it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 26

гэты здымак у Быхаўскім замку, дзе яшчэ колькі год таму, да пажару, была лесапілка, зрабіў мой сябар Андрэй Дыбоўскі, стваральнік геніяльнага сайту "Глобус Беларусі" -- www.globus.tut.by

хто яшчэ не наведаў гэты сайт -- той ня ведае, у якой прыгожай і цікавай эўрапейскай краіне мы жывем.

дарэчы, нядаўна на сайце зьявіўся форум, дзе людзі выкладаюць інфу пра свае вандроўкі, а таксама паведамленьні пра разбурэньне помнікаў архітэктуры.

сайт "Глобус Беларусі", дарэчы, можна набыць на дыску і, ўсталяваўшы на свой кампутар, дзівіцца прыгажосьцю нашай архітэктуры нават пры адсутнасьці падлучэньня да інтэрнэту.

раблю падказку: дыск "Глобус Беларусі" -- незаменны падарунак для кожнага, хто па інтэлекце вышэй ад міліцыянта 😉

Тэгі:

Dec 25

сябры!

віншую вас з Калядамі! зычу ў наступным годзе каму спаткаць, а каму замацаваць сваё каханьне, займець свабоду -- вонкавую ды ўнутраную, пазбавіцца ад лішніх справаў і людзей, здабыць спакой і гармонію!

Тэгі:

Dec 25

машына належала пані Бічэт -- бабулі Эльжбэты, маці Альбрэхта Радзівіла

Паводле вэрсыі чытача Косtя, гэта Руссо-Балт К12/20. І сапраўды, вельмі падобна:

зь іншага боку, даволі аўтарытэтны сайт www.cross-roads.ru падае іншы выгляд аўто:

ці гэта проста іншая мадыфікацыя аднае мадэлі?..

Тэгі: ,

Dec 21

хто адгадае, дзе ён стаіць? (Андрэю Дыбоўскаму просьба ў адгадваньні не ўдзельнічаць :))

Тэгі: ,

Dec 20

страшна разумны й страшна мілы дзядзька Харэўскі выдаў кнігу сваіх лекцыяў па нашай з вамі культуры, гісторыі, мастацтву.

хочаце рысануцца перад сябрам/сяброўкай сваёй абазнанасьцю -- чытайце ды рысуйцеся.

шалёна цікавая кніга для чытаньня й пашырэньня кругагляду, добры падарунак.

шчыра раю -- сам прачытаў не адрываючыся!

замовіць можна тут: http://www.knihi.net/index.php?productID=679

Тэгі:

Dec 18

Сябры! Да мяне прыйшло шмат просьбаў выкласьці ці пераслаць нашую з Дакотай песьню "Цябе адчуваю". Не магу зрабіць гэтага па некалькіх прычынах. Па-першае, студыйны запіс існуе толькі ў дэма-вэрсыі, а яна, без інструмантаў, гучыць недасканала. Па-другое, тэкст быў зьменены, і апошні варыянт значна адрозьніваецца ад запісанага.

Але адмыслова для наведнікаў Блогу дазволю сабе зрабіць вам невялікі калядны падарунак -- два рынгтоны. Адкрыю сакрэт: адзін зь іх ужо тыдзень стаіць у мяне на тэлефоне.

Спампаваць можна тут: dakota1 and dakota2 .

Калі будзе зроблены канчатковы варыянт песьні, абяцаю выкласьці цалкам! 🙂

Тэгі:

Dec 17

апошнія дні займаюся тым, што прыводжу ў парадак свой фотаархіў. за восем год журналісцкай дзейнасьці там назьбіралася 131 тысяча 594 фотакарткі. ужо ўпарадкаваны разьдзел "Асобы", "Беларусь (вандроўкі)", "Эўропа (вандроўкі)", "Мітынгі, шэсьці", "Імпрэзы, вечарыны"... з такога архіва можна за лічаныя хвіліны падабраць арыгінальную фотку практычна да любога журналісцкага матэрыяла!

Тэгі:

Dec 16

дошка выкананьня жаданьня знаходзіцца проста перад гарвыканкамам

у ролі найлепшых людзей ужо пабываў мой брат Арцём...

тут можаш быць і ты!

Тэгі:

Dec 16

16 сьнежня, 13.00, школа #3 ў вайсковым мястэчку

Тэгі:

Dec 15

панядзелак, 15 сьнежня, БТ, 21:50

паўфінал "Эўрафэста" (адборышча на "Эўрабачаньне"), жывы эфір (буду актыўна махаць рукамі ў камэру 🙂

нумар 5 -- Дакота зь песьняй "Цябе адчуваю" (музыка Дакоты, словы Глеба Лабадзенкі)

здаецца, адзіная беларускамоўная песьня з усіх.

заўзеем за Дакоту!

Тэгі: