it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 30

padarunak1

Такі вось шыкоўны падарунак ад князёў Радзівілаў атрымаў я ў апошні дзень іх візыту ў Беларусь. Гэтае фота Нясьвіскага замку з самалёту зробленая яшчэ перад вайной. Абапал -- аўтографы ўсіх гасьцей. І галоўнае -- пажаданьне: "Дарагому пану Глебу Лабадзенку сардэчна дзякуем за цудоўны побыт у Беларусі. Просім узяць апеку над гэтым цудоўным замкам. Эльжбета з Радзівілаў Тамашэўская. 27.5.2009" padarunak2

Фірмовую радзівілаўскую манэту запрэзэнтаваў мне князь Мацей Радзівіл.

padarunak3

Тэгі:

траўня 30

dyplom1

Ну вось, сябры, цяпер я -- чалавек з вышэйшай адукацыяй, мне прысвоена кваліфікацыя "журналіст". Гэта вам не хухры-мухры! Бойцеся карупцыянеры і ворагі Беларушчыны!.. 🙂

Дзякую журфаку за гэтыя мілыя і бясхмарныя 5 гадоў! Думаю, нідзе больш мне не было б так утульна і хораша вучыцца: калі ты пішаш, працуеш у газэце -- а табе за гэта яшчэ і адзнакі з залікамі ставяць.

Дзякуй усім выкладчыкам і калегам за такі цудоўны час!

dyplom2

Тэгі:

траўня 29

Надрукавана сёньня на сайце "Эўрарадыё"

Кн. Эльжбета Радзівіл пра Нясьвіскі замак:
"Жудасна было пабачыць гэтую руіну…"

d18dd0bbd18cd0b6d0b1d0b5d182d0b01

Чацвёра сутак князі Радзівілы правялі ў Беларусі. Наведалі шмат гістарычных мясцін і, канешне ж, родны Нясвіж. Ужо па дарозе ў аэрапорт мне ўдалося задаць некалькі пытанняў галоўнай асобе з ўсіх гасцей – 91-гадовай Эльжбеце Радзівіл, дачцэ апошняга ўладара Нясвіжскага замка Альбрэхта Радзівіла.

Глеб Лабадзенка: Пані Эльжбета, якое вашае агульнае ўражанне ад гэтага візіта?

Эльжбета Радзівіл: Маё ўражанне, што горад Мінск — фантастычны, добры, добра адбудаваны. Візіт наш быў ве-ельмі прыемна прыняты. Не спадзявалася, што ўсё так будзе, што будзе столькі мілых слоў, што нас так гасцінна прымуць! І за гэта вельмі дзякуем! Візіт у Нясвіж быў вельмі стамляльны, але яшчэ больш я была расчараваная – пабачыць такі прыгожы замак у такім сумным стане… І маю надзею, што ён будзе адноўлены гэтак жа ладна і дакладна, якім быў да 1939 года.
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 29

00215
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 28

0140

Супрацоўнікі бібліятэкі ня сталі прымушаць княгіню Эльжбету надзяваць сьледам за імі белыя пальчаткі...
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 28

00116Пан Генрык Літвін вельмі спрыяў гэтаму візыту. А спадарыня Эльжбета Шчэпаньска з амбасады -- чалавек, без дапамогі якога гэты візыт мог увогуле не адбыцца.

Тэгі:

траўня 28

Аўтар усіх фота -- Аляксей Кульбіцкі
0130

Нацыянальная бібліятэка напраўду ўразіла княгіню
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 28

0120

Вялікую цікавасьць князёў выклікаў радавод, складзены ў XVIII стагодзьдзі Пане Каханку. Натуральна, галоўным Радзівілам на ім зьяўляецца сам Пане Каханку.
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 28

0110

Уваходзім да найстарэйшага ў Беларусі (зь неперабудаваных) касьцёлу ў Ішкалдзі.
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 26

Перапрашаю, што так мала фотак -- бо з ноўтбука і праз тэлефон. Увечары абяцаю многа-многа-многа!..

00114

Аглядаем пакоі Мірскага замка
Чытаць далей »

Тэгі: