it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 22

усе мае знаёмыя хварэюць адно за адным!..

памятайце: лепш часнок -- чым колдрэкс!..

Тэгі:

Jan 21

мне здаецца, што ў сталінскі час чалавека, які яе прыдумаў, расстралялі б бяз суда і сьледзтва 🙂

але ж -- як трапна сказана!..

Тэгі: ,

Jan 21

Напэўна, гаспадары гэтага слонімскага гіпермаркета аўтазапчастак доўга думалі, як назваць сваю краму 🙂 А можа, гэта пералік марак аўто, для якіх ёсьць складнікі, справакаваў такое? А можа, беларусы нарэшце здабываюць нармалёвую годнасьць? Ці нармалёвую самаіронію?..

Тэгі:

Jan 21

а гэта -- у Бальнай залі палаца прэзідэнта

Тэгі:

Jan 21

Калі б гэты чалавек адкінуў капыты хаця б на 10 год раней, а лепей ўвогуле не нараджаўся б, на колькі б меньш гаўна і зла было ў гэтым сьвеце... Беларусь ня будзе дарэшты беларускай, пакуль на галоўнай плошчы краіны стаіць помнік чалавеку, які запачаткаваў зьнішчэньне нашай інтэлігенцыі ХХ стагодзьдзя. Зьнішчэньне апынулася настолькі ўдалым, што аднавіць інтэлектуальны склад нацыі мы ня здолелі і па сёньня...

Тэгі:

Jan 21

12 правільных адказаў пакуль ня даў ніхто. ёсьць пытаньні, на якія ня змог адказаць ніводзін удзельнік. відаць, і ў нэце ня ўсё ёсьць 🙂

сьпяшайцеся -- конкурс працягнецца да 31 студзеня!

умовы -- ў запісы за 18 студзеня.

Тэгі:

Jan 20

Вось, патрапіла да мяне такая візытовачка -- вырашыў падзяліцца. Мяркуючы па назве праспекта, візытоўка ня дужа новая... Я асабіста не правяраў, ці актуальныя зараз гэтыя нумары тэлефонаў. Да таго ж, пра што размаўляць з чалавекам, які прыбраў усе кіёскі ды паціху руйнуе мой стары горад?..

Але ахвотныя -- зьвяртайцеся!..

Тэгі:

Jan 19
фота Уладзімера Аляксеенкі

з князёўнай Эльжбетай Радзівіл у часе працы над кнігай.

Тэгі:

Jan 16

амэрыканскі пілёт Чэслі Саленбэргер, былы вайсковы лётчык, зьдзейсьніў цуд: пасадзіў агромністы аэробус А320 на ваду пасярод Ню-Ёрка, проста ў Гудзонскі праліў.

для арыентацыі: даўжыня аэробуса А320 складае 36,4 мэтра, размах крылаў 25,9. Саленбергер выйшаў у салон і папярэдзіў пасажыраў: "Рыхтуйцеся, пасадка будзе цяжкай". і зьдзейсьніў цуд. нягледзячы на тое, што шырыня гудзена ў гэтым мейсцы 600 мэтраў, для пасадкі у Чэслі была даволі вузкая паласа вады, бо ў гэтым мейсцы стаяць гандлёвыя суды. наўкол -- хмарачосы Манхэтана.

празь некалькі хвілін пасьля вылету з аэрапорта у маторы патрапілі птушкі, і самалёт пачаў губляць кіраванасьць. але, як кажа жанчына, што назірала экстранную пасадку з акна хмарачоса, усё выглядала не як хаатычная пасадка, а як плянамернае сяданьне на ўзьлётную паласу. неверагодна, але ў выніку аварыі ніхто са 155 пасажыраў не загінуў. уяўляеце, каб у нас пасадзілі так самалёт на Сьвіслачы?..

Тэгі:

Jan 16

такое арыгінальнае графіці пабачыў я на аўтобусным прыпынку дзесь між Вілейкай і Маладэчна. па-першае, мяне ўразіла само слова, бо звычайна на прыпынках, называючы гэтую катэгорыю жанчын, аўтары ўкладваюцца ў пяць літар. па-другое, я не мог не парадвацца, што нягледзячы на шматгадовую русіфікацыю, мова жыве ў народзе і падсьвядома прарываецца, асабліва вось у такія хвіліны выяўленьня шчырасьці.

размаўляйце па-беларуску!

Тэгі: