it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 13

0016

У мінулыя выходныя я меў шалёна класную паездку ва Ўкраіну. Яе кульмінацыя -- выступ у самым крутым клюбе Луцку "Майдан". Чытаньне вершаў на сцэне пабу -- гэта напраўду здорава!..

Сёньня дайшлі фотачкі -- сьпяшаюся выкласьці. Там, дзе мая мардаха -- аўтар eldorado /клуб "Майдан"/. Астатнія я нашчоўкаў.

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

траўня 13

0015

Як вядома, да сярэдзіны 1830-х гадоў ардынацыя нашых Радзівілаў называлася Нясвіжская і Алыцкая. Алыка -- мястэчка на Валыні (Украіна), дзе тамтэйшая рэзідэнцыя Радзівілаў захавалася і зараз. Гэта больш за 500 км ад Менску, таму там бываў мала хто зь беларусаў. Эксклюзыўны фотарэпартаж на www.labadzenka.by!..

(больш за 30 фота)

Чытаць далей »

Тэгі: , , ,

траўня 13

Банэр Блогу цяпер можна пабачыць на самым крутым сайце Гародні "Твой Стыль" (t-styl.info).

d0b1d0b0d0bdd0b5d180

"Твой Стыль" -- гэта Гародня і сьвет вачыма Гарадзенцаў.

Шукай "Твой Стыль" штодня ў разьдзеле "Спасылкі" на www.labadzenka.by!

Тэгі:

траўня 12

пеця ялфімаў не прайшоў у фінал "эўрабачаньня". гэта было зразумела ад першага дня. але гуру Ціхановічы будуць выбіраць канкурсанта і ў наступным годзе...

Тэгі:

траўня 12

У выходныя меў цудоўную вандроўку ва Ўкраіну. І, не паверыце, папаў на 200 грыўняў. Чэсна. Вось купюра...

200

...а гэта я пабачыў на свае вочы!..

0014

Чытаць далей »

Тэгі: ,

траўня 09

buraukin2

Генадзь Бураўкін. Хоць не закончаны раман...

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

Генадзь Бураўкін -- беларускі паэт. Нарадзіўся ў 1936 годзе на Расоншчыне. Быў галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць", 12 гадоў узначальваў Белтэлерадыё -- зрабіў яго напраўду беларускім, што вынішчылі цяпер дарэшты розныя ашавуркі. Быў прадстаўніком Беларусі ў ААН.

Аўтар несьмяротнай "Калыханкі": "Пакрысе, на расе засынаюць зоркі-сплюшкі..."

Тэгі:

траўня 08

gleb

Тэгі:

траўня 08

Гэта стала вядома сёньня ў швайцарскім Бэрне. За нашую краіну прагаласавалі 75 дэлегатаў, за Вугоршчыну 24, за Латвію 3, за Ўкраіну 2.
Чэмпіянат плянуецца правесьці ў "Менск-Арэне" (15 тыс. гледачоў) і арэне "Чыжоўка" (пачала будавацца, 7,7 тыс. гледачоў)

Дык крута!..
cooly-hockey

Тэгі:

траўня 08

ці падказаць, дзе яго можна ўзяць. вельмі трэба!..

labadzenka@gmail.com

траўня 07

img_3682

Анатоль Вярцінскі. Домік

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Анатоль Вярцінскі -- беларускі паэт. Нарадзіўся ў 1931 годзе на Лепельшчыне. Быў галоўным рэдактарам тыднёвіка "ЛіМ". Менавіта за ягоным рэдактарствам быў надрукаваны легендарны артыкул Зянона Пазьняка пра Курапаты. Таксама Анатоль Вярцінскі ўваходзіў у камісію дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня, якая стварала Канстытуцыю, прынятую ў 1994 годзе. На ягоную прапанову ў свой час 27-га ліпеня было абвешчана Днём Незалежнасьці.

Тэгі: