it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 19

Прыйшоўшы дадому й загрузіўшы мэйл, я прысеў. Ад студэнткі 2 курса журфака прыйшоў радасны ліст, што яна хацела б далучыцца да акцыі.
У загалоўку ліста так і значылася:"замова 2-х кніг Караткевіча".

Давялося расчараваць шаноўную студэнтку, з сумам паведаміўшы, што Уладзімер Сямёнавіч Караткевіч заўчасна памёр 25 ліпеня 1984 года.

Шаноўная! Вы трошкі спазьніліся! (як, зрэшты, і я)

Тэгі:

Nov 18

гэты рарытэт падараваў мне 6 год таму сам Рыгор Барадулін.
цяжка верыцца, але гэтая ПЕРШАЯ кніжка Дзядзькі Рыгора "Маладзік над стэпам" выйшла 49 (!) год таму.
бадай, гэта адзін з найкаштоўнейшых асобнічкаў маёй хатняй бібліятэкі!

нават і ня ведаю, чаму з кнігі ў блог выбраўся менавіта гэты верш... 😉



заўважце, як прыгожа, лесенкай, тады рабілі нават выходныя дадзеныя!

Тэгі:

Nov 16

Так выглядае Стары замак (на пярэднім плане -- карэта Вітаўта)

Гарадзенскі краявід

Разбурэньні працягваюцца. Каб ім рукі паадсыхалі.

Савецкая вуліца. Хачу пешаходную вуліцу ў Менску!..

Во дзе дзьвюхмоўе!

Тэгі:

Nov 16

Гэта я практычна на месцы, дзе была падпісаная Люблінская вунія

Пабачыўшы гэта, у мяне пачка адвісла. У Любліне -- па-беларуску!.. Але прыгледзеўшыся, я зразумеў, што нехта пэўным чынам хацеў падрэдагаваць гэтую шыльду... (гл. ніжэй)

Двор замка

Замак здалёк

Люблінская замалёўка

Рэкляма крамы з роварамі

Вежа

Гэтую арку ўдала растыражавалі на сотнях паштовак мясцовыя фотамастакі

Касьцёл

Цэнтральная вуліца (самая дарагая). Жыцьцё віруе. Блін тут каштуе 30 злотых. А ўжо за квартал убок пасьнедаў на 41 злоты так, што да вечара нічога ня ў. (Увечары ў Варшаве Валошын згатаваў цудоўную вячэру...)

Не, ну наш вакзал, безумоўна, лепшы, але ў Любліне тожа нічаво )))

Такі вось мілы куточак Старога Горада

Дворык

Касьцёл і вежа, на якую я так і ня ўзьняўся, бо "з кастрычніка па сакавік яна адчыненая толькі па выходных" (мы былі ў мінулую пятніцу) 🙁

А вось і разгадка сьцяжка ля замка. І ў Любліне ёсьць нармалёвыя беларусы!.. 🙂

Яшчэ адзін касьцёл

Зрэшты, які б сьцяг ня быў -- галоўнае, што па-беларуску 😉

Nov 15

лісты вам упарта не даходзяць
а ў мяне ляжаць тры кнігі, падпісаныя Вам, Сяргею Хомічу і Таццяне Хоміч.
пара ўжо забіраць.

Тэгі:

Nov 14

* Крычаў
* Вільня
* Варшава
* Лодзь
* вёску Багданаўка Лунінецкага раёна

ахвотныя дапамагчы, лістуйце на labadzenka@gmail.com

Тэгі:

Nov 14

Сябры! Лявон з Магілёва так і не адгукнуўся -- хоць я напісаў яму шэсьць мэйлаў. Нейкая Тацяна зь Менску таксама замовіла кнігу, а на мэйл так і не адказвае.
Для Ігара з Гародні мы выпадкова падпісалі дзьве кнігі.
Таму я вырашыў зрабіць так. Ёсьць ужо падпісаныя кнігі: адная для Лявона, другая для Тацяны, трэцяя для Ігара. Калі сярод вас ёсьць носьбіты памянёных імёнаў -- каштоўны асобнік зь цікавай гісторыяй чакае вас! (падказваю: можна зрабіць падарунак сябру/сяброўцы)

Тэгі:

Nov 13

здымак зроблены 19 красавіка 2000 года -- у той дзень, калі мы, уласна, і пазнаёміліся з Дзядзькам Рыгорам. я проста знайшоў ягоны нумар у даведніку, патэлефанаваў і сказаў: "Я Глеб, я хацеў бы з Вамі пазнаёміцца"
што было далей, вы добра ведаеце )

Тэгі:

Nov 13

тры вясны
і тры лета
бегаў за сонцам
пытаўся
дзе ты сонца
ўзыходзіш
дзе сядаеш
й не дазнаўся
дзьве зімы
і ўсю восень
лётаў за
месяцам
ўпотай
і не ўгледзеў
дзе зранку
сыходзіць месяц
з работы
сёмым ранкам
на золку
скажа сонная
зора
месяц быў такі
заўтра
сонца будзе тут
ўчора
хадзі,
непрытульны пане
будзем глядзець
разам
сонейка
прачынаньне
месяца мегафазу
цяпер мы сядзім
ў дрэвах
і жмурым свае вочы
свае разгадаць
сумневы
хочам

Тэгі:

Nov 13

Тэгі: