it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 08

цікавае выйсьце знайшлі жыхары гэтай хаты ў Стоўпцаўскім раёне. замест таго, каб маляваць ці выразаць нейкі нумар на сваё жытло, яны адшукалі бліжэйшы адпаведны кіламетравы слуп на дарозе і пазычылі нумар адтуль. багатая на таленты зямля беларуская!..

Тэгі:

Mar 07

Інтэрвію блога labadzenka.blog.tut.by блогу blogoboz.blog.tut.by можна пабачыць ТУТ

Тэгі: ,

Mar 07

(клікайце на фоткі для павелічэньня)

вёска Вішнева Валожынскага раёну Менскай вобласьці. зараз на месцы сінагогі -- прыватны сад. ад сінагогі застаўся толькі ганак і контуры падмурку... кафлю мне пашчасьціла знайсьці проста ў траве. сінагога была збудаваная ў ХІХ стагодзьдзі. столькі ж год і кафлі. я паказваў яе адмыслоўцам -- яны пацьвердзілі ўзрост.

Тэгі:

Mar 06

Вузьдзенскі раён, Менская вобласьць.

тэрытарыяльна збор знаходзіцца ў суседняй вёсцы Першамайск, на тырэторыі нейкага каледжа. каля збору вельмі любяць пакурыць на перапынках пацаны ў масьцярках. у часе маіх агледзінаў архітэктурнай каштоўнасьці адзін запытаўся ў другога: "а што гэта он дзелаіт?" другі, зацягнуўшыся цыгаркай, адказаў: "а, гэтую хуйню фатаграфіруе".

(націскайце на фоткі для павелічэньня)

мілая дэталь: як вісела клямка, так і пабялілі...

Тэгі:

Mar 05

учора пад Стоўпцамі.

(клікайце на карцінкі для павелічэньня)

Тэгі:

Mar 05

Калі чалавек гандон, дык адносіны зь ім будуць нацягнутыя.

(анекдот на сайце "Салідарнасьці")

колькі вашых знаёмых вы пазналі ў гэтым афарызме? 🙂

Тэгі:

Mar 02

а якія незвычайныя падарункі атрымлівалі вы?

Тэгі:

Mar 02

народ, час актывізавацца! Ляпісы наступаюць нам на пяты. ідзе гарачае спаборніцтва за 1-2 месцы! тур на "Тузіне гітоў" сканчаецца 5 сакавіка.

галасуем за Jab Club ТУТ

Тэгі:

Mar 01

неўмацаваная феадальная сядзіба Лошыца існавала яшчэ ад XVIІ стагодзьдзя. дом на здымку граф Прушынскі збудаваў у 1895 годзе ў аднайменнай вёсцы непадалёк Менску. сёньня гэта -- рыса гораду, раён вуліцаў Маякоўскага, Ігуменскага тракту ды Чыжэўскіх. за савецкім часам у сядзібе знаходзіліся розныя дзяржаўныя ўстановы, апошнія гады на дзьвярах вісела шыльда пра аварыйны стан. летам 2008 году сталі вядомыя пляны гарадзкіх уладаў па аднаўленьні сядзібы ды парку. галоўным мэсыджам было: усю драўляную частку сядзібы грохаем ды будуем з нуля (бо старая), а парк часткова высякаем, каб збудаваць піцэрыю ды паставіць карусэль.

у ліпені-жніўні 2008 група неабыякавых грамадзян правяла ў Лошыцы некалькі акцыяў і пленэраў. плён яны далі невялікі, а дакладней, не далі ніякага. хіба што асобныя дзеячы Адражэньня паскакалі перад камэрамі, зарабляючы сабе чарговыя спрэчныя бонусы.

зараз, калі Лошыца праз крызіс паціху адсунулася для грамадзтва на другі плян, там пачалася актыўная дзейнасьць будаўнікоў. хутка ад знаёмай нам Лошыцы застанецца хіба што падмурак.

прапаную вам невялікую экскурсыю па Лошыцы, якой хутка ня будзе.

каля самай сядзібы сканчаецца будаўніцтва дыхтоўнай прыбіральні. так што, папіўшы піва (у самой сядзібе будзе кавярня), будзе куды схадзіць пасікаць.

у сядзібе захаваліся старадаўнія падвойныя дзьверы

"дэмантаж будынку" пераходзіць з папераў на бярвеньне

у холе нас вітае ляпніна на столі. хутка яе, з усім астатнім будынкам, грохне бульдозэр.

тут жа -- арыгінальная печ, паліваная кафля якой за стагодзьдзе ня страціла яркасьці сваіх фарбаў

верх печы...

...і шараговая кафля буйным плянам

паварочваем галаву направа -- і бачым дзьверы ў іншы пакой. дзьверы выкананыя з таго ж дрэва, і ў гэткім жа стылі, што і панэлі ва ўсёй залі.

у тым пакоі -- абадраныя ліштвы з вакон. іх ціпа адновяць і паставяць на месца. тут мне згадваецца, як у Нясвіжскім замку, убачыўшы голыя падлогі, я спытаўся ў мясцовай цётачкі: дзе княскі паркет? яна адказала, што "ўвязьлі ў мінск на рэстаўрацыю". а калі я папрасіў шчыра сказаць, ці вернецца арыгінальны паркет абратна, цётачка супакоіла мяне: "не перажывайце, будзе такі самы".

а гэта працоўныя на просьбу рэстаўратараў выразалі кавалак падлогі разам з дубовым паркетам.

вось, прытулены да сьценкі, ён якраз і стаіць, гэты кавалак. зьвярніце ўвагу: дрэва нават не пацямнела, а засталося трывалае і смалістае. занатуйце ў памяці. крыху пазьней нам раскажуць, што Лошыца спарахнела настолькі, што "ну нічога нельга было ўратаваць". тым часам, як лічыць адзін з працоўных, якія калупаюць Лошыцу, сядзіба знаходзіцца ў "нармалёвым" стане, і, на ягоную думку, абнавіць варта толькі асобныя элемэнты.

той пакой, дзе стаяць ліштвы.

наступны пакой. "дэмантаж" ідзе поўным ходам!

ляпніна на столі дажывае апошнія дні.

калідор, які вядзе да іншых пакояў. ягонае месцазнаходжаньне вельмі нагадвае такі ж калідор у сядзібе Ваньковічаў на вуліцы Інтэрнацыянальнай. ён апярэзвае першы шэраг пакояў і пускае нас па чарзе ў кожны з пакояў другога шэрагу.

сьцены калідора пад тынкоўкай хаваюць сьляды зьменаў сядзібнай пляніроўкі

цьвік сёньняшняй сядзібы -- зялёная паліваная печ, якая захавалася ў найвыдатнейшым стане!

а цьвік печы -- надзвычай цікавае аб'ёмнае (амаль 3D) пано, на якім сядзяць паны й паненкі "галяндзкай зьнешнасьці" (так іх ацэньвае рабочы Пеця).

троху ніжэй -- выявы шляхетнага пана...

...і шляхетнай пані

на другі паверх вядзе лесьвіца. мяркуючы па ўсім, таксама старая.

гэтая арка якраз падзяляе сядзібу на драўляную і мураваную часткі. тое, што па левы бок, мусіць застацца (хочацца ў гэта верыць). тое, што па правы, хутка зруйнуюць.

пераход між першым і другім паверхамі

парэнчы на другім паверсе

дзьверкі печы -- яшчэ адныя сьведкі мінуўшчыны

від на гарышча

а гэта мы зноўку на першым паверсе, у адным з пакояў

мураваную частку сядзібы абяцаюць не чапаць. хаця, памятаючы, як салігорскі будтрэст грохнуў цэлую галерэю Нясвіскага замку, верыць гэтаму нельга.

запомніце гэты вобраз Лошыцкай сядзібы. яго ўжо хутка ня будзе. а будзе, калі пашанцуе, "такі самы".

падмурак умацоўваюць вось такімі жалезнымі спарудамі. аўтэнтычнасьць гарантуецца!

сьнегавічок самотна пазірае на Лошыцу. хутка прыйдзе вясна і ён, заплакаўшы, зьнікне.

разам з Лошыцкай сядзібай графа Прушынскага.


Тэгі: ,

Feb 27

Тэгі: