it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 08

Гэта -- Мікіта Супрунчук і Мікалай Зайкін, абодва зь Менску.
Правільныя адказы такія:
1) Вочы ва Ўладзімера Караткевіча былі рознага колеру: адное шэра-блакітнае, другое зеленавата-шэрае (паводле Алега Лойкі і Адама Мальдзіса).
2) Сем гадоў у савецкіх лягерах Ларыса Геніюш насіла бушлат з нумарам "0-287".
3) Рыгор Барадулін нарадзіўся на хутары Верасоўка Ўшацкага раёну.

Віншую пераможцаў -- яны атрымліваюць у падарунак дыск "Галасы"!
Астатнім -- не баяцца ўдзелу, баяцца бязьдзеяньня!..

Тэгі:

Apr 07

Тэгі: ,

Apr 07

Выстаўляцца яны будуць па старым адрасе Блога:
www.labadzenka.blog.tut.by
Заставайцеся на сувязі!

Тэгі:

Apr 06

Вырашыў зрабіць маленечкі падарунак з нагоды адстаўкі міністра Навумава.
21 студзеня 2008 году на мітынгу прадпрымальнікаў ў Менску ў нейкі момант я апынуўся на плошчы Незалежнасьці побач зь міністрам Навумавым.
Вось ён, беларускі Бэтмэн (крайні справа) -- ідзе ўсьміраць разбушаваўшыхся прадпрымальнікаў.
p1210009
А за ягонай сьпінай -- каманда інтэлектуалаў "Што? Дзе? Калі?", якія штодня чытаюць на ноч Бадлера і Мантэня.
p1210111
Зрэшты, вось і само відэа. Не пашкадуйце трох мэгабайтаў трафіку -- пасьля гэтага прагляду вам стане шмат зразумела пра чалавечыя, прафэсыйныя і мужчынскія якасьці міністра Навумава.

Застаецца дадаць, што гэтай жанчыне пасьля ўпаялі вялікі штраф. А праз пару дзён яна расказала ў інтэрвію, што яе муж некалі быў міліцыянтам, і Навумаў, тады яшчэ не міністар, нават заходзіў да іх у госьці на гарбату. Вось як жыцьцё зьмяняе людзей. Ці не жыцьцё? Ці служба ў беларускай міліцыі?..

Тэгі: ,

Apr 06

naumov
Маё прадказаньне зьдзейсьнілася. 14 лютага, распавядаючы пра чарговае зьверства й беззаконьне беларускіх мянтоў, я задаў рытарычнае пытаньне: чаму міністар Навумаў не падае ў адстаўку.
І вось сёньня справядлівасьць зьдзейсьнілася: прэзідэнт Аляксандар Лукашэнка прыняў адстаўку Навумава!
Хтоо з вас будзе моцна плакаць з гэтай нагоды?..

Вось сам тэкст навіны з TUT.BY:

Лукашенко принял отставку Наумова
6 красавiка 2009 » Навiна дня
Пресс-служба президента РБ

Александр Лукашенко 6 апреля принял отставку Министра внутренних дел Владимира Наумова по состоянию здоровья, сообщила пресс-служба президента. До назначения президентом Беларуси нового руководителя МВД временно исполнять должность министра внутренних дел будет генерал-майор милиции Анатолий Кулешов. Об этом БелаПАН сообщили в милицейском ведомстве.

У Владимира Наумова А.Кулешов был первым заместителем.

На должность первого заместителя — начальника криминальной милиции А.Кулешов был назначен указом президента 4 декабря 2008 года. До этого на протяжении трех месяцев он являлся заместителем министра внутренних дел — начальником милиции общественной безопасности. На эту должность А.Кулешов пришел с поста руководителя столичной милиции.

По сведениям БелаПАН в 13.30 в Национальном аэропорту "Минск" глава Федерации хоккея Беларуси В.Наумов должен был встречать президента Международной федерации хоккея Рене Фазеля.

В.Наумов родился в 1956 году в Смоленске (Россия). В 1986 году окончил Минскую высшую школу МВД СССР. Генерал-лейтенант милиции. В системе МВД с 1976 года. Службу проходил в должностях милиционера, помощника командира взвода, заместителя командира взвода, секретаря комитета комсомола полка милиции, заместителя командира роты, командира роты милиции, начальника отряда специального назначения, командира специального подразделения по борьбе с терроризмом "Алмаз", начальника Службы безопасности президента Беларуси.

С сентября 2000 г. — министр внутренних дел Беларуси.

Награжден орденом "За личное мужество", орденом "За службу Родине" III степени, медалями.

В.Наумов внесен в список лиц, которым запрещен въезд на территорию ЕС и США и чьи финансовые активы заморожены.

Apr 06

Выйшла кніга Радзіма Гарэцкага "Браты Гарэцкія", прысьвечаная ягонаму бацьку Гаўрылу Гарэцкаму, слыннаму навукоўцу, і ягонаму дзядзьку Максіму Гарэцкаму, нашаму вялікаму літаратару.

d0b3d0b0d180d18dd186d0bad196d18f1

Мне гэтая кніга цікавая яшчэ і тым, што ў маім хатнім архіве захоўваецца такі вось фатаздымак

d0b3d0b0d180d18dd186d0bad19661

Другі справа -- Гаўрыла Гарэцкі, першы справа -- Уладзімер Лабадзенка, мой дзядуля, які 40 год працаваў галоўным геолагам Беларусі.

d0b3d0b0d180d18dd186d0bad1962

У кнізе прыводзяцца вось такія страшныя па сваім зьмесьце дакумэнты...

d0b3d0b0d180d18dd186d0bad1964І вось такія страшныя па сваім зьмесьце здымкі.

d0b3d0b0d180d18dd186d0bad1963Ды паглядзіце, якім волатам быў гэты чалавек -- Гаўрыла Гарэцкі.

d0b3d0b0d180d18dd186d0bad1965

І які малайчына ягоны сын Радзім, што напісаў такую кнігу.

Пытайцеся ў кнігарнях. Замовіць кнігу таксама можна на labadzenka@gmail.com

Тэгі:

Apr 06

d0bbd0b0d0b1d0b0d0b4d0b7d0b5d0bdd0bad0b0_d181d0bbd18dd0bc_d0b1d0bbd0bed0b3

Цяпер я ведаю, што такое слэм. Галоўнае -- крэчэцы, скакаць і распранацца.

Я, асабліва ня робячы нічога зь пералічнага, дайшоў ажно да фінала 🙂 У фінале мне, зразумела, ні фіга не сьвяціла. Але затое мне дастаўся такі вось каштоўны прыз ад дырэктаркі Купалаўскага музэю:

d0bad183d0bfd0b0d0bbd0b012з такім вось прыкольным штампікам:

d0bad183d0bfd0b0d0bbd0b023А яшчэ вось такі медальчык

d0bad183d0bfd0b0d0bbd0b031
Агульнае адчуваньне ад слэму такое: калі туды запусьціць, скажам, Уладзімера Някляева ці Рыгора Барадуліна, наўрад ці б яны нешта здабылі. Бо ня сталі б крычэць, скакаць, распранацца.
А я, знаяце, хачу быць як Някляеў і Барадулін.
Бо яны і бяз крыкаў могуць данесьці сэнс паэзіі.

Тэгі:

Apr 05

Карыстальнік mikita дасканала адказаў на ўсе тры пытаньні -- ён атрымлівае ў падарунак дыск "Галасы"!

У вас ёсьць яшчэ два дні, каб пайсьці па гэткім жа шляху!
Умовы конкурсу ТУТ

Тэгі:

Apr 05

618036

Шчыра віншую Юлію Сіндзееву з высокім тытулам, атрыманым на конкурсе "Міс сьвету" ў Бэрліне. Юля -- сапраўдная беларуска, бо, як усе беларусы, ня ведае, як правільна выглядае дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг!.. 🙂

Тэгі:

Apr 05

Неяк я задаўся мэтай дасьледваць, "што збудавала нам Эўропа". Рэч у тым, што пачынаючы ад канца XVI стагодзьдзя беларуская шляхта актыўна запрашала сюды архітэктараў з усяе астатняе Эўропы. Сёньня падаю да вашай увагі першую частку досьледу, якая закранае дакладныя альбо амаль дакладныя копіі -- ці то мы ў іх, ці то яны ў нас.

1.
001
Варшава, Лазенкі. Летняя рэзідэнцыя караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага...
002_d0bcd0b0d0bb
Жэмыслаўль (Іўеўскі раён), сядзіба Ўмястоўскіх

2.
003-2
Менск, Чырвоны касьцёл...
003
Ютросін (Польшча)

3.

005_d0bcd0b0d0bb
Нясьвіж, Фарны касьцёл. Архітэктар Джавані Марыя Бэрнардоні
004_d0bcd0b0d0bb
Кракаў, касьцёл сьв. Пятра і Паўла, архітэктар той жа

4.

berezvecche

Касьцёл Беразьвеччанскага кляштара (Глыбокае). Зьнішчаны камуністамі
belostok_d0bcd0b0d0bb
Збудаваны нанова касьцёл у Беластоку

Тэгі: , , ,