it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 03

чацьвер, 4 сьнежня, 18.00 клюб Nightstar (Сьвярдлова,2)
кантакт 8-029-945-4552 Ганна (дырэктарка Дакоты)

а ў пятніцу а 18.00 у гэтым жа клюбе адбудзецца канцэрт Дакоты. пытайцеся квіткі ў канцэртавых касах гораду!

ps 25 лістапада Дакота падала заяўку на ўдзел у Эўрабачаньні ад Беларусі.
музыка Дакоты, словы Глеба Лабадзенкі.
пакуль гэта ці не адзіная песьня па-беларуску 🙂

Тэгі:

Dec 03

ёсьць нагода ганарыцца!

Тэгі:

Nov 29
нехта
растопіць лёд
будзе вясна і сок
сонейка і вада
розная
нехта ідзе ў
палітыку
нехта ідзе ў
пясок
узяць і памяняць іх
можна бы
танчыць сівы
брук
плача стары
кот
толькі два
ліхтары
сьвецяцца
добра амаль
ўсё
толькі баліць
жывот
ён рэагуе на
месяцы
кроплі на
сырадой
сьвечкі на
туманы
крокі на
дываны
увагу на
маякі
увагу на
маякі
увагу на
маякі...
кішынёў, лістапад 28, 2008
з думкамі пра цябе
Тэгі:

Nov 26

прашу tut.by што-небудзь зрабіць: штодня прыходзіць па 8-12 спамерскіх камэнтаў. у мяне, вядома, прэмадэрацыя, але разьбірацца, дзе шлак, а дзе не -- напружвае. загадзя ўдзячны!

Тэгі:

Nov 24

зьмясьціла adelka на minsk_by:
На падставе маёй перапіскі з раённым выканкамам вымалявалася наступная інфармацыя: для арганізацыі беларускамоўнага гуртка неабходна да красавіка перадаць 15 заяваў бацькоў 3-4 год, якія жадаюць наведваць такі гурток. На дадзены момант ёсьць 2 жадаючых. Заявы, хутчэй за ўсё, будзем падаваць у дзіцячы садок на вул.Чайлыткі (за супермаркетам Вэстэр), бо па маёй інсайдэрскай інфармацыі там ёсьць патрэбныя кадры, якія нават па жыцьці размаўляюць на бел.мове.

Такім чынам, шукаю 11 бацькоў (чацьвера ахвотных ужо ёсьць), якія жадаюць з восені 2009 г. аддаць сваіх дзяцей 3-4 год у беларускамоўны гурток у мікрараёне Сухарава г.Менску. Арганізацыйныя (і кантрольныя) абавязкі бяру на сябе. Зьвязвацца: +375 29 395 73 99 Дар'я або праз акаунты скайп і гмэйл - apalonik

ПС Піяр і распаўсюд вітаецца.

Тэгі:

Nov 24

прапусьціў званок, а калі праслухаў аўтаадказьнік, дык неадкладна перанабраў адбіты польскі нумар.
боня кожны дзень вам на мабілку тэлефануе князёўна Эльжбета Радзівіл!.. :)))
праслухаць той запіс з аўтаадказьніка можна тут:

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Тэгі: , , , ,

Nov 23

першы наклад нашага з Валошыным дыска разыйшоўся, а для новага было вырашана перарабіць вокладку.
новы варыянт выканаў таленавіты малады дызайнэр Аляксей Кульбіцкі (за што яму пачот і ўважуха 🙂 ). калі што, магу падказаць ягоны кантакт. раю!
дарэчы, менавіта Аляксей -- адзін з аўтараў кампутаровай праграмы "Спадчына", пра якую шмат гавораць апошнім часам, і якую вельмі высока ацаніў Уладзімер Арлоў.

гэты дыск, які ўтрымлівае 7 песень, напісаных намі зь Яўгенам Валошыным, можна замовіць на мой электронны адрас labadzenka@gmail.com

кошт -- 10.000 рублёў

сродкі, атрыманыя ад продажу, будуць падзеленыя намі напалову )

Тэгі:

Nov 23

і вельмі добра, што выступоўцам ад Беларусі за іхнюю расейскамоўную песьню "Сердце Белоруссии" (!) далі толькі шостае месца.

Тэгі:

Nov 20

парамэтры такія:
195/50 R15

ліставаць на labadzenka@blog.tut.by

Nov 20

1. падпісаная проста Ігару (ЗАБІРАЙЦЕ ХТО ХОЧА)
2. падпісаная проста Лявону (ЗАБІРАЙЦЕ ХТО ХОЧА)
3,4,5. падпісаныя Вользе Шакаль, Сяргею Мікалаевічу Хомічу, Таццяне Віктараўне Хоміч

найбольш праблем з апошнімі трыма. бо Вольга Шакаль замовіла кнігі, але не пакінула свой кантакт. Рыгор Барадулін падпісаў. Ажно высьветлілася, што мэйлы да гэтай спадарыні не даходзяць. я шукаў праз базу velcom. Але 2 Вольгі Шакаль, 3 Сяргея Мікалаевіча Хоміча й 2 Таццяны Мікалаеўны Хоміч не прызналіся, што замаўлялі яны.

Хто ведае памянёных асоб -- дапамажыце знайсьці!

Тэгі: