it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 21

вярнуўся з паездкі ў Мёры-Верхнядзьвінск-Полацак. за адзін дзень адматалі 670 км, правялі чатыры прэзэнтацыі "Галасоў". падрабязная справаздача крыху пазьней. а зараз хачу зьвярнуць вашую ўвагу на адзін камэнтар, пасьля якога я зразумеў, што сёньняшні дзень пражыты не дарма

Darina Sinitsa

Добры дзень, Глеб!!! Выбачайце, не ведаю Вашага імя па бацьку.
Я толькі прыйшла са школы і адразу вырашыла Вам напісаць :))) Мне вельмі спадабалася сустрэча з ўсімі вамі!!! І вельмі рада, што хоць наша першая школа не пазначана ў Вашым спісе, вы ўсё ж такі да нас завіталі!!! Дзякуй вялікі за сустрэчу!!! Вы ўсе - проста СУПЕР!!!! Таццяна Беланогая вельмі добра спявае *я зараз слухаю яе дыск - мне падабаецца*!!!
Пасля вашага наведвання я чамусьці пачала размаўляць на беларускай мове, і нават у магазіне пачала размаўляць па-беларуску!!! ))) Я раней не ведала, што размаўляць на роднай мове так прыемна!!! ;)))
Яшчэ раз дзякуй вам усім!!!!!

Тэгі: ,

Apr 20

blog1

Пішу гэты пост -- а праз тры гадзіны ўжо ў дарогу. У межах культурніцкай кампаніі "Будзьма!" мы з паэтам Сяргеем Панізьнікам і сьпявачкай Тацьцянай Беланогай праедзем сёньня такім маршрутам, прэзэнтуючы дыск "Галасы":

11.30 Мёры

13.40 Мёры

16.00 Верхнядзьвінск

18.30 Полацак

Тэгі:

Apr 19

0016

Вярнуўся зь лецішча, дзе са мной адбылося надзвычайнае здарэньне. Я пабудзіў чмяля.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 17

Пры падтрымцы культурніцкай кампаніі budzma1503

galasy21

Тэгі:

Apr 17

0015
Лошыцкай сядзібы больш няма. Выблядкі з Менгарвыканкама пачалі сваю злачынную "рэканструкцыю".

Але, як паказвае прыклад мэра Паўлава, Бог усё бачыць.

0024

Яшчэ месяц таму сядзіба выглядала так

0035

Драўляная частка сядзібы будзе зьнішчаная цалкам, адбудоўваць будуць зь нейкага гіпсапенахрэнабетона -- па-саўрамённаму

0044

Мураваныя два паверхі, калі пашанцуе, застануцца

0054

Дошкі лятуць адна за другой

0062

Хто будзе паліць імі печ?..

0072

Зьнішчае сядзібу фірма "Elvira"

0082

Сьпяшайцеся ў Лошыцу!.. Там яшчэ можна знайсьці проста пад нагамі вось такія цьвікі XIX стагодзьдзя...

Тэгі: ,

Apr 17

Інтэрвію пра дыск "Галасы", якое Сяргей Панізьнік даў Радыё "Свабода" можна пачытаць ТУТ

Тэгі:

Apr 17

0014

17 красавіка ў межах культурніцкай кампаніі “Будзьма” прэзэнтавалі дыск “Галасы” ў Старых Дарогах у складзе: паэт Сяргей Панізьнік, музыка Яўген Валошын і я. Старыя Дарогі – цудоўнае мястэчка, дзе мы зь Яўгенам былі ўжо тры ці чатыры разы, і куды штораз едзем з ахвотай. Тут жывуць надзвычай цёплыя і прыгожыя душой людзі, шчырыя беларусы, аматары прыўкраснага. А старадарожская самагонка – гэта ўвогуле элітарны прадукт, які павінен быць нацыянальным брэндам разам з буслом, БелАЗам і “Песьнярамі”!..
Гэтым разам наведалі школу №2 і школу №3, дзе нас сустракалі надзвычай цёпла. Ніжэй – колькі фотак з прэзэнтацыяў.
0023

У Старых Дарогах вельмі ўдзячная публіка, да якой заўжды прыемна ехаць.

0034

Ня ведаю, хто зьвязаў Сяргею Панізьніку такі афігенны швэдар, але я такі таксама хачу!.. 😉

0043

Дзяўчонкі ўважліва слухалі Яўгена Валошына

0053

Яўген чырванеў і саромеўся

0061

Але яго ўсё адно ўважліва слухалі

0071

Нават вельмі ўважліва

0081

Віталь Юрэвіч -- чалавек, безь якога Старыя Дарогі былі б нашмат меньш беларускія

0091

У школе №3

0101

Хлопчык Паша, які вучыцца ў шостым класе, так ачараваў нас, што атрымаў фірмовую торбачку ад культурніцкай кампаніі "Будзьма!"

Запрашайце "Галасы" ў свой горад!

Тэгі:

Apr 16

Відэа зроблена 11 красавіка 2009 году ў часе паездкі ў Веткаўскі раён.

Гэтае адчуваньне сюррэалізму цяжка перадаць на відэа ці фота -- калі наўкол на дзесятак кіламетраў няма жывых людзей. Калі дарогу перабягае агромністая касуля, як здаецца табе, з трыма галавамі. Калі на дарозе ляжаць дзіцячыя боцікі, ляжаць ужо 20 год. Калі ў студнях ёсьць вада, але піць яе ўжо ніхто ніколі не будзе.

Я даўно хацеў патрапіць у зону. Цяпер мяне бачна ў цемры.

img_05642

img_0567

img_0573

img_0585

img_0589

img_0595

img_0678

img_0680

img_0684

img_0693

img_0694

img_0696

img_0697

img_0699

img_0700

img_0705

img_0707

img_0713

img_0715

img_0717

img_0728

img_0745

img_0754

img_0763

Тэгі: , , ,

Apr 16

Пры падтрымцы культурніцкай кампаніі budzma1502 дыск "Галасы" будзе прэзэнтаваны ў пятніцу 17 красавіка ў цудоўным горадзе Старыя Дарогі:

11:00 -- школа №2

13:00 -- школа №3

Бяруць удзел:

паэт Сяргей Панізьнік,

музыка Яўген Валошын (гурт Jab Club)?

аўтар блогу www.labadzenka.by

Тэгі:

Apr 15

Нагадваю: 15 красавіка, 14:30, аўдыторыя 304
Пры падтрымцы культурніцкай кампаніі "Будзьма! на філфаку БДУ прэзэнтуецца дыск "Галасы".
Удзельнічаюць паэт Сяргей Панізьнік, я, музыка Яўген Валошын з бэндам.
На прэзэнтацыі можна будзе набыць унікальны дыск і падпісаць яго яго ў спадара Панізьніка.
Прыходзьце!..

Тэгі: