it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 11

herb_radziwillow
Сёньняшні выпуск перадачы "Радыё Свабода" славутага маэстра слова й гука Вячаслава Ракіцкага "Беларуская Атлянтыда" прысьвечаны Радзівілам. Не пужайцеся словаў "міт" і "сьмерць" у загалоўку. У выніку мы прыходзім да выcновы, што Радзівілы будуць жыць вечна ))
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 11

014

Дзяніс Філіпенка, гурт "Rahis"

Праект Generation.By існуе ўжо пяць год. А чатыры гады таму ўзьнікла традыцыя зьбірацца два разы на месяц па аўторках. Заўчора ў клюбе "Графіці" прайшоў "Аўторак добрых людзей №100". Выступалі гурты Rahis, Band A, IQ48, рэпер Vincent. Колькі фотачак адтуль.
Мой артыкул пра соты аўторак у "Звяздзе" ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 11

У Менску выйшла кніга Аляксандра Тамковіча "Інтэрвію, якіх не было". Аўтар разаслаў анкеты некаторым беларускім журналістам, а тыя адвольна адказалі на пытаньні. Патрапіла ў кнігу і мая анкета.

vokl3

Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 11

Здаецца, Менгарвыканкам прыслухаўся да маіх мантраў, што гэта ганебна -- ня мець у сталіцы помніка першаму менскаму князю. Нібыта сабраліся ставіць (магчыма, адзін на дваіх -- з Усяславам Чарадзеям). Поўны сьпіс, каму плянуюцца помнікі па ўсёй краіне -- ТУТ (на ўзроўні абмеркаваньня)
Дарэчы, хачу падзяліцца з нагоды радасьцю. Спраўдзілася мара ідыёта -- я патрымаў у руках акцызную пячатку ХІІ ст. з выявай Глеба Менскага з аднаго боку, і Ўсяслава Чарадзея -- з другога. Даўно хацеў зьдзейсьніць гэта.

Усё-ткі бацька мяне назваў у гонар Глеба Ўсяславіча 🙂
d0b3d0bbd0b5d0b11

Агульны выгляд пячаткі

d0b3d0bbd0b5d0b12

Глеб Менскі

d0b3d0bbd0b5d0b13Ягоны бацька князь Усяслаў Чарадзей

Тэгі:

Jun 11

vik

Ганс Георг Вік і Глеб Лабадзенка. Бэрлін, 2006 год

Колішні кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі Ганс Георг Вік разразіўся бліскучай цытатай:

У 1974 годзе “Siemens” выйграў тэндэр на пабудову АЭС у Іране – я акурат тады быў паслом Нямеччыны ў гэтай краіне – яны пачалі будоўлю і за чатыры гады станцыю амаль збудавалі. Пасля Ісламскай рэвалюцы Хамейні нямецкую кампанію выгнаў. А ў 1984 годзе зноў запрасіў назад. Немцы абдумалі – і адмовіліся.

Тады Хамейні запрасіў будаваць Савецкі Саюз. СССР пагадзіўся. І дагэтуль будуе. І канца той будоўлі не відна. Таму што гэта ў іхным інтарэсе – расцягнуць гэтую будоўлю да бясконцасці. Тое самае будзе, калі Расія пачне будаваць АЭС у Беларусі”.

Тэгі:

Jun 11

адразу дзьве добрыя навіны здарыліся за адзін дзень. стала вядома, што палкоўнік паўлічэнка звольніўся з ўзброеных сіл "па стане здароўя" і пазбаўлены пасады мэр паўлаў.
чым вядомы першы чалавек, пералічаць ня трэба. радуе толькі, што ваенны трыбунал ня мае тэрміну даўніны.
другі запомніўся татальным зьнішчэньнем менскай старадаўняй архітэктуры і прыбіраньнем шапікаў. Бог яго ўжо пакараў.
хто наступны, спадарства?

Jun 10

kroplia

каму спадабаецца -- магу даслаць вялікі варыянт на працоўны стол ))

Тэгі:

Jun 10

bender090610
Падрабязнасьці -- у сёньняшняй "Звяздзе"

Тэгі:

Jun 09

img_19781

У чатыры раніцы ў горадзе толькі сабакі і таксоўцы. Пуста-пуста. Няма ані тралейбусаў, ані мянтоў, ані дворнікаў. Усе яны прачнуцца праз 40 хвілін. Горад мокры і стомлены пасьля імжыстай ночы. Ягоныя храмы адпачываюць і рыхтуюцца пільнаваць спакой мяшчанаў удзень. Ягоныя дзьверы расслабіліся. І, здаецца, што ў іх, расслабленыя, можна ўвайсьці ва ўсе адразу. Падглядаць за сонным, ненафарбаваным горадам крыху няёмка. Так і здаецца, што зараз ён папросіць цябе выдаліць фоткі...
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 09

img_19251

img_19271

Тэгі: