it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 04

у гэтым пакоі
шкодзіць скруха
рытмічнасьць рухаў
сама
прыдумляе рыфмы
ведаеш,
я ўвязу цябе –
і завіруха
больш не паб’е
нашу вусны
аб рыфы
і здымкі ў рамках
ізноў паўторацца
і ажывуць успаміны
ў гісторыі
і мы,
практыкуючыся ў рыторыцы,
зноўку выйдзем
ў адкрытае мора
і не баючыся
дзядзькі рыхтэра
без маякоў
бязь ветразеў пойдзем
я толькі ў думках
цябе закалыхваю
гляджу на дзьверы
здаецца –
зараз
ты
ўвойдзеш

Тэгі:

траўня 03

голос, как вор, на заслуженный срок уходит.
мной терапевтов замучена рать. жру карамели.
вам повезло. вам не страшно терять.
вы не имели...

Евгений Евтушенко

Тэгі:

траўня 03

bruni

калі ўжо ў Беларусі будзе такая першая ледзі?..

дарэчы, Карла Бруні - выдатная сьпявачка. слухаў яе на лецішчы ўсе выходныя. раю!..

Тэгі:

траўня 03

як вы, вядома, заўважылі, у правай калоначцы ўнізе зьявілася рубрыка "анекдот". так, для бонусу -- каб і ўсьміхнуцца яшчэ.
дык вось. ахвотныя могуць дасылаць свае анекдоты (па-беларуску), а я іх буду з радасьцю друкаваць (безь непрыстойных словаў) і пазначаць "анекдот ад таго і гэтага".
дык чакаю!..

мой мэйл labadzenka(сабачка)gmail.com

Тэгі:

траўня 03

Паколькі мой здымак гомельскай вавёркі выклікаў пэўную цікавасьць, я вырашыў расказаць ягоную гісторыю...

d0b8d0b7d0bed0b1d180d0b0d0b6d0b5d0bdd0b8d0b5-064

Па парку непадалёк палаца Румянцавых і Паскевічаў шпацыруюць гамельчукі. Зьвярніце ўвагу на хлопчыка ў левай частцы здымку. Вы думаеце, ён проста дыхае сьвежым паветрам? Ён убачыў...

Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 02

d0b3d0bbd0b5d0b12

Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 01

d0b2d0b0d0b2d191d180d0bad0b0

Тэгі:

траўня 01

У Варшаве еду ў аўтобусе. На прыпынку заходзіць цётачка гадоў пад 55, у белым вязаным швэдары. І кажа: "Я анёл. Я ня гад дэманічны. А анёл. Гэта праўда". І ўсё прыстае да мяне.
"Дык ты ж анёл, таму я цябе ня бачу" – спакойна адказваю ёй. І выходжу на сваім прыпынку.
А вы даўно бачылі вочы зьдзіўленага анёла?..

Тэгі:

Apr 30

сны
што пасуюць для дваіх
гняздуюцца
ў нас саміх
чакаюць
выйсьця
а сон ня зьнік
ідзе цягнік
і сядзе на балёнік цьвік
як мы
калісьці
мы ў гэтым дні
як крык "вярні"
як ўсё,
што можам
мы прысьніць
мае вагні
твае вагні
не парушаюць цішыні
і шчасьця
мысьліць

Тэгі:

Apr 30

0114
Чытаць далей »

Тэгі: , , ,