it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 29

12

Julia Janiuk даслала колькі здымкаў з прэзэнтацыі "Галасоў" у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску. На першым фота я паказваю фокусы.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 29

Калі памірае жынчына, найлепшы напамін пра яе – парфума.

Тэгі:

Apr 29

У краме дзьве прадавачкі растаўляюць тавар на верхняй паліцы. Відавочна, трэцяя недзе адлучылася. Адная нэрвуецца: і дзе ж тая, маўляў, падзелася. Работа ня ідзе. Другая адказвае першай на ўсю краму:
-- Ну чыво ты так валнуішся? Пасцыт і вірнётса!

Тэгі:

Apr 28

0001

Гэтай сядзібы няма ані ў энцыкляпэдыі "Архітэктура Беларусі", ані на сайце "Глобус Беларусі", ані ў іншых кампэтэнтных крыніцах.

Сядзіба ХІХ стагодзьдзя ў вёсцы Рэчкі (Веткаўскі раён) ўжо 23 гады знаходзіцца ў адселенай зоне. Яе архітэктурныя хароствы аглядаюць толькі дзесяткі буслоў, дзікія касулі і рэдкія турысты-экстрэмалы.

Яе мала хто бачыў. Сёньня вы далучаецеся да ліку абраных

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 28

d0bed181d182d180d0bed0b2d0bed180d0bed182d0bdd0b0d18f

Вечна гэтыя маскалі што-небудзь панапісваюць. То "Эсэ" Мантэня назавуць "Опытами", то нашую Вільню -- "Вильно"... Але назваць вуліцу Вострабрамную "Островоротная" -- гэта яшчэ трэба ўмець!..

Тэгі:

Apr 28

falklor

Janna_s дала спасылку -- і я не стрымаўся, каб не сьцягнуць сабе. Прапаную зладзіць такі сабе офлайн. Да каранёў, спадарства!..

Тэгі:

Apr 28

зьвяртаю вашую ўвагу, што воблака тэгаў у левай калоначцы зноўку працуе. пасьля пераходу на новы адрас пэўны час яно глючыла праз тэхнічныя праблемы.
навігацыя зноўку стала простый і прыемнай!

Тэгі:

Apr 28

Бліскучы дызайнэр Аляксей Кульбіцкі (аўтар вокладкі дыску "Галасы") стварыў банэры для гэтага Блога

d0b1d0b0d0bdd18dd180
Буду ўдзячны, калі нехта паставіць каторы ў сябе на сайце/блогу. Зрабіць гэта можна, скапіяваўшы код банэра ў калонцы справа, і ўставіўшы яго сабе ў рэжыме HTML.

ps Дарэчы, Аляксей Кульбіцкі прымае замовы. Зьвязацца зь ім можна празь мяне.

Тэгі:

Apr 28

234

у Вільні
дамы паглядаюць стагодзьдзямі
у Вільні
дыхаецца цывільней
у Вільні
думаецца аб свабодзе
у Вільні
мы пішам на вежы:
musu
і адгукаецца
горад пыльны
у Вільні
цяжка адолець спакусу
быць
у Вільні

123

photo by (c) Alex Zenkov

Тэгі: ,

Apr 26

0019

На "Чарнобыльскі Шлях-2009" у Менску сабралася надзвычай мала людзей. Апроч анархістаў з барабанамі, былі нешматлікія прадстаўнікі палітычных партыяў і рухаў.

0027

Перад будынкам галоўнага корпусу Акадэміі Навук разгарнулі расьцяжкі.

0038

Выдатны паэт Уладзімер Някляеў прачытаў урывак з свае паэмы "Зона"

0047

Дзяўчына, якая насіла гэты плякат, знайшла яму добры фон-ілюстрацыю

0057

А вось некалькі герояў, якіх гэтая дзяўчына мужыкамі ня лічыць. Можа, хто суседа пазнае.

0065

0075

0084

85-гадовы дзядуля спрабаваў нешта патлумачыць гэтым інтэлектуалам.

0092

Ножкі і ногі Шляха.

0102

Сьмелыя героі.

0111

Дзеўкі фоткаліся зь імі, як з малпачкамі на курорце

0121

Аднаму чалавеку стала блага -- эпілепсія. Я падскочыў да міліцыянта, папрасіў выклікаць "хуткую". Той адразу ж перадаў па рацыі. 5,7,10 хвілін... Хуткай няма. Чалавек кукожыцца на зямлі, вочы закатваюцца. Я зноў да міліцыянта: дзе "хуткая", яна ж павінна тут дзяжурыць, гэта ж дазволенае мерапрыемства! Ён кажа: я ўжо тры разы зьвязваўся. Дык кіроўца некуды пайшоў -- ня могуць яго знайсьці.

0131

Хвілін праз 12 "хуткая" ўсё ж зьявілася.

014

Самаму разумнаму даішніку выдалі блютуз 🙂

015

Чарнобыльскі абраз каля Чарнобыльскай капліцы

016

Прамаўляе Павал Севярынец

017

Я рады, што гэтая бабуля ўсьміхаецца. Гэта значыцца, што чарнота на заднім плане будзе ня вечна.