it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 06

Калісьці давялося браць інтэрвію ў шаноўнага Станіслава Багданкевіча. Пасьля, заносячы яму дахаты экзэмпляр газэты, я ня ўпусьціў магчымасьці папрасіць яго паставіць яшчэ адзін аўтограф на маіх калекцыйных банкнотах. Рарытэт!

Быў час, калі рэвэрс нашых грошай выглядаў так...

Тэгі: , ,

Jan 05

неяк набыў у літве бляшанку італійскіх памодорак. быў усьцешаны, што, сярод іншых моваў, знайшоў там склад і па-беларуску. расчытаўшы, усьміхнуўся 🙂

паводле маёй вэрсыі, гэты тэкст італійцам дапамагаў пісаць хтосьці са шматлікіх беларускіх дзетак, якія шмат бываюць там на аздараўленьні 🙂

а што думаеце вы?

ps дарэчы, сьцяг таксама дагары нагамі намалявалі 🙂

Тэгі: ,

Jan 03

Мікалай Кандрычын быў намесьнікам дэкана Факультэта філасофіі й сацыяльных навук БДУ. Яму быў усяго 51 год. Ён памёр у ноч на 31 сьнежня.

Мне давялося гутарыць асабіста з гэтым чалавекам толькі аднойчы -- гэтым летам. Я прыйшоў да яго й папрасіў распавесьці, якім чынам зьдзяйсьняецца перавод з аднаго факультэта на другі. Іншы чалавек, як гэта звычайна робяць нашыя шэрыя савецкія выкладчыкі, адказаў бы: пачытай правілы, там усё напісана. Кандрычын не пашкадаваў тады некалькі хвілін, каб коратка ды зразумела абмаляваць мне працэс пераводу.

Я чамусьці запомніў гэта, я ўвогуле заўважаю такую драбязу.

Пасьля я сустракаў яго некалькі разоў у факультэцкіх калідорах, і заўжды адзначаў для сябе, наколькі годна, інтэлігентна, стылёва і па-эўрапейску выглядае гэты намесьнік дэкана.

Я шмат чуў пра яго. Чуў, што ён строгі. Чуў, што ўсе баяцца здаваць яму іспыт. Але ніколі я не пачуў пра Мікалая Кандрычына дрэннага ці зьняважлівага слова. Усе як адзін прызнавалі, што свой прадмет -- філасофію -- ён ведае дасканала й выкладае геніяльна. Бадай, гэта рэдкі выпадак, калі студэнты сапраўды любяць, паважаюць і ганарацца сваім выкладчыкам. На жаль, гэта рэдкасьць для сучаснага студэнцтва, бо з большасьці выкладчыкаў кпяць з прычыны й без.

Нягледзячы на зьнешнюю сур'ёзнасьць Кандрычына, я неаднойчы чуў, што ён -- першы дарадца й памочнік студэнта ў любой складанай сытуацыі.

І яшчэ. Я ніколі ня бачыў, каб студэнты шчыра, сьлязьмі плакалі па сьмерці свайго выкладчыка. Неяк не прынята гэта ў наш жорсткі час. А тут плакалі -- і казалі абсалютна непадробныя, недзяжурныя словы.

Сьветлая памяць гэтаму сьветламу чалавеку -- Мікалаю Кандрычыну.

Тэгі:

Jan 03

Пабачыў на TYT.BY навіну "В Португалии скончалась одна из старейших жительниц Земли" і, даруйце за недарэчнае слова, ўсьміхнуўся.

Мы ж з вамі дакладна ведаем, што найстарэйшая жанчына на плянэце жыве ў Маладэчне, ёй 119 год, і зваць яе Ганна Рагель (я ўжо пісаў пра яе ў Блогу).

Вось яшчэ некалькі фотак нашай доўгажыхаркі.

Іншыя здымкі Ганны Рагель можна пабачыць ТУТ

Тэгі:

Jan 02

няўжо яны й далей будуць казаць нешта пра стабільнасьць?..

Тэгі: ,

Jan 02

на параду Андрэя Дыбоўскага (www.globus.tut.by) я ўсталяваў плагін, каб перад камэнтаваньнем карыстальнікі ўводзілі лічбавы код. гэта зроблена, каб пазбавіцца спамэрскіх камэнтаў, якіх на сёньня 15-20 за суткі. фільтраваць іх ад нармалёвых -- няўдзячная справа.

у сувязі з усталяваньнем плагіну ў якасьці экспэрымэнту зьнятыя астатнія абмежаваньні па камэнтарах (скасаваная прэмадэрацыя). калі гэта дасьць плён, так будзе і надалей.

Тэгі:

Jan 02

раблю падказку: адзін зь іх -- цяперашні прэзідэнт Шымон Пэрэс. нарадзіўся 84 гады таму ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна. (дарэчы, у гэтай жа вёсцы нарадзілася і жонка Янкі Купалы Цёця Уладзя)

гэта, сябры, унікальны здымак. ён зроблены 15 чэрвеня 1934 года, у дзень выпуска чарговага класа Вішнеўскай польскай школкі.

а гэта -- яшчэ больш унікальны здымак, таксама 1934 года. на ім сфатаграфаваліся разам выпускінікі польскай і жыдоўскай школы. вельмі верагодна, што сярод дзетак ёсьць і сам Пэрэс. у той час -- Сёма Перскі. менавіта ў 1934 годзе сям'я Пэрэсаў ад'едзе са станцыі Багданаў (вакзал захаваўся), каб праз 70 год Сёма стаў прэзідэнтам Ізраілю

чакаю вашых варыянтаў на загадку 🙂

за правільны адказ лічыцца ня проста назваць імёны, але і дакладныя пункты нараджэньня

Тэгі:

Dec 28

з надыходзячым Новым годам усіх чытачоў Блога!

невялікі падарунак ад мяне -- нашая з Дакотай песьня ў добрай якасьці ў фармаце mp3

спампаваць можна тут: Цябе забываю

у новым годзе -- новыя песьні, вершы й фота.

заставайцеся з Блогам!..

Тэгі: ,

Dec 26

спадарства, у мяне засталася кніга, якую падпісаў для Ігара Рыгор Барадулін. Кніга была падпісаная памылкова, таму я яшчэ месяц таму запрапанаваў забраць яе любому Ігару. Паколькі ніхто не адгукнуўся, паўтараю прапанову. Калі сярод вас ці вашых знаёмых ёсьць Ігар -- зрабіце шыкоўны калядны падарунак. Паколькі акцыя даўно скончылася, дык забраць кнігу можна бясплатна, без ахвяраваньняў. Проста хочацца завершыць гэтую справу яшчэ ў гэтым годзе.

адгукайцеся на мэйл labadzenka@gmail.com

Тэгі: ,

Dec 26

Тэгі: