it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 16

знайшоў у нэце тэст IQ. зачапіўся -- вырашыў прайсці. вынік -- 142. стаў шукаць, многа гэта ці мала.

знайшоў, што:

IQ от 0 до 19 свидетельствует о тупоумии,
20 - 36 - нехватке разума,
69 - 85 - близко к норме,
86 - 114 - норма,
115 - 124 - выше нормы,
125 - 134 - высокий уровень интеллекта, более 135 - гений…

IQ выше 136 баллов демонстрирует 1% населения

Специалисты подсчитали IQ великих людей прошлого. У Гёте - 200, у Ньютона
и Вольтера 190, Галилея - 185, Франклина - 160, Леонардо да Винчи - 150,
Баха и Дарвина -140, Коперника -130, Джорджа Буша-мл. - 91…

Капернік, Бах, Дарвін і Буш адпачываюць!..

Наступны раз зьбяруся з думкамі -- і зьдзелаю Да Вінчы! 🙂

Тэгі:

Jan 16

Якое месца зойме Пеця Ялфімаў на Эўрабачаньні? (Хто ўгадае -- стаўлю піва 🙂

View Results

Loading ... Loading ...
Тэгі:

Jan 16

Калі Валошын сказаў сёньня, што будзе весьці блог, я нэрвова захіхікаў. Дзьве спробы ўжо былі -- хапала Жэню максымум на тыдзень. Што зробіш, творчы чалавек...

Але зараз ён даў цьвёрдае слова, што будзе трымаць сябе ў руках і прывучаць да інтэрнэт-дысцыпліны. Паглядзім, на колькі хопіць.

Наведвайце www.waloshyn.blog.tut.by !

Тэгі:

Jan 15

Рыгор Барадулін. Інтэрнэт

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Тэгі: ,

Jan 15

касьцёл сьв. Мікалая ў Геранёнах збудаваны ў 1529 годзе (сёлета яму 480 год!). у 1537 годзе ў гэтым касьцёле першы раз пайшла пад вянец 17-гадовая Барбара Радзівіл. ейным першым мужам быў Станіслаў Гаштольд, які, аднак, памёр праз 5 год.

другім мужам Барбары стаў кароль Жыгімонт ІІ Аўгуст.

званіца

брама

Тэгі: ,

Jan 15

Тэгі:

Jan 15

Тэгі:

Jan 15

Тэгі:

Jan 14

Музэй Янкі Купалы ў Менску -- сапраўдная скарбніца зьвестак пра паэта, сьведчаньняў таго часу. Экспазыцыя, прадстаўленая наведнікам, паказвае далёка ня ўсе цікавыя рэчы. Я б нават сказаў -- невядома, дзе экспанаты цікавейшыя -- на стэндах ці ў сховішчы. У сховішчы мне паказалі, напрыклад,

тэхнічны пашпарт машыны Купалы. Цікава расчытаць, як невядомы пісар ахарактарызываў Песьняра.

Вы трымалі ў руках пашпарт Уладзіславы Францаўны Станкевіч, дзе стаіць штамп : "муж -- Іван Луцэвіч"? А мне пашчасьціла.

А гэта -- цешча Купалы Эмілія Монэ, сваячка Клода Монэ.

Пахаваная, дарэчы, у Менску -- на вайсковых могілках, непадалёк ад мамы паэта. Ахвотным магу расказаць, як знайсьці абедзьве магілы.

Прыходзьце ў музэй Купалы, пакуль на яго месцы не пабудавалі казіно. Тут працуюць добрыя людзі. Чарнавікі яны дагэтуль пішуць на блянках з "Пагоняй"...

Тэгі: ,

Jan 13

Тэгі: