it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 26

Фішка гэтага Дня Волі -- вогнішча з партрэтаў усенародна абранага. Яшчэ большая фішка -- ВІнцук Вячорка, які агалцела гэтае вогнішча тушыць. Матывацыя вельмі дзіўная -- мы, маўляў, такіх вогнішчаў не плянавалі.

Скажу так: асабіста я ня стаў бы спальваць партрэты прэзідэнта, гэтак сама, як ня стаў бы спальваць, скажам, чырвона-зялёны сьцяг. Зьдзівіла мяне іншае. Атрымліваецца, некаторыя людзі лічаць сябе манапалістамі на Дзень Волі? І калі мне захочацца прасьпяваць "Пагоню", а у іх пляны гэта ня будзе ўваходзіць, мне заткнуць рот? Якога ражна ты лезеш тушыць тое, што запалілі іншыя? Ці гэта -- дэмакратыя? Хочуць -- хай паляць, ім за гэта адказваць. Я не прыхільнік і не праціўнік спальваньня партрэтаў Лукашэнкі. Я прыхільнік свабоды выбару і свабоды самавыяўленьня. І калі нехта захоча наступны раз спаліць партрэт В.Вячоркі ці Г.Лабадзенкі -- на здароўе!. Хаця ў мае пляны гэта таксама ня будзе ўваходзіць 🙂

ps я, дарэчы, прапаноўваў лепш затушыць па-піянерску, але разьюшаная апазіцыя мяне не падтрымала 🙂

сьцягі на суседнім дзевяціпавярховіку пратрывалі хвілін 25

Тэгі:

Mar 25

734 старонкі, цьвёрдая вокладка, 20 глянцавых лістоў з рэдкімі фотаздымкамі

кошт 35 тысяч рублёў, дастаўка па Беларусі
аўтограф аўтара Сяргея Шапрана -- ў падарунак
замаўляйце на labadzenka@gmail.com

падрабязьней пра кнігу ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Mar 25

будзьма вольнымі хаця б у душы!

Тэгі:

Mar 24

Тэгі:

Mar 24

А быдла, якое п'е чарніла на лавачках -- грамадзяне. Прыкладна пра гэта сказаў начальнік менскай міліцыі:

"В последнее время некоторые радикальные политические деятели открыто призывают к уличным шествиям, причем незаконно, — сказал Л.Фармагей в эфире телеканала ОНТ. — Мы уважаем право граждан на свободу собраний и митингов, право свободно высказывать свое мнение, но если под свободой понимается хулиганство, массовые беспорядки, то такая свобода неприемлема ни в одном свободном демократическом государстве".

"Органы правопорядка не допустят нарушения закона и посягательств на безопасность жителей и гостей Беларуси. На милицию возложена обязанность защищать права граждан, мир и спокойствие в нашей стране. И мы без всяких сомнений выполним свой долг перед законом и обществом", — заявил начальник столичной милиции.

І калі гэтыя жывёлы чарговы раз будуць зьбіваць дубінкамі бяззбройных людзей -- яні ні на чыю бясьпеку "пасягаць" ня будуць?..

Mar 24

слухай.
чуеш крокі
на сваіх плячох?
гэта танчыць
на паперы Бог
я ня мог
жадаць табе па-іншаму
дабранач
хай ідуць у сраку
ўсе тыраны
з волі дня
мы зробім волі ноч
слухай.
а пасьля кажы
як хочаш
авэрсам ці рэверсам
рабром
каінам ці авэлем
шалом
прывітаньне
дзе твае алоўкі?
будзем з пазлаў
рэзаць
размалёўкі

Тэгі:

Mar 23

літаральна 20 хвілін таму я пачуў дзікі крык за вакном. гляджу -- у суседнім доме на маіх вачах дзяўчына вылазіць за парэнчы балкона і, стоячы над зямлёю, пачынае дзіка вапіць некаму ў кватэры: "я прыгну! я прыгну! я прыгну!"

я, натуральна, схапіўся за тэлефон. апэратар міліцыі прыняла мой выклік, я паведаміў нумар дома, паверх, куды выходзіць балкон. чакаю.

дзяўчына, пакрычаўшы, залезла ў кватэру.

праз 18 хвілін (!!!) прыехала машына ДАІ, бартавы нумар 742.

даішнік адчыніў дзьверку ля пад'езда (нават не выходзячы з машыны!!!) і запытаўся ў нейкага бамжа нешта кшталту: у вас тут нехта з вакна скача?

бомж яму, напэўна, адказаў, што не.

даішнік зачыніў дзьверку -- і міліцэйская машына зьехала.

заслона.

Тэгі:

Mar 23

Ратуша. 1775 год

Каб пабачыць гэта, спатрэбілася 18 гадзін, 600 км за стырном і тры філіжанкі кавы.

Віцебскі дворык

Ратуша здалёк

Горад зьверху

Лесьвіца

Губэрнатарскі палац, XVIII ст. 3 жніўня 1812 года свой 43-і Дзень Народзінаў тут сустракаў імпэратар Францыі Напалеон Банапарт. Зараз у будынку месьціцца КДБ

Пазямельна-сялянскі банк, 1917 год. Зараз - Віцебская ветэрынарная акадэмія

Знакаміты від

Фантастычна прыгожы касьцёл сьв. Барбары, XVIII ст., 1884 год

Усьпенскі сабор. Пасьля таго, як храм адбудавалі, від з гэтай кропкі стаў такі ж, як і 100 гадоў таму

Балкон

Тэгі: ,

Mar 23

У нядзелю, 22 сакавіка, на Тэатральнай плошчы Варшавы прайшоў канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”.

На канцэрт прыехаў гурт Dali, лідэр гурта Jab Club Яўген Валошын (на фота ў цэнтры), былы ўдзельнік Parason Андрэй “Карп”, які зараз жыве ў Варшаве, беларуска-польскі праект “Мёд”.

замовіць дыск гурта Jab Club можна ТУТ

Тэгі: ,

Mar 22

Ты хлопчык ці дзяўчынка?

View Results

Loading ... Loading ...

іншыя варыянты -- ў камэнтах