it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 02

praga2

тэстуецца вывешваньне відэа на блогу. пампуйце -- і каменціце, ці глядзіцца.

відэа адмыслова выбраў маленькае -- 792 кілябайты зь відам Прагі.

Тэгі:

Feb 01

Дакладаю, што даслаць свае адказы на конкурс наважыліся 5 чалавек. Пры падвядзеньні вынікаў часткова правільныя адказы залічваліся як 0,5 бала. Максымальная колькасьць балаў -- адпаведна колькасьці пытаньняў -- 12.

Канчатковыя вынікі выглядаюць так:

Vol[h]a -- 10/12 балаў
Slaver -- 8,5/12 балаў
Кастрамінава Воля -- 8,5/12
Pavel Sverdlov -- 8,5/12
Mikalai Tamaszevicz -- 7/12

Найбольшую праблему выклікаў пералік усіх краін, дзе мелі палацы князі Радзівілы -- ўдзельнікі конкурсу недаацэньваюць наш слаўны шляхецкі род! Таксама складанасьці ўзьніклі з колерам Белай вежы, 100% жыдоўскім мястэчкам і першай каляровай згадкай сьцяга.

Такім чынам:

1 месца -- Vol[h]a, яна атрымлівае супэрпрыз.

2 месца --   Slaver, Кастрамінава Воля, Pavel Sverdlov

3 месца -- Mikalai Tamaszevicz

Віншую пераможцаў!

Прашу ўсіх удзельнікаў паведаміць мне на e-mail свае паштовыя адрасы для атрыманьня каштоўных прызоў.

Тэгі:

Feb 01

конкурс скончаны. вось правільныя адказы. калі варыянтаў некалькі, залічваўся любы зь іх (апроч пытаньня №11)

пытаньні можна пабачыць ТУТ

1. Тут ёсьць два меркаваньні. Самы распаўсюджаны адказ – Троіцкі касьцёл у Ішкалдзі Баранавіцкага раёна Берасьцейскай вобласьці.


Збудаваны да 1472 года. Яго прынята лічыць самым старым зь неперабудаваных. Ён захаваўся ў першапачатковым выглядзе.

Другі варыянт – касьцёл сьвятога Казіміра ў вёсцы Уселюб Наваградзкага раёна Гарадзенскай вобласьці.

Ён збудаваны да 1433 года. Але вежа-званіца, якая кардынальна зьмяніла выгляд касьцёла, прыбудаваная толькі ў другой палове ХІХ ст.

2. Упершыню каляровая выява бел-чырвона-белага сьцяга зьявілася на карціне невядомага мастака XVI ст.

На ёй выяўлена Бітва пад Воршай 8 верасьня 1514 года.

3. Беларуская народная Рэспубліка была абвешчаная на трэцім паверсе дома па вуліцы Серпухаўская, 9 – сёньня гэта Валадарскага,9. Цяпер у гэтым будынку…

4. Валадарскага, 5. Цяпер гэта – Рускі тэатр імя Горкага.

Зайдзіце збоку – і вы пабачыце аўтэнтычны дэкор сінагогі ХІХ ст.!..

Як сінагога выкарыстоўвалася да 1923 года. Пазьней тут быў рабочы клюб, кінатэатр, жыдоўскі тэатр, і нарэшце – тое, што цяпер.

5. У колькасьці паверхаў. На момант разбурэньня ў часе вайны гатэль "Эўропа" меў 6 паверхаў,

а адбудаваны зараз – 7. Я ўжо не кажу пра недакладнае месца разьмяшчэньня і ўшчэнт скажоныя прапорцыі.


6.
Петрапаўлаўская (Кацярынінская) царква на Нямізе – 1611-13 гады пабудовы.

Па іншай вэрсыі – будынак манастыру базылян (Энгельса,1), дзе зараз месьціцца музычная школа.

7. Была. За савецкім часам яе да прыезду нейкага начальства за адную ноч пафарбавалі ў белы колер. Чаму? Бо называецца “Белая вежа”, а начальства прыедзе – і пабачыць чырвоную. Прывялі, што называецца, у адпаведнасьць.

Дзякаваць Богу, праз пэўны час вежу адмылі, і цяпер яна выглядае гэтак жа, як і ў 1276 годзе.

8. Чатыры: беларуская, расейская, польская, ідыш. На ўсіх гэтых мовах на гербе БССР ад 1926 па 1937 год было напісана (на стужачках): “Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!”


9. Зараз -- у вёсцы Воўчын Камянецкага раёна Берасьцейскай вобласьці. Памёр Станістаў Аўгуст Панятоўскі 12 лютага 1798 года ў Пецярбургу. Пахаваны быў спачатку там жа зь вялікай пашанай. Але 14 ліпеня 1938 года цела апошняга караля пад вялікай таямніцай было перавезенае ў вёску Воўчын, у Троіцкі касьцёл.

Гэта быў асабісты загад Сталіна – перадаць парэшткі польскаму боку. Але палякі на той час ставіліся да Панятоўскага як да здрадніка, які завёў шашні з Кацярынай ІІ. Таму у кракаўскі Вавель дарогі яму не было. У якасьці кампрамісу абралі беларускую вёску Воўчын, дзе Панятоўскі нарадзіўся. Туды і перавезьлі цела. Да вясны 1949 года цела знаходзілася ў касьцёле – апошнія гады труна была разрабаваная, косткі валяліся на падлозе. У 1949 годзе Антон Сьцяпанавіч, вартаўнік мясцовай гміны, сабраў косткі і пахаваў непадалёк. Калі ж палякам дазволілі правесьці ў воўчынскім касьцёле дасьледваньні, яны знайшлі там толькі фрагмэнты трунаў і вопраткі караля. Што і перавезьлі ў Варшаву. Таму ў “афіцыйным” месцы пахаваньня – касьцёле сьвятога Яна ў Варшаве -- ўласна парэшткаў няма, гэта прызнаюць і самі польскія дасьледчыкі.
10.    Калінкавічы.

11. Беларусь, Україна, Польшча, Літва, Латвія, Расея, Нямеччына, Францыя, Італія.

12. Вікенці Канстанцін Сямёнаў сын Каліноўскі. Прычым падпісваўся наш герой выключна як "Вікенці Каліноўскі".

Імя Кастусь – прыдумка ўжо савецкага часу. Упершыню Каліноўскага так назваў Усевалад Ігнатоўскі, першы старшыня ІнБелКульту (Акадэміі Навук) ў 1920-х гадах. Лёгіка была такая: Вікенці – занадта па-польску, Канстанцін – занадта па-праваслаўнаму. І назваў яго Кастусём. У 1960-х гадах маскоўскі гісторык Анатоль Сьмірноў працягнуў містыфікацыю: на дыплёме Каліноўскага ў ягоным асабістым подпісы “В.Каліноўскі” зацёр літару “В” і пераправіў наверх “К”. Так Каліноўскі назаўжды стаў Кастусём.

ps вынікі конкурсу будуць падведзеныя цягам сутак

Тэгі:

Jan 31

ты яшчэ можаш пасьпець!
умовы ТУТ

Тэгі:

Jan 31


культавыя ці культурныя? ці нешта трэцяе?

фота зроблена ў Заслаўі

Тэгі:

Jan 30

Знайшоў гэты даўні пост у Блоге Марка Григоряна. Марк Грыгаран -- журналіст BBC. Тры гады таму, калі я вучыўся на журналісцкіх курсах у Празе, ён праводзіў у нас сэмінары. Там жа я зрабіў прыведзенае тут фота Марка. Ён шмат бываў у Беларусі, мае тут сяброў.

Ягоны погляд -- чалавека з боку, але абазнанага ў праблеме -- падаецца мне цікавым.

----------------

Беларусь: несколько вопросов
Я давно слежу за событиями в Беларуси.

И вижу, как раз за разом, год за годом повторяется та же история: белорусская оппозиция объявляет о проведении марша, демонстрации или митинга, посвященного дате, важной для страны и вообще белорусской нации. Власти требуют изменить маршрут, или дату, или место проведения акции, переводя ее (акцию) из центра города на окраину.

Оппозиция не соглашается, проводит марш (митинг, демонстрацию) там, где хотела. при этом акции часто заканчиваются столкновениями с милицией. Эти столкновения сопровождаются кадрами жестокой схватки, после них бывают десятки задержанных (в том числе, журналисты), краткосрочные аресты, шум о нарушении прав человека и сочувственные статьи в западной прессе.

Понимаю, что рискую вызвать крайне негативную реакцию у белорусских френдов и друзей. Но не могу не сказать, что постоянство, с которым оппозиция идет на однотипные акции с более или менее известным результатом, наводит на мысли о нехватке воображения.

И потом: не знаю, каков эффект этих акций внутри Беларуси. За ее пределами – да, эффект есть. Пресса пишет, европейские и американские политики мотают происшедшее на ус. А в стране? Что меняется в самой Беларуси? Увеличивается ли количество сторонников оппозиции? Или, наоборот, уменьшается? Что представляют собой эти акции – выражение нравственного долга, или политические шаги? Или, может быть, и то, и другое?

Но если в этом есть политическая составляющая, то надо бы подумать: каковы политические результаты внутри страны. Если их нет или они негативны, то зачем проводить новые акции?

Если же политики там нет, то почему их проводит оппозиция?

И раз уж разгоны, избиения и аресты так предсказуемы, то зачем толкать молодых парней и девушек на цепи омоновцев?

Или я чего-то не понимаю?

Тэгі:

Jan 30

У вас яшчэ ёсьць шанец сарваць банк!.

Таму, хто адкажа правільна на ўсе пытаньні, -- суперпрыз!

Умовы конкурса гл. за 23 студзеня

Тэгі:

Jan 30

Учора ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі адчынілася выстава "Дэманструецца ўпершыню". Галоўная фішка -- Радзівілаўская мапа ВКЛ 1613 года, якую літаральна некалькі тыдняў таму набыў для музэя адзін зь менскіх банкаў. Гэтая мапа -- гравюра Томаша Макоўскага, выкананая ў Амстэрдаме.

Знайдзіце знаёмыя назвы 🙂 Дарэчы, агулам на мапе 342 беларускія тапонімы.

Назвы Вільня, Трокі, Меднікі сьведчаць, што Вільнюс, Тракай, Медзіненкай -- наглая выдумка сучасных літоўцаў.

Знаёмыя сымбалі 😉

Легенда мапы.

Яшчэ колькі знаёмых слоўцаў.

Таксама на выставе экспануецца арнат (адзеньне) ксяндза XVIII стагодзьдзя. Унікальнае яно ня толькі ўзростам, але і тым, што ў яго ўшыты кавалак Слуцкага пояса.

Гэтым збаночкам больш за 2000 год!

Выстава працуе штодня ад 11.00 па 19.00 па адрасе карламарла,12, выходны -- панядзелак.

Тэгі:

Jan 30

больш за 20 гадзін я ня мог зайсьці на Блог -- старонка проста не грузілася. і гэта -- не ўпершыню. такі сэрвіс я схільны лічыць зьнявагай да карыстальнікаў. бо адначасова галоўная старонка тут.бай грузілася заўсёды (бо на ёй зарабляюцца грошы), а на блогах, відаць, вырашылі сэканоміць.

гэты фінт стаўся апошняй кропляй. Блог Глеба Лабадзенкі шукае новы адрас.

Тэгі:

Jan 28

сёньня ў менскім клюбе "графіці" адбылася закрытая прэзэнтацыя для журналістаў кружэлкі "тузін гітоў-2008", куды ўвайшлі песьні, што перамагалі ў азначаным хіт-парадзе ў мінулым годзе.

нумар тры на дыску -- песьня "вуліца дым"

у сувязі з гэтым, адмысловы госьць прэзэнтацыі -- гэты самы гурт. Валошын зайграў разам з шалёна таленавітым гітарыстам, кампазытарам Андрэям Маркуцам (былы ўдзельнік гурта "Нео") і ня меньш таленавітым віртуёзным акардыяністам Максімам Квяткоўскім. вось, уласна, і здымкі.

УВАГА! адмыслова для наведнікаў Блога -- бонус! жывы запіс песьні "калыханка" з канцэрта можна спампаваць тут: kalyhanka_valoszyn/labadzenka (2.97мб)

Тэгі: