it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 26

Відэа можна пабачыць ТУТ
Побач з князёўнай -- вядомы вам пэрсанаж 🙂

Тэгі:

траўня 25

0001

Цяпер, нарэшце, магу раскрыць сакрэт, чым я займаўся апошнія тры тыдні. У супрацы з польскай амбасадай мы актыўна рыхтавалі візыт князёў Радзівілаў у Беларусь. Год таму, прыехаўшы ў Варшаву на інтэрвію да князёўны Эльжбеты, я запрасіў іх у нашу (ці іх?..) краіну. І вось, нарэшце, гэты візыт адбыўся. Пані Эльжбеце 91 год, яна дачка князя Альбрэхта Радзівіла, апошняга ўладаря Нясвіжскага замка. Разам з ёй у Беларусь прыехалі яшчэ 9 чальцоў Сям'і. Гэта добрая традыцыя -- кожны Радзівіл, незалежна ад лініі, павінен пабываць у Нясьвіжы. Праўда, зараз, калі замак актыўна руйнуе салігорскі будаўнічы  трэст, гэта можа прынесці няшмат радасьці...

00113
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 25

00112

Учора менчукі атрымалі дармовае фаершоў на некалькі гадзін. Гарэлі склады турмы на Кальварыйскай. На Новы мост паглядзець відовішча сабралася некалькі тысяч чалавек (во як трэба мітынгі арганізоўваць 🙂 ). Людзі здымалі пажар на мабільнікі, тэлефанавалі знаёмым, прыходзілі зь дзецьмі і сабакамі. Згарэлі, як мне падалося, найменей два будынкі. Больш за паўтары гадзіны ратаўнікі нічога не маглі прабіць з тым пажарам: лілі ваду -- а яно займалася з новай сілай. Як беларусы пажары глядзяць -- у эксклюзыўным фотарэпартажы.

0184

Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 24

0332

Фэстываль Bela Misic на аэрадроме "Баравая" адбыўся. Ягонай адметнасьцю стала тое, што на адной сцэне сьпявалі "чэсныя" і "нячэсныя" -- Пеця Ялфімаў і гурт "Крама". Мянты глядзелі і афігевалі: хто гэта ўсё дазволіў?! Дарэчы, з Пецям Ялфімавым здарыўся свой казус...

00111

Асабліва парадавала карэспандэнтка "Советской Белоруссии", яна ж вакалістка гурта "Тарпач" Вольга Самусік (на здымку справа). Цяжка было адвесьці ад яе позірк!.. Нават на імгненьне захацелася падпісацца на СБ 🙂
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 23

00110

Цяпер гэты юны жыхар Ліды ведае, што...

Досыць сьніць чужыя сны
З ласымі спакусамі,
Пачынаючы зь вясны,
Будзьма Беларусамі!..

(Рыгор Барадулін)
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 23

galasy-vorsha

Дыск "Галасы" пры падтрымцы культурніцкай кампаніі "Будзьма!" прэзэнтаваны ў Воршы, у Літаратурным музэі Ўладзімера Караткевіча. Было важна і адказна прэзэнтаваць яго тут, на малой радзіме паэта. На прэзэнтацыі мелі сапраўдны сюрпрыз -- у залі прысутнічала... стрыечная ўнучка Караткевіча!..
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 22

Прэзідэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка нарэшце, у часе паездкі на Магілёўшчыну, выказаўся з нагоды "Эўрабачаньня". Вось цікавая цытата з www.interfax.by

"Мне уже это прилично надоело: болтовня, драка и прочее. Старье, хлам, собрались вокруг этого, пиарят, а может еще и деньги делят", - отметил А.Лукашенко в интервью журналистам в ходе рабочей поездки в Могилевскую область.

"Да и исполнители "хороши"", - сказал президент. По его словам, "что касается нынешнего (Петра Елфимова - ИФ), то до начала этого конкурса - за месяц-полтора мне жаловались, что вот он не хочет этого делать, кто-то им управляет". "Мне это все надоело, и я сказал: не мешайте, мы его избрали, заменить не можем. Если уж артачиться сильно начнет, так давайте не будет участвовать в этом году вообще (в "Евровидении - ИФ). Решили участвовать - вот и результат", - заявил А.Лукашенко. Поэтому, по его словам, "будут заменены и компании, и люди. Все будет заменено". "Открою секрет: неделю назад новые люди начали прорабатывать новые проекты участия Беларуси в "Евровидении", - сказал президент Беларуси.

Тэгі:

траўня 20

khadanovich

Андрэй Хадановіч. Выхаваньне пачуцьцяў

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

Андрэй Хадановіч нарадзіўся ў 1973 годзе ў Менску. Аўтар некалькіх кніг паэзіі, перакладае з многіх моваў. Выкладае замежную літаратуру на філфаку БДУ і ў Беларускім гуманітарным Ліцэі імя Якуба Коласа. Андрэй -- адзін з самых запатрабаваных і вядомых на сёньня ў сьвеце беларускіх паэтаў. Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру.

Тэгі:

траўня 20

affisch1

Тэгі:

траўня 19

Сябра беларускага журы Еўрабачання Сяргей Маліноўскі не разумее, адкуль у расійскай канкурсанткі Анастасіі Прыходзька ўзяліся 8 балаў, якія ёй нібыта аддала Беларусь.

Пра гэта ён сказаў у размове з Еўрарадыё.

Сяргей Маліноўскі:Сябры журы не галасавалі за Прыходзька, а яна ў нас атрымала 8 балаў. Мне вельмі дзіўна - як такое адбылося? Бярэцца бал журы, складаецца з балам гледачоў і дзеляць напалам. Я, да прыкладу, ёй не паставіў ні аднаго бала. Атрымліваецца, што калі журы ёй нічога не паставіла, а гледачы паставілі, да прыкладу, 12 балаў, то ўсё адно 8 не можа быць. Гэта атрымліваецца 6”.

Па выніках досведу сваёй працы ў складзе журы, Сяргей увогуле прыйшоў да высновы, што галасы гледачоў не асабліва і ўплываюць на выніковы бал.

Сяргей Маліноўскі:Я ўвогуле вельмі сумняваюся, што галасы гледачоў улічваюцца. Можа іх і лічаць, але ў канчатковым выніку іх карэктуюць на тэлебачанні. І вынікі галасавання робяць з пункту гледжання паліткарэктнасці. Каб даць і тым, і гэтым. У прыватнасці з Расіяй: я вельмі сумняваюся, што Прыходзька ў нас атрымала 8 балаў”.