it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 01

Сёньня выйшаў дыск:
супольны праект паэта Сяргея Панізьніка і Блога Глеба Лабадзенкі:

galasy_vokladka1

"ГАЛАСЫ Ўладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год"




Глядзіце відэа:



Слухайце аўдыё:

Get the Flash Player to see the wordTube Media Player.

На дыску зьмешчаныя ўнікальныя архіўныя запісы: 5 вершаў і 3 песьні Караткевіча (ў аўтарскім выкананьні), 7 вершаў Ларысы Геніюш (у аўтарскім выкананьні), 7 вершаў Барадуліна.
З Дзядзькам Рыгорам фішка асаблівая. Тыя самыя 7 вершаў, якія ён начытваў на мікрафон у 1968 годзе, я запісаў, як ён начытвае цяпер. Запісы адмыслова ідуць на дыску парамі. Атрымалася шыкоўна!
+ БОНУС: 8-хвілінны расповед Сяргея Панізьніка пра тое, як запісваліся гэтыя галасы.
Гэты дыск павінен мець кожны беларус!..

сьпіс трэкаў

treki1

пры падтрымцы

культурніцкай кампаніі

budzma

ПРЭСА ПРА "ГАЛАСЫ"

Беларуская асацыяцыя журналістаў
Блог Андрэя Хадановіча
Глобус Беларусі
Будзьма!
Радыё Свабода
Твой стыль (Гародня)
Блог Аляксея Кульбіцкага
Радыё Рацыя

Тэгі:

Mar 30


Калі хто ня ведае, Вячка Целеш -- гэта афігенна класны дзядзечка, які, напрыклад, у 1984 годзе выдаў такую кніжку

У 2005 годзе выйшла вось такая, проста фантастычная ягоная кніга (магчыма, і зараз яе можна знайсьці ў кнігарнях -- я купляў увосень):

А ўчора Сяргей Шапран, аўтар кнігі "Васіль Быкаў: гісторыя жыцьця" зрабіў мне шыкоўны падарунак -- аўтограф Вячкі Целеша!
Рэч у тым, што Сяргей нарадзіўся і вырас у Рызе, а зараз рэгулярна езьдзіць туды да мамы. А Вячка Целеш жыве ў Рызе. Усё сыйшлося -- і цяпер я маю вось такую кнігу старых рыжскіх паштовак

з вось такім аўтографам (клікніце для павелічэньня)

зьвярніце асаблівую ўвагу на дату аўтографа 🙂

Тэгі: ,

Mar 29

няўжо ўначы быў такі моцны вецер?..
самае прыкольнае, што звычайна я прыкладна на гэтым месцы паркую машыну...

Тэгі:

Mar 29

Купляў учора ў "Кароне" кілбасу. Гляджу -- за некалькі мэтраў стаіць Аляксандар Казулін з сям'ёй. Я зь людзьмі ўвогуле гаварыць люблю, таму шапчу прадавачцы:
-- Глядзіце, вунь Казулін стаіць.
Яна (таксама шэпча) мне:
-- А хто гэта такі?
Да шэпту падключаецца другая прадавачка:
-- Гэта той, што хацеў прэзідэнтам быць, а Лукашэнка яго ў турму пасадзіў.
Першая прадавачка:
-- Дык ён выйшаў ужо?
Я (шэптам):
-- Так. І адразу -- да вас у "Карону"!..

Тэгі:

Mar 29

сябры, у сувязі з шалёным попытам на кнігу Сяргея Шапрана пра Васіля Быкава, я знайшоў магчымасьць замовіць на Блог яшчэ колькі асобнікаў у выдавецтве.
кошт -- па-ранейшаму 35 тысяч
аўтограф аўтара Сяргея Шапрана -- у падарунак
замаўляць на labadzenka@gmail.com
падрабязнасьці ТУТ

Тэгі:

Mar 29

Пасьля ўчорашняга вечара гэтае слова стала для мяне ругацельным. Але -- ўсё па парадку.
Мы з маім спрадвечным сябрам Сашкам намыліліся ехаць у лазьню на ягоны хутар пад Ракавам. Гэта рэгулярная працэдура, якая прадугледжвае піва, чыпсікі й рыбку. А да гэтага мы неяк абмяркоўвалі, што, маўляў, на кальцавой адкрыўся новы прадуктовы гіпермаркет, які па-моднаму называецца "Дыскаўнтэр". (клікнуць для павелічэньня)
Сашка са сваёй Юлечкай паехаў туды крыху раней, а я пад'ехаў хвілін праз 15. Каля касаў гляджу -- ідзе насустрач Сашка і трымае ў руках бутэлечку мінералкі. Тут на маіх вачах да яго падлятае ахоўнік з навушнікам і кажа: "Мне сказалі вас затрымаць". За ім падскоквае другі: "Вы выйшлі міма касы зь мінералкай. Крадзеж!" Я ведаю Сашку 16 гадоў -- таму ўсьміхаюся й кажу: "Ну цябе ні на хвіліну нельга пакінуць -- ужо мінералку стырыў!" Але ахоўнікі, адчуваючы сваю важнасьць (раскрылі крадзеж стагодзьдзя) да жартаў ня схільныя.
Сашка кажа: "А дзе вашыя доказы, што я ў вас яе стырыў? Я яе яшчэ зранку на Ждановічах купіў".
Ахоўнік: А ў нас ёсьць відэа, дзе вы зь ёй выходзіце міма касы.
Сашка: А ў вас ёсьць відэа, што я яе бяру ў вас з паліцы?
На відэакамерах яўна вырашылі паэканоміць, проста сказаўшы ахоўнікам "фас!" Таму ахоўнікі пачынаюць казаць, што нельга ў гандлёвую залу заходзіць з таварам, які ў іх прадаецца. Намагаючыся схіліць іх на ўлагоджваньне сытуацыі, я дэманструю жуйку ў роце й пытаюся, ці мушу выплёўваць яе перад паходам у іхні дзіскаўнцер.
Ахоўнік на поўным сур'ёзе адказвае: "Тэарэтычна так".
Пакуль мы размаўлялі, вакол нас сабралася пяць (!) ахоўнікаў і намесьнік дырэктара дзіскаўнцера. Галоўны ахоўнік кажа: "Выклікайце міліцыю, хай складаюць пратакол".
Адчуваючы, што лазьня можа накрыцца медным тазам, я раю Сашку аплаціць мінералку ў касу, а паралельна патрабаваць Кнігу скаргаў -- скардзіцца на беспадстаўны паклёп.
Высьветлілася, што мінералка каштуе 880 (!) рублёў. Не дарма трымаюць ахоўнікаў!
Пішучы скаргу, мы працягвалі праводзіць з ахоўнікамі і намесьнікам дырэктара палкі дыялёг. І пасьля маіх словаў, сярод іншага, што кліент заўжды мае рацыю, намесьнік дырэктара шчыра запытаўся ў мяне: "А гдзе ета напісана?!"
Вэлкам то дзіскаўнцер, таварышы!

Тэгі:

Mar 27

Салідарнасць! Дасылайце мэйлы на solminsk@nsys.by, sol@sol.org.uk

Сутнасьць справы тут:

Настаўніцу звольнілі з працы за тое, што яна распавяла дзецям пра Дзень Волі

Кіраўніцтва адукацыйнага цэнтру «SOL Minsk» палічыла, што гэта «агітацыя за апазіцыю».

Марыяна Груздзіловіч, жонка журналіста радыё «Свабода» Алега Груздзіловіча, працавала ў камерцыйным адукацыйным цэнтры «SOL Minsk» са жніўня 1998 года. Як распавяла Хартыі’97 звольненая выкладчыца, 24 сакавіка падчас апошняй лекцыі навучэнцы загаварылі пра Дзень Волі.

«Адна дзяўчынка, гадоў трынаццаці, якая ўваходзіць у піянерскую арганізацыю, сказала: «А я ведаю, што такое Дзень Волі. Гэта калі адмарозкі збіраюцца і пачынаюць гарлапаніць», -- узгадвае Марыяна Груздзіловіч. -- Я не змагла змаўчаць, і патлумачыла дзецям, што ўгодкі ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі адзначаюць нармальныя інтэлігентныя людзі, якія праводзяць мірныя акцыі».

Па словах Марыяны Груздзіловіч, дзеці выслухалі яе расповяд з цікавасцю.

На наступны дзень, 25 сакавіка, з выкладчыцай сустрэлася кіраўніцтва цэнтра. Загадчыца навучальнай часткай цэнтра паінфармавала Марыяну, што яна звольненая, паколькі «парушыла ўнутраны статут арганізацыі». Кіраўніцтва заявіла, што вучаніца, якая спрачалася з Груздзіловіч, паскардзілася бацькам, а яе бацька служыць палкоўнікам МУС.

Муж Марыяны, Алег Груздзіловіч, лічыць, што яго жонку звольнілі па палітычных матывах.

«Выходзіць, што нашыя палкоўнікі міліцыі камандуюць не толькі міліцыянтамі, але і выкладчыкамі, прадпрымальнікамі, цэлымі фірмамі», - зрабіў выснову журналіст.

charter97.org

Тэгі:

Mar 27

дамен www.labadzenka.by зарэгістраваны!
цягам некалькіх дзён Блог будзе дасяжны па новым адрасе.
вось гэта будзе Блог дык Блог!.. 🙂

ps у камэнтах можна пакідаць пажаданьні адносна кантэнту новага Блогу

Тэгі:

Mar 26

падрабязнасьці ТУТ

Тэгі:

Mar 26

Якая мова для цябе родная?

View Results

Loading ... Loading ...