it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 26

]

Прага, 2006.

Тэгі:

Feb 26

Пагоня XVII ст. з замку ў Дуброўне

Выгуляў сябе ў музэй археалогіі Інстытута гісторыі Акадэміі Навук. Штораз, калі я бачу штуковіны, якім тысяча, дзьве ці нават тры тысячы год, у мяне загараюцца вочы і цяплеюць рукі. А калі мне яшчэ даюць што з гэтага патрымаць у руках, шчасьцю майму няма мяжы.

Гэтым разам спраўдзілася мара ідыёта -- я нарэшце ўбачыў пячатку пачатку XII стагодзьдзя, дзе з аднаго боку выяўлены першы менскі князь Глеб, а зь іншага -- ягоны бацька Усяслаў Чарадзей. Ммм!..

Іншая доза пазітыву -- філіжанка для кавы (ну, ці што яны там пілі) Х стагодзьдзя. Арабская. Глазураваная. Прррыгожая!

І яшчэ шмат-шмат штуковін!.. Далей -- невялікая справаздача пра паход у музэй.

Галава дзіка, у якой нашыя з вамі продкі прабілі дзірку, каб зьесьці мазгі (ціпа далікатэс такі быў). Смачна есьці!

А на гэтым збаночку нейкі дзядзька-беларус тры тысячы год таму надрапаў выяву качкі.

Гэтаму збану столькі ж.

Фібула са свастыкамі. Куды глядзяць пільныя ветэраны вялікай айчыннай вайны?! 😉

домікі

і яшчэ домікі

ключы, знойдзеныя на Менскім замчышчы ў пачатку 1980-х, у часе будаўніцтва мэтро "Няміга"

кручкі адтуль жа. уяўляеце, якая рыбка вадзілася ў Сьвіслачы?!

кафля з Заслаўскага замка

парцалянавы сэрвіз, знойдзены ў валах Нясьвіскага замку

арол з кафлі зь печы Глускага замку

а гэта ўвогуле алес. гузік XVII стагодзьдзя (яму 400 год!) з выявай вусатага дзядзькі-беларуса ў саламяным капелюшы (брылі)

шчакастая цёцька (ці дзядзька?..) з кафлі

а тут -- цэлая карыкатурная сцэнка

і на заканчэньне -- зноўку "Пагоня". з Лошыцкага замку (так-так, які быў на месцы сёньняшняй сядзібы).

даруйце, калі недзе нешта паблытаў. так глядзеў, рот разявіўшы, што мог нешта й праслухаць.

Тэгі: ,

Feb 25

замест 105 цяпер трэба набіраць 225-70-00. стары нумар адрубяць ужо ў сакавіку.

удружылі, блін. запамінай цяпер!..

Feb 25

сябры, наш з Валошыным гурт вырываецца наперад, абганяючы нават Ляпісаў і Вольскага з Пугачам!

працягваем галасаваць, бо фанаты іншых музыкаў не даюць спаць у шапку!..

галасаваньне тут: www.music.fromby.net

Тэгі:

Feb 25

эксклюзыў, сябры. польская мапа Менску 1941 году. мапа клікабельная (увага: 2,4 мб!)

а вакол (далёка вакол) -- вёскі, фальваркі ды ўрочышчы...

...Ольшава (сучасная вуліца Альшэўскага), Цівалі (сучасныя вуліцы Янкі Маўра - Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча), Мядзьвежына (аднайменнае паселішча пры вуліцы Панамарэнкі), Кальварыя (сучасны раён Кальварыйскіх могілак)...

...Сухарава, Пятроўшчына...

...Лошыца, Калядзічы, Сеньніца...

...Каменная Горка...

...Кунцаўшчына...

...Масюкоўшчына і гэтак далей.

карацей, знайдзі сваю вёску на мапе Менску!.. 🙂

Тэгі: ,

Feb 24

Рыгор Барадулін адзначае сёньня свой 74-ы Дзень народзінаў. Ён зноўку ў лякарні -- на плянавым абсьледваньні. Так выпадае, што амаль кожны год Дзядзька Рыгор якраз на свае народзіны кладзецца ў шпіталь. Магчыма, яшчэ і таму, што, як сьціплы чалавек, ня любіць усе гэтыя віншаваньні і падарункі. А зараз і наведаць яго немагчыма, бо ў лякарні карантын...

З народзінамі, дарагі Дзядзька Рыгор! Я хачу, каб Вы былі заўсёды!

Тэгі:

Feb 24

дык галасуйце ж, каб ліквідаваць несправядлівасьць!
гурт Jab Club -- у чарговым туры "Тузіна Гітоў" з песьняй "Катакомба" (муз. і сл. Яўгена Валошына)
галасаваць трэба тут:
http://music.fromby.net/chart/index.php?msg=5

пакуль што мы на 3 месцы.
да перамогі, сябры!

Тэгі:

Feb 23

Тэгі: ,

Feb 21


фота АР

Тэгі:

Feb 20

Тэгі: