it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 03

Мой артыкул з сёньняшняй "Звязды"

Дзве таямніцы Эльжбеты Радзiвiл
Што засталося па-за кадрам падчас гучнага вiзiту князёў у Беларусь

Пра гэты вiзiт напiсалi ўсе газеты, яго асвятлялi ўсе каналы. Але я хачу звярнуць увагу на два моманты, якiя засталiся па-за кадрам, на дзве таямнiцы княгiнi Радзiвiл.

Таямнiца Сверынаўскага абраза

Першая датычыцца наведвання мастацкага музея. У тэлевiзары вы маглi бачыць, што апроч сямейных партрэтаў княгiнi паказалi вялiкi прыгожы абраз. Дык вось, ён хавае ў сабе шмат таямнiц. Упершыню панi Эльжбета расказала мне пра яго за два месяцы да вiзiту. Пераглядаючы старыя здымкi, яна знайшла фота вялiкага абраза. З подпiсу на адвароце вынiкала, што за некалькi месяцаў да смерцi бацька панi Эльжбеты князь Альбрэхт Радзiвiл фундаваў каплiцу ў вёсцы Сверынава, дзе на адкрыццi падараваў гэты абраз.Справа датычылася 1935 года, пасля княгiня нi разу не чула нi пра каплiцу, нi пра абраз... Папрасiла даведацца пра лёс абаiх. Знайшоўшы на карце вёску Сверынава (сёння гэта Стаўбцоўскi раён), я выправiўся на пошукi.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 03

bykau_2

замовы прымаюцца на gleb@labadzenka.by

Тэгі:

Jun 03

arlou1

Уладзімер Арлоў. Вецер

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Скончыў гістфак БДУ. Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ. Творы Арлова перакладзеныя на 25 моваў сьвету. Ягоныя кнігі "Дзесяць вякоў беларускай гісторыі" (у суаўтарстве з Г.Сагановічам), "Таямніцы Полацкай гісторыі", "Краіна Беларусь" сталі сапраўднымі хітамі айчыннай кнігі.
Сёньня Ўладзімер Арлоў -- самы папулярны і чытальны пісьменьнік у Беларусі.

Тэгі:

Jun 02

alexander_rybak
Аляксандар Рыбак быў у Беларусі ўсяго суткі. Таму не пытайцеся, як было зроблена гэтае інтэрвію. Скажу толькі адное: па тэлефоне. Голас (пасьля візыту Радзівілаў) у мяне дагэтуль не аднавіўся, таму пытаньні задаваў іншы чалавек. Які папрасіў ягоны голас выразаць.
Для вашай зручнасьці адказы разьдзеленыя на асобныя трэкі.
Карацей, слухайце эксклюзыў 🙂

Найперш, вядома, пра пераможную песьню -- пра тое, як яна нараджалася...

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Зайшла гаворка пра супрацоўніцтва Аляксандра са славутым гуртом A-ha...

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Аказваецца, Саша нават зьняўся з гуртом у адным фільме!..

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Сказаў наш зямляк і колькі словаў пра "Купалінку", якая дзякуючы яму ў апошнія дні зноўку стала суперхітом

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Згадаў, як малы езьдзіў з бацькамі на лецішча 🙂

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

І пра тое, як прасоўвае ў Нарвэгіі беларускую мову 🙂

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Тэгі:

Jun 02

як кажуць на тэлебачаньні, не пераключайцеся 🙂

Тэгі:

Jun 02

Alexander Rybak - Kupalinka (Belarusian folk song)

Тэгі:

траўня 31

elzb

Эльжбета Радзівіл: Жудасна было пабачыць гэтую руіну...

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

P.S. Даруйце, на пяты дзень актыўнага перакладу я дарэшты страціў голас 🙂

Тэгі:

траўня 31

Паглядзець можна ТУТ і ТУТ

Тэгі:

траўня 31

00118

Апошні раз княгіня Эльжбета Радзівіл была тут у студзені 1936 году на пахаваньні бацькі. Коратка прыязджала ў 1993 годзе.  Але тады санітарка (у замку быў санаторый) нават не пусьціла яе прайсьціся па родным замку...

Праз 73 гады адбылося сапраўднае вяртаньне Радзівілаў у Нясьвіж. Горад вітаў іх як гаспадароў. Перад касьцёлам паглядзець на Радзівілаў сабралася некалькі соцень чалавек...

фота (с) Аляксей Кульбіцкі, Глеб Лабадзенка, www.labadzenka.by

Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 30

Княгіня Эльжбета Радзівіл: “А вось тут быў уваход у падземны ход!”
Скончыўся чатырохдзённы візіт князёў Радзівілаў у Беларусь

Трэці дзень знаходжання князёў Радзівілаў у Беларусі быў музейны. Праграма шчыльная – з дакладнасцю да пятнаццаці хвілін. Але, зразумела, яна даволі эластычна змяняецца на жаданне 91-гадовай княгіні Эльжбеты, дачкі апошняга ўадара Нясвіжскага замка князя Альбрэхта Радзівіла.
Першы пункт –
Нацыянальны гістарычны архіў
-- А колькі ў вас нашых дакументаў? – пасля вітанняў пытаецца ў дырэктаркі княгіня.
-- 26 тысяч.
-- А можна іх усе пабачыць?
-- Натуральна…
-- Тады ў наступны раз я прыеду да вас на два месяцы! – усміхаецца высокая госця.
Чытаць далей »

Тэгі: