it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 18

0018

Падыміце рукі, хто бачыў на свае вочы Слуцкую браму (1690 г.) ў Нясьвіжы?.. А цяпер -- падыміце рукі, хто быў унутры? У тым памяшканьні на другім паверсе, дзе сотні гадоў запар была Радзівілаўская капліца, дзе захоўваўся цудоўны каранаваны абраз Маці Божай, дзе мог памаліцца путнік з дарогі?..

Запрашаю пабываць унутры Слуцкай брамы.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

траўня 18

Сябры, мы з вамі далі маху!..
Галасаваньне наконт месца Ялфімава не мела правільных варыянтаў... Найбольш папулярны адказ быў "Трэцяе месца з канца".
Сапраўдныя вынікі такія: ў сваім паўфінале Пеця заняў 13-е месца з 18, агулам -- 27-е (паводле іншай вэрсыі 32-е) з 42.
Ягоная бабушка, канечне, скажа, што гэта -- залатая сярэдзіна.
Тым часам, Дзіма Калдун застаецца найлепшым чалавекам з Беларусі на "Эўрабачаньні" -- 6 месяца. (Хацеў напісаць "беларусам", але згадаў пра Рыбака :))

Паколькі ніхто не ўгадаў, піва застаецца пры мне. Абяцаю прыдумаць які конкурс -- і разыграць джэк пот 🙂

траўня 17

babulia_rybaka
Гэтую гутарку зрабіў мой калега з "Эўрарадыё" Даніла Стрыжак, у эфіры гутарка гучала 8 траўня.
Я падумаў -- можа, не ўсе з вас яе чулі? То выкладаю аўдыё. Бабуля вельмі мілая, гаворыць цікавыя і сьмешныя рэчы. У канцы я рагатаў да сьлёз!..

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Тэгі:

траўня 16

Беларусь (Нарвежская вобласьць, райцэнтар Осла) перамагла на Эўрабачаньні!!!!!!!!!!!!

Віншую беларуса Аляксандра Рыбака!!

Саша, зь цябе 2600 -- я дзьве эсэмэскі адправіў 🙂

Аляксандар Рыбак. "Казка"

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

d0b1d0bbd0bed0b3

Тэгі:

траўня 16

Беларусь паставіла маскалям 8, а Нарвегіі 12!!!!!!!!!!!!!!!

Тэгі:

траўня 16

у калоначцы справа, пад апытаньнямі можаце лёгка падпісацца на навіны Блогу: увядзіце свой e-mail, а затым пацьвердзіце падпіску.

www.labadzenka.by усё зручней і зручней!

Тэгі:

траўня 16

Стараючыся не адставаць ад усяго прагрэсыўнага насельніцтва Беларусі, сачу за "Эўрабачаньнем".

З гэтай прычыны маю некалькі рэфлексыяў.

elfimov_golyilavon_volski_web

1. Пётар Ялфімаў, паводле маіх падлікаў, -- гарачы фанат Лявона Вольскага! Гэта ўдалося вылічыць мэтадам супастаўленьня выказваньняў першага і песень другога. Адразу пасьля правалу на "Эўрабачаньні" Ялфімаў паведаміў журналістам: "Сьпяваў я ахуіцельна. Так і напішыце!"

Цяпер зьвернемся да песьні Лявона Вольскага "Эўравізія":

...А я сьпяваю так афігіцельна,

Што я паеду на "Эўравізію"

Перамагу я ўсіх, перамагу я іх, перамагу...

Вось гэты самы ўрывак зь песьні

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Толькі Пеця, відаць, не такі шляхетны, як Лявон Артуравіч 🙂

Для тых, хто ня чуў, выкладаю поўны варыянт

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

2. Аляксандар Рыбак -- беларус, які зараз выступае на "Эўрабачаньні" ад Нарвэгіі, дзе жыве з бацькамі ўжо 17 гадоў.

41094887_1237203225_alexander_rybak

Ягоная бабуля ў інтэрвію "Камсамолцы" сказала вельмі мілую рэч:

"- Когда Саша заинтересовался музыкой?

- Еще в младенчестве. Когда по вечерам показывали «Калыханку» («Баю-бай, баю-бай, вачаняты закрывай…»), Саша, где бы он ни находился, ползком устремлялся к телевизору. Ему так нравилась эта мелодия, что он, не отрывая глаз, смотрел на экран и в такт музыке качался на четвереньках. Как только песня заканчивалась, он разворачивался и полз обратно..."

Дык вось, маецца на ўвазе менавіта "Калыханка" на словы Генадзя Бураўкіна і музыку Васіля Раінчыка, якая гучала па БТ 25 гадоў, і якую ня так даўно замянілі на нейкае новае гаўно ў выкананьні Ліца Беларусі, якое гатовае заткнуць сабой любую дзірку.

Паводле маіх падлікаў, у наступным годзе мы пашлем на конкурс менавіта Ліцо. Абсірацца дык абсірацца!..

А пакуль слухаем песьню "Fairytale" Аляксандра Рыбака і жадаем яму перамагчы сёньня!

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Фінал "Эўрабачаньня", дзе будзе выступаць Аляксандар Рыбак, глядзім па БТ сёньня, 16 траўня ў 21:50

Тэгі:

траўня 15

зьвярніце ўвагу на апытаньне ў правым слупочку, уверсе.

а то я ўжо пачынаю хвалявацца !.. 🙂

Тэгі:

траўня 15

0017

Шмат хто з вас ведае, што ў 1920-х гадах на дзяржаўным гербе БССР надпіс "Пралетары ўсіх краін, яднайцеся!" быў выкананы на чатырох мовах: беларускай, расейскай, польскай, ідыш. Але ці ўсе ведаюць, што і Канстытуцыя 1927 году была выкананая на ўсіх гэтых мовах? Ці так, ці не -- але, мяркую, што пабачыць тую самую Канстытуцыю будзе цікава ўсім...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

траўня 15

шчыра віншую беларуса Аляксандра Рыбака, які прадстаўляе Нарвэгію, з выхадам у фінал "Эўрабачаньня"! файная песьня, файны нумар -- веру ў ягоны посьпех!..
rybak_708451i

Тэгі: