it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 14

учора ня стала пісьменьніка Валянціна Тараса. за некалькі дзён да гэтага ён сустрэў свой 79-ы дзень народзінаў. няхай беларуская зямля будзе яму мяккай.

здымак зроблены 5 красавіка 2006 года на зьезьдзе незалежнага Саюза пісьменьнікаў у Доме літаратара

Тэгі:

Feb 08

мая бабуля ведае
адкуль ідзе цыклён
якія кошты на нафту
і рост прэзідэнта расеі
што ёсьць абама яна
а ёсьць абама ён
чаму спыніўся завод
на станцыі гарадзея
мая бабуля ведае
каго забілі ўначы
і хто на “крышталі”
скраў тону сьпірту ўпотай
а мне яна гаворыць:
“ты сабе памаўчы
бо вашая апазіцыя
ўсе кругом ідыёты”
мая бабуля ведае
як сікаюць мураўі
калі пачнечча дождж
якое будзе лета
я ціха ёй зайздрошчу
яна жыве ў раі
ды мне не скарыстаць
жыцьця яе сакрэта

Тэгі:

Feb 08

робячы каву
без малака
я выпадкова
зьеў павука
цяпер мяне ня любіць павучыха
дык
лепей ніколі
ня есьці каханых
сваіх і чужых
дзейных і абацаных
і без патрэбы паветрам каханых
ня дыхаць

Тэгі:

Feb 07

выклікаю хуткую
з прычыны
што хацеў я зразумець
жанчыну
і пасьпець да адпраўленьня
карабля
стаць ракетаю "зямля-зямля"
быць харошым
у непатрэбным разе
прызнавацца ў чужой паразе
што ня стала ўласнай
перамогай
буду знаць, чаго
прасіць у Бога

Тэгі:

Feb 05

Даслаў колькі дзён таму фотку на Бі-бі-сі, а сёньня атрымліваю адказ: ваша фота прызнана Фота дня 5 лютага, пабачыць яго можна тут (спасылка на агульную старонку, у ніжняй частцы рубрыка Фота дня).
Сталы адрас фоткі, наколькі я разумею: вось гэты

Тэгі:

Feb 05


сябры, мне пільна патрэбная вашая дапамога. гурт Jab Club, для якога я пішу тэксты, зьяўляецца адным з прэтэндэнтаў на "Адкрыцьцё году" славутай "Рок-каранацыі". рэч у тым, што пераможцу ў гэтай намінацыі выбяруць карыстальнікі інтэрнэту.

ГАЛАСАВАЦЬ ТРЭБА ТУТ: ГАЛАСАВАЦЬ ЗА JAB CLUB

галасаваньне будзе працягвацца да 15.00 10 лютага.

ГАЛАСАВАЦЬ МОЖНА ШТОДНЯ ПА АДНЫМ РАЗЕ З АДНАГО КАМПУТАРА.

Вывешваю для пампаваньня песьні Jab Club:
Катакомба (муз. і сл. Я.Валошына)
Толькі разам (муз. Я.Валошын, сл. Г.Лабадзенка)
Ніколі (муз. Я.Валошын, сл. Г.Лабадзенка)
Вуліца дым (муз. Я.Валошын, сл. Г.Лабадзенка)
Не забывай (муз. і сл. Я.Валошын)
Калыханка (муз. Я.Валошын, сл. Г.Лабадзенка)

ПАМПУЕМ -- ГАЛАСУЕМ -- ПЕРАМАГАЕМ!

Тэгі:

Feb 03

Тэгі:

Feb 02

Тэгі:

Feb 02

цікавы ракурс, праўда?.. 🙂

Тэгі:

Feb 02

Гэта -- будынак былой канюшні на вуліцы Берсана (колішнім Трубным завулку), за Чырвоным касьцёлам. Збудаваная ў канцы ХІХ стагодзьдзя. Год ці паўтара таму ўласьнікі будынка разабралі на ім дах. Вартаўнік тады сказаў мне: "Будуць снасіць". Але ўвесь гэты час будынак так і прастаяў безгаловы. Што, дарэчы, пацьвяржае ягоную добрую ступень захаванасьці.

Сьпяшайцеся пабачыць гэтую драбінку старога Менску, пакуль яе не зруйнавалі калхозныя іваны без памяці пад маўклівую згоду підарасаў з камітэтаў архітэктуры!.. Хутка тут можа паўстаць чарговы шкляны паркінг, на радасьць людзям з выбітымі мазгамі ды пакалечанай душой.

Дарэчы, вось гэтая канюшня на фотаздымку, выкананым да 1933 года:

Арыентыр: за Чырвоным касьцёлам, зьлева ад паба "Дрожджы", за шлягбаўмам.

Тэгі: