it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 09

zubry

пакуль беларусы пускаюць Пушчу на дошкі і даюць адстрэльваць зуброў за вялікія грошы, палякі павесілі каля кармушкі кругласуткавую вэб-камеру і даюць мажлівасьць кожнаму паназіраць за гэтымі царамі нашых лясоў.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ

ps вялікі дзякуй за спасылку Святлане Вранавай з Чэхіі!

Тэгі: , ,

Feb 08

durnyja1
іншы бігборд з гэтай серыі глядзіце тут
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 08

Сябры, падтрымайце гэтую цудоўную ініцыятыву -- набывайце магніты "Каляровага парасона". Гэта самыя стылёвыя і прыгожыя магніты ў Менску!

Прапрымальнік, які робіць беларускамоўныя сувэніры: «Беларусь — маё шчасьце»

Тэкст і відэа: Радыё Свабода

Яму 31 год. Нарадзіўся ў Баранавічах, жыве пад Менскам. Мае дзьве вышэйшыя адукацыі, сям’ю, невялікі, але ўласны бізнэс, які пасьпяхова робіць з партнэрамі. Дырэктар сувэнірнага таварыства «Каляровы парасон» Сяржук Васілеўскі — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».

"Ручнікі, вышыванкі, салома, ганчарства — гэта традыцыйная сувэніры, а ў нас — папулярныя. Гадоў дзесяць таму ніхто ж ня ведаў, што такое сувэнірны магніт. Былі налепкі, пераводкі. А цяпер у любой кватэры на лядоўні магнітаў процьма.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 07

Татьяна Матвеева / фото: Игорь Матвеев, TUT.BY

Віцебская дыяцэзія, якая практычна год жыла без біскупа, нарэшце зноў займела духоўнага кіраўніка. Ім стаў 41-гадовы ўраджэнец Браслаўскага раёна Алег Буткевіч, які раней быў пробашчам парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску. Абрад ягонага пасвячэння ў біскупы адбыўся 18 студзеня ў касцёле Езуса Міласэрнага. Праз тры тыдні пасля гэтай падзеі TUT.BY адправіўся на інтэрв'ю да новага каталіцкага пастыра. Прапаноўваем гэтую гутарку ўвазе нашых чытачоў.

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч

"Параўнанне з папам Францішкам – перабольшанае"

- Вядомы публіцыст і багаслоў Пётр Рудкоўскі параўнаў біскупа Алега Буткевіча з папам Францішкам. Ваша Эксцэленцыя, што вы думаеце пра гэтае параўнанне? І як ставіцеся да асобы папы Францішка і яго рэформаў у Касцёле? 

- Самому чалавеку цяжка быць суддзёй ва ўласнай справе. Але гэта параўнанне, мякка кажучы, перабольшанае.

Што тычыцца асобы папы Францішка, то гэта той чалавек, якога Бог даў, каб выправіць пэўную сітуацыю ў Касцёле і нават у свеце. І гэта знак Божай апекі над чалавецтвам. Калі казаць пра рэформы, якія праводзіць Святы айцец, мне прыгадваецца евангельская сцэна, калі Езус ачысціў ерусалімскую святыню, сплёўшы біч з вяроўкі. Папа Францішак гэта чыніць хутчэй уласным прыкладам. І, напэўна, сёння гэта наймацнейшы сродак. Святы айцец з'яўляецца наступнікам папы Яна Паўла ІІ і папы Бенедыкта XVI, але, магчыма, дзейнічае больш радыкальным чынам. Нездарма ён абраў імя ў гонар святога Францішка, які ў свой час зрабіў пэўную рэвалюцыю ў Касцёле менавіта сваім радыкальным стаўленнем да таго, чаму навучаў Езус Хрыстус. Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 07

babr4
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 07

в3

в1

в2
Набліжаецца дзень Святога Валянціна, прыгожае і рамантычнае свята. Яно прыйшло ў Беларусь з іншай краіны, але ўжо стала часткай нашай культуры. Кампанія “Будзьма беларусамі!” вырашыла зрабіць падарунак усім закаханым, выпусціўшы шэраг валянцінак па-беларуску. Дызайн для паштовак зрабіў мастак Міхал Анемпадыстаў. Віншуйце сваіх каханых па-беларуску, рабіце ім прыемнае! Будзьма закаханымі!

Ужо сёння валянцінкі ад “Будзьма!” можна знайсці ў наступных крамах Мінска:

“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72;

кнігарня “логвінаЎ”, пр-т Незалежнасці, 37А;

“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2;

“Веды”, вул. К. Маркса, 36;

“Цэнтральны кніжны”, пр-т Незалежнасці, 19;

“Кнігі & кніжачкі”, пр-т Незалежнасці, 14;

кніжная выстава-кірмаш “Мир книг”, вул. Янкі Купалы, 27.

Тэгі: ,

Feb 07

УВАГА! Прысутнасць на занятках "Лаянка" асобаў да 16 год -- пад адказнасць дарослых!

peuni 

Як слушна лаяцца па-беларуску? Ці ёсць у нашай мове "брыдкія" словы? За што адзін чалавек мог праклясці другога? Баявы запас айчыннай лаянкі -- у ваш арсенал!

Апроч таго, спецыяльна да Дня Святога Валянціна, перчык і клубнічка -- беларускі эратычны фальклор!

Мяне мілы тузаў, тузаў
Думаў, што я без рэйтузаў.
“Ты не тузай мяне,
Гузік у левай старане”.

* * *
Я па рэчцы плаваю
Са знакомай Клаваю,
А прычаліць не магу:
З палкай муж на берагу.

* * *
Мяне міленькі завёў
Ў чорную смародзіну.
А я ногі падняла
І крычу: “За Родзіну!”

* * *
Музыкант у нас адзін,
Праўда, дзевачкі, дадзім?
Праўда, дзеўкі, трэба даць,
Весялей будзе іграць.

Таксма на занятках пагаворым пра ілжэсяброў перакладчыка -- калі ў розных мовах ёсць вельмі падобныя словы, якія маюць рознае значэнне.

Музычны госць заняткаў, вядомы беларускамоўны рэпер SP Kava, навучыць нас ствараць рэп на падставе абсалютна любога тэксту!

Панядзелак, 10 лютага, 19.00, Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а).
Будзьма з моваю!

Тэгі:

Feb 07

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1600 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

044-kabierac

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

    • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
    • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
    • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
    • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
    • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
    • на сайце imbryk.by
    • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

(калі недзе няма -- калі ласка, паведамце)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Feb 06

kastus2
даслала чытачка Ганна Радзюк

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 250 пунктаў) можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 06

palikl

даслаў чытач спадар Ігар з камэнтаром:

Фота зроблена ў Гомелі на вуліцы Мазурава. Дарэчы, гэтая мэдычная ўстанова запрацавала ў мiнулым годзе

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 250 пунктаў) можна паглядзець ТУТ

Тэгі: