it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 13

22 лістапада (субота)
у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў,
тэатар-студыя Міровіча
(пр. Незалежнасьці, 81, другі паверх)

адбудзецца

вечарына польскай і беларускай паэзіі
“РЭКАНСТРУКЦЫЯ ПАЭТА”.

У межах імпрэзы:
- творы клясыка ХХ стагодзьдзя Зьбігнева Гэрбэрта па-польску і па-беларуску;
- вершы Ўладзімера Арлова, Веры Бурлак, Алеся Разанава, Андрэя Хадановіча ў арыгінале і ў польскіх перакладах;
- прэзэнтацыя спэцыяльнага нумара часопіса “ARCHE”, прысьвечанага Зьбігневу Гэрбэрту;
- прэзэнтацыя дзьвюх кніг З.Гэрбэрта “Рэканструкцыя паэта” і “Спроба апісаньня”;
- прэзэнтацыя дзьвюхмоўнай анталёгіі беларускай паэзіі “Nie chyliłem czoła przed
mocą”.

Удзел бяруць:
- укладальнікі анталёгіі Лявон Баршчэўскі і Адам Паморскі;
- беларускія паэты-ўдзельнікі анталёгіі;
¬- перакладчыкі З.Гэрбэрта (Марына Казлоўская, Марыя Мартысевіч, Серж Мінскевіч);
- музычны гурт “Рацыянальная дыета”;
- студэнты Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Вядзе імпрэзу Андрэй Хадановіч.

Пачатак а 18.00.
Уваход вольны.

Тэгі:

Nov 13

Шаноўнае спадарства! 6 снежня (субота) у Тэатры рускага рамансу (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2) адбудзецца феерычная прэзентацыя літаратурна-мастацкага праекта “Выявы-2008”, што мае на мэце прадставіць адразу некалькі кірункаў развіцця найноўшай беларускай культуры: літаратурны, музычны і візуальны. Вас чакаюць выступленні маладых паэтаў, якія будуць не толькі чытаць вершы! Валерыя КУСТАВА, Юлія НОВІК, Аксана СПРЫНЧАН, Віка ТРЭНАС пакажуць свае адмысловыя праграмы (вершы+слайды).
Вы зможаце пачуць электронную музыку і пабачыць фотаработы паэта-прыгажуна Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА. Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ прадэманструе фільм “Лупы”, зняты адмыслова для яе дэбютнай кнігі. Вольга ГАПЕЕВА падзеліцца рарытэтным відэа з яе замежных выступаў. Ганна ФЕДАРУК выканае для шаноўных гасцей усходні танец. У межах праекту чакаецца выступ вядомага музыкі Юры НЕСЦЯРЭНКІ, а напрыканцы імпрэзы вас чакае 40-хвілінная праграма Алеся КАМОЦКАГА!
Вядучая імпрэзы – дзяўчынка са свістком Віка ТРЭНАС.
Запрашаем! Пачатак у 18.00. Кошт квітка 5000 бел. руб. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +375 29 5607793, +375 29 1354495 або праз e-mail: vuavu@list.ru.
Праезд да Тэатра рускага рамансу www.rusromans.com: ад ст. м. Інстытут культуры (каля Дома быта) трал. 45, 47 да прып. “Аўтасіла”.
Увага! Кожны наведнік атрымае ў падарунак унікальны самаробны мультымедыйны дыск “Выявы-2008”, які не будзе распаўсюджвацца ні да вечарыны, ні пасля яе! Не прапусціце!

Тэгі:

Nov 11

Сябры! Кнігі скончыліся -- адпаведна, і акцыя скончылася. Даруйце, калі хто пакінуў замову, але так і не дачакаецца падпісанага асобнічка!.. Аднак прашу ўсіх, хто дасылаў замовы, сачыць за мэйлам -- у бліжэйшыя дні я паведамлю, каму хапіла кніжкі. Прашу й тых, хто да гэтага не забраў свае кнігі, усё-ткі знайсьці час забраць іх (сьпіс гл. у папярэдніх запісах). Па просьбе Дзядзькі Рыгора падкрэсьліваю, што грошы зьбіраліся не на лекі ці на хлеб (як гэта пасьпелі растрызвоніць некаторыя газэты й людзі), а проста як дапамога Народнаму паэту.

Хачу яшчэ раз падзякаваць найперш Вам, сотням чытачоў і прыхільнікаў Рыгора Барадуліна! Бясконца прыемна, што беларуская літаратура ў асобе Дзядзькі Рыгора мае такі аўтарытэт у грамадстве, запатрабаваная й дарагая беларусам! Калі ўсе кнігі будуць падпісаныя, абяцаю вывесіць у блогу імёны ўсіх, хто адгукнуўся.

Хачу падзякаваць людзям, якія дапамагалі мне ў правядзеньні акцыі, і безь якіх я захлынуўся б у гэтым моры замоваў і лістоў. Дзякуй Сяргею Шапрану! Дзякуй Мікалаю Тамашэвічу! Дзякуй Аляксею Кульбіцкаму! Дзякуй Кастусю й Кацярыне Хадыкам! Дзякуй Алесю Калесьнікаву! Дзякуй Андрэю Хадановічу! Дзякуй Леанардзе й Надзеі Мухіным! Дзякуй усім, хто перадаваў кнігі ў іншыя гарады й краіны! Дзякуй! Дзякуй! Дзякуй!

Былі й прыкрыя моманты. Некалькі разоў мне давялося чуць, што гэта ўсё я задумаў, каб папіярыцца. Бог ім судзьдзя. Але ўчора здарыўся зусім нечаканы паварот, калі мне затэлефанавалі з Варшавы й папярэдзілі:
-- Пакуль ты там акцыю праводзіш, адная жанчына (было названае імя) абзвоньвае ўсіх і гаворыць: "Ня верце гэтаму Лабадзенку, ён злодзей! Барадулін бедны ляжыць у лякарні й яшчэ ні рубля не дачакаўся, а Глеб усе грошы сабе забраў!" (Добра, што грошы мы заносілі разам з Сяргеям Шапранам, а ў мяне складзены падрабязны сьпіс ахвяраваньняў 🙂 )

Апынулася, што за адзін дзень гэтая старая сучка, якая ўвесь час круціцца вакол Барадуліна, пасьпела абзваніць многіх людзей, у тым ліку шаноўных Генадзя Бураўкіна й Сяргея Законьнікава. Добра, што абодва яны цудоўна ведаюць, хто яна такая, і пасьпяшаліся папярэдзіць мяне пра гэтыя плёткі. Я затэлефанаваў ёй і адкрыта запытаўся:
-- Ну дык што,..., колькі я грошай скраў у Рыгора Барадуліна?
Яна завішчэла:
-- Не хачу з вамі размаўляць, не хачу з вамі размаўляць!..
А потым пажалілася Барадуліну, што я ёй пагражаў. А я ж не пагражаў, а проста даў знаць, што ўсё ведаю.
Ну ды ладна. Як кажуць -- ня дай Бог нікому дажыць да такога.

Галоўнае ня гэта. Галоўнае -- што мы з Вамі дасягнулі мэты гэтай акцыі: падтрымалі ва ўсіх сэнсах Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. І калі такім чынам удасца падняць Дзядзьку Рыгору настрой, троху палегчыць ягонае існаваньне, -- значыцца, усё гэта было не дарма.

Нізкі паклон Вам, Дзядзька Рыгор, за тое, што Вы ў нас ёсьць! Ня кожнай нацыі так шчасьціць.

Тэгі:

Nov 11

напісаў спадару Уладзімеру Арлову эсэмэску ў шпіталь:

і якая ж была радасьць, калі празь некалькі хвілін прыйшоў адказ:'

Дай жа Бог здароўя аднаму зь лепшых нашых пісьменьнікаў і грамадзян!

Тэгі:

Nov 10

падрабязнасьці тут:
http://www.savebaby.com.ua/

калі хто чытае гэты блог ва Ўкраіне й мае мажлівасьць дапамагчы, адгукніцеся!..

Nov 10

6 лістапада Уладзімер Арлоў патрапіў у рэанімацыю з інфарктам, пісьменьніку была зробленая апэрацыя.
молімся за здароўе аднаго з найлепшых нашых творцаў!
no pasaran, спадар Уладзімер!

Тэгі:

Nov 10

зьяжджаў адпачыць, вярнуўся -- адразу званок ад Рыгора Барадуліна. высьвятляецца, што пакуль мяне не было, нехта (па вэрсыі Барадуліна -- Малады Фронт) надрукаваў і распаўсюдзіў улёткі, што, маўляў, зьбіраем грошы Рыгору Барадуліну на лекі, што яму зусім херова.

дазвольце запытацца: прыдуркі, што ж вы робіце?! я ня ведаю, хто гэта ўчыніў (аднак даведаюся), але кажу адразу: хто ўчыніў -- таму яўна нечага не хапае ў галаве.
інакш, як жаданьнем папіярыцца, я гэта назваць не магу.

нагадваю й паўтараю: мы не зьбіраем грошы Рыгору Бурадуліну на лекі, а праводзім акцыю падтрымкі. у самым першым допісе пра лекі не было ні слова. там была дакладная фармулёўка: Рыгор Барадулін у лякарні. гэта праўда. усё астатняе -- выдумкі іншых людзей.

прыкра, што гэтую бязглуздую фармулёўку "на лекі" распаўсюдзілі такія паважаныя выданьні, як "Наша Ніва" й "Народная Воля". пасьля гэтага знайшліся разумнікі, якія патэлефанавалі Барадуліну і ляпнулі: а мы тут, Рыгор, табе грошы на лекі зьбіраем!..
як вы думаеце, ёмка і прыемна чуць гэта Барадуліну?..

карацей. заклікаю ўсіх: калі пабачыце падобную інфармацыю ці гэтыя праклятыя ўлёткі, не паддавайцеся на танны піяр розных арганізацыяў. не дапускайце распаўсюд гэтай дэзы. не ахвяруйце Барадуліну "на лекі" .
Дзядзька Рыгор і бяз гэтага пражыве яшчэ сто год!

Тэгі:

Nov 05

буду распавядаць пра нашую з вамі акцыю

Тэгі:

Nov 04

Lidia Federica Mazzitelli

Shanouny spadar!

mjanie zavuc' Lidia- ja ital'janskaja studetka belaruskae movy z Ryma, Italii.
Pishu Vam tamu, shto chytala u Vashym bljogu pra akcyju na padtrymku Ryhora Baradulina.
Mne zdalasja slushnaja akcyja - hacja dahetul' ja Baradulina nja viedala, mne zaraz rasskzvali neshta pra jaho i chytala nekatoryja jahonyja vershy. Vot, padumala: vjadoma jamu najdarazhejshaja dapamoha svajh ljudzej, svajho narodu - ale mo jamu bylo b cikawa neshta z' Italii atrymac'? Na pryklad, ja mahla b patlumachyc' neshta ital'janskae na bielaruskuju (hacja sam bachyce jak drenna pishu-alie nazhal' njama u nas pierakladau, nakol'ki ja viedaju, akramja Bykava..), nashaja paezija...Kab jon viedau, shto u Italii jos'c' hto zajmaecca bielaruskaj movaj.
Vjadoma, kali Vy dumajece, shto mo liepiej nichoha takoha ne rabic', razumieju; al'bo shto liepiej bylo b neshta inshae daslac'..
kali takaja prapanova Vam cikawa, mozhacie mnie pisac'- dzjakuju za uvahu i zuchu usjaho najliepshaha!

Lidia
ps. prabachce, pishu na latinice bo nja maju na hetym pc kirilskich litar, ale Vy mozhace pisac' i na kirilice

Тэгі:

Nov 04

усё, што было сабрана на ўчорашні дзень, учора ўвечары я перадаў Рыгору Барадуліну. літаральна ў апошні момант перад гэтым да акцыі далучыўся Лявон Вольскі -- замовіў для сябе і сям'і тры кніжкі. супольна было вырашана не называць сабраную суму, каб да Барадуліна не дачапілася падатковая. але сума гэтая, паверце, вееельмі істотная!.. дзякуй ўсім! акцыя працягваецца!

Тэгі: