it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 21

Выпадкова, на лецішчы знайшоў леташнюю "Звязду". А там -- матэрыял да 90-годзьдзя Аляксандра Кузьміна, колішняга сакратара ЦК КПБ па ідэалёгіі.
Сярод астатняга, рэзануў мяне такі ўспамін пра паваенны Менск. Прывет тым, хто перакананы, што нашу сталіцу цалкам зьнішчылі фашысты.

00_ponomarenko_s_trubkoy"Потым ужо Панамарэнка мне расказваў: ад некаторых цагляных будынкаў засталіся сьцены, "каробкі". Калі аднавіць іх, адновіцца старая планіроўка гораду. Ён дамовіўся з камандзірам сапёрнай дывізіі, каб за адну ноч ірвануць усе "каробкі". Так і зрабілі (папярэдне з падвалаў выселілі ўсіх, хто там жыў). Ніводнай скаргі ў Маскву: бессэнсоўна. Перад архітэктарамі і будаўнікамі была пастаўленая задача: распрацаваць новы план гораду. Зараз мы маем прамыя вуліцы, прыгожыя дамы".

Ведаеце, я чуў шмат добрага пра Аляксандра Кузьміна. Аднак гэтая цытата сьведчыць, што з эстэтыкай у гэтага чалавека былі пэўныя праблемы...

І пакідае нам успамін пра падонка-герастрата -- Панцеляймона Кандратавіча Панамарэнку, чыё імя носіць зараз адная з "прамых вуліц Менска з прыгожымі дамамі"...

Jun 21

016

Пабачыў на запраўцы Аляксандра Ціхановіча, які заліваў 30 літраў 95-га ў свой новы "Мэрсэдэс". Сфоткаў. Нядобра, канечне, корпацца ў чужым прыватным жыцьці. Але з аднае прычыны мне было цікава. Магчыма, вам таксама будзе...
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 21

0016

Я, канечне, не вялікі знаўца, але здалося, што ці то сьпявалі, ці то лабалі пад фанеру... Сядзеў я непадалёк ад сцэны, і заўважыў -- што калонкі надрываліся, а вось артысты зь мікрафонамі -- не. Да таго ж -- ну дужа ўжо складна для жывога канцэрта ўсё было... Яшчэ я са зьдзіўленьнем даведаўся, што опэра -- гэта...
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 20

img_4841

Быў сёньня ноччу на канцэрце ў Мірскім замку. Рэпартаж -- пасьля выходных. А пакуль -- некалькі фотак. Зараз еду туды ж слухаць опэру...
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 20

katyn

цягнік праехаў занадта хутка, таму ў мяне атрымалася "Атынь"...
дарэчы, было нечакана даведацца, што самі расейцы націск ставяць на першым складзе - -"кАтынь".
і -- па-ранейшаму -- не прызнаюць жудаснае злачынства, зьдзейсьненае камуністамі тут.
бадай, адзіным расейскім чыноўнікам, які пакаяўся за папярэднікаў, быў прэзыдэнт Барыс Ельцын, які публічна папрасіў прабачэньня перад палякамі.
аднак жа там былі ня толькі палякі, але і шмат беларусаў.
толькі наўрад ці сёньняшняя кэгэбісцкая ўлада Расеі наважыцца паўтарыць словы Ельцына...

Тэгі:

Jun 19

Запісала сёньня зранку ў Маскве Аляксандра Кулакова,
адмыслова для www.labadzenka.by

veler

«Хотелось бы самым добрым и самым благодарным словом помянуть этого большого писателя и замечательного человека. Это тот самый случай, когда достаточно посмотреть на портрет, и ты понимаешь, кто это такой. И вся его биография это подтверждает. Когда в 1962 году я еще переходил из пионерского возраста в комсомольской в роман-газете издали «Третью ракету» Василя Быкова – это был грохот и переворот в советской литературе о войне, где главный конфликт оказался не между нами и немцами, а между своими внутри. Так, как писал Быков о войне - и при советской власти и до сих пор тем более, - так не писал более никто, о той правде, которую невозможно было скрыть, хотя все остальные до поры до времени ее удачно обходили. И лично мне очень горестно, что на старости лет Быков эмигрировал из Беларуси. Мне неизвестны причины его эмиграции, но моральный авторитет этого человека был совершенно бесспорен среди тех, кто еще как-то совесть не утерял.
Я хотел вспомнить маленький-маленький эпизод, о котором уже мало кто помнит. На дворе помнится то ли 65-ый, то ли 70-ый. Да 70-ый год – 25-летие великой победы. По этому поводу происходит много разных собраний, в том числе собрание писателей Беларуси и Украины – два партизанских края, как воевали. Быков в президиуме. Павло Загребенный – украинкий письменник выдатный тоже в президиуме. До него доходит очередь. Он выходит к трибуне и начинает говорить, как на Украине было замечательно поставлено партизанское движение. Нет, в Беларуси замечательно, а на Украине еще лучше. Как руководящая роль партии в Беларуси прекрасна, но все-таки на Украине еще лучше . Как люди помогали борцам вот в Беларуси, а на Украине еще лучше. И вот в секундную паузу, где он тянется за стаканом с водой, Василь Быков бурчит себе под ном и это бурчание как-то слышит весь зал – «Ну, конечно, к нам даже карателей присылали из Украины». Скандал был грандиозный абсолютно! Конечно, в стенограммы это не вошло, но к людям оно разошлось. …. Василь Быков – замечательный писатель, которого, я подозреваю, по части писания правды о Великой Отечественной войне видимо уже никто не превзойдет».

Тэгі:

Jun 19

Да гэтай даты журналiст Сяргей Шапран выдаў Быкаўскую энцыклапедыю аб'ёмам больш за 1500 старонак

bykov022

Васiля Быкава няма з намi ўжо 6 гадоў. Гэтыя чэрвеньскiя даты сiмвалiчна перакрыжавалiся ў лёсе народнага пiсьменнiка Беларусi: 19 чэрвеня 1924 года нарадзiўся, 22 чэрвеня 1941 пайшоў на вайну, пра якую пiсаў усё жыццё, 22 чэрвеня 2003-га — памёр.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 19

0001

Палац Пуслоўскіх у Косаве збудаваны ў 1838 годзе за 100 мэтраў ад сядзібы, дзе нарадзіся Тадэвуш Касьцюшка. На той час Беларусь ужо была пад маскальскай акупацыцяй, выражаць сваю прыязнасьць да Касьцюшкі было нельга -- і Пуслоўскі вырашыў у такой форме паказаць сваё стаўленьне да асобы Касьцюшкі, паплечніка і аднадумцы.

Палац спалілі ў 1943 годзе партызаны. У 2008 пачалося ягонае аднаўленьне.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 18

slimak

Тэгі:

Jun 18

Дэльфін

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Пакінуты

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Тэгі: