it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 16

16 сьнежня, 13.00, школа #3 ў вайсковым мястэчку

Тэгі:

Dec 15

панядзелак, 15 сьнежня, БТ, 21:50

паўфінал "Эўрафэста" (адборышча на "Эўрабачаньне"), жывы эфір (буду актыўна махаць рукамі ў камэру 🙂

нумар 5 -- Дакота зь песьняй "Цябе адчуваю" (музыка Дакоты, словы Глеба Лабадзенкі)

здаецца, адзіная беларускамоўная песьня з усіх.

заўзеем за Дакоту!

Тэгі:

Dec 14

схадзіў на опэру "Алеко" на сцэне Дома афіцэраў. пасьмяшыў квіток, выкананы па-расейску. зьвярніце ўвагу на слова "рад" 🙂

Тэгі: ,

Dec 13

раю пачытаць -- блог Из жизни доктора (http://tolstonogov.blog.tut.by)

сярод апошніх пастоў -- падрабязны расказ, як у лякарні мама выкінула з 4 паверха трохдзённае дзіця, а тое выжыла

Тэгі:

Dec 13

лекцыя на тэму "Гістарычная архітэктурная спадчына: асьвятленьне й папулярызацыя ў СМІ"

p.s. у праграме -- продаж дыскаў Jab Сlub "Толькі разам" (музыка Яўгена Валошына, словы Глеба Лабадзенкі)

Тэгі:

Dec 12

ура! ура! ура!

Тэгі:

Dec 09

хто ведае ягонае імя -- паведамце. па адной з вэрсый, гэта выкладчык БНТУ, які прывёў на працэс бэрээсэмаўцаў, каб заняць месцы ў залі.
калі гэта так, дык кожны студэнт БНТУ павінен даведацца, якія людзі вучаць яго на лекцыях.

здымак узяты ў Андрэя Пачобута. падрабязьней пра працэс над Баразенкам і учынак гэтага "героя" можна пачытаць тут

Dec 09

таварыш Падбярозкін паліць пры выкананьні службовых абавязкаў, хаця тое строга забаронена ўнутранымі інструкцыямі МУС. таварыш Падбярозкін парушае загад міністра Уладзімера Навумава!

а яшчэ таварыш Падбярозкін з калегамі даваў сёньня паказаньні ў судзе на працэсе над Аляксандрам Баразенкам. памятайце, Максім, што Бог усё бачыць...

Тэгі:

Dec 08


Гэты дамочак 1790 года лічыцца адным з самых старых у Магілёве прыкладам грамадзянскай архітэктуры.
Два гады таму яго рэканструявалі па-беларуску: грохнулі ўсё, пакінуўшы толькі вонкавую сьцяну.

Цяпер з двара будынак выглядае так.

А з вуліцы ўсё ціп-топ: "старынный" дом з крутой датай на фасадзе...

Апагей рэканструкцыі -- мансардавыя вокны акурат каля гэтай самай крутой даты. Умелі будаваць у 1790 годзе!..

Тэгі:

Dec 05

Горничная Гитлера: Фюрер был отличным боссом

Тэгі: