам -- чакайце новых кніжак.
І яшчэ. Дзядзька Рыгор перадаваў усім сардэчную падзяку за чульлівасьць і неабыякавасьць.
Я таксама дзякую ўсім, хто адгукнуўся.
Дзякую Мікалаю Тамашэвічу, які дапамагаў нумараваць кнігі, езьдзіў са мной у лякарню да Дзядзькі Рыгора, а затым мужна тры гадзіны мерз на плошчы.
Дзякую Сяргею Шапрану (укладальніку кнігі), які дапамагаў цягаць кнігі з машыны ў лякарню й абратна.
Дзякую Канстанціну, які дапамог на ўласным мікрааўтобусе прывезьці кнігі на плошчу й раздаваць людзям.
Бяз гэтых людзей у мяне нечога б не атрымалася.

Хачу выбачыцца перад людзьмі, з чыімі замовамі я наблытаў. З 400 падпісаных кніг дзьве ці тры штукі не знайшліся. Напэўна, пад шостую раніцу, калі я скончыў апрацоўваць лісты, галава троху дала збой 🙁 Але Рыгор Барадулін абавязкова падпіша Вам кнігі!

Прыкра, што адное вядомае грамадзкае аб'яднаньне, якое месьціцца ў раёне плошчы Перамогі, адмовілася даць памяшканьне на пару гадзін для раздачы кніжак.
Але гэтым нас ня спыніш. Ганьба прафэсыйным беларусам, слава беларусам сапраўдным!

Тэгі:

Nov 02

сябры! першая палова кніг раздадзеная. у нядзелю ўвечары адбудзецца другая раздача.
учора нам ласкава дапамог спадар Канстанцін -- безь ягонага белага мінівэна нічога б не атрымалася!
але заўтра 2 лістапада (нядзеля) спадар Канстацін ня можа -- сямейныя справы...
таму зьвяртаюся: адгукніцеся, хто мае мікрааўтобус (ці, на крайні выпадак, аўто-ўнівэрсал)!.. дапамога патрэбная прыкладна ад 18.00 да 21.30
зьвяртайцеся на мэйл labadzenka@gmail.com

ps падрабязьней пра раздачу адпішуся, як высплюся. бо дзьве апошнія ночы разьбіраў лісты з замовамі на кнігі...

Тэгі:

Nov 01

правярайце мэйлы. усе, хто атрымаў запрашэньне, прыходзьце сёньня ў пазначанае месца ў пазначаны час.
больш за 400 кніг за некалькі дзён. вось дзе беларуская салідарнасьць!

Тэгі:

Oct 31

Замаўляйце "Выбранае" з серыі "Беларускі кнігазбор"!

Тэгі: