it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 29

0018

У падзямельлях Бабруйскай крэпасьці можна заблукаць. Збудаваная дзьвесьце гадоў таму, яна захавалася ў цудоўным стане. Часам, гледзячы на сьценку, слаба верыцца, што ёй столькі -- здаецца, што тры-чатыры гады. Бабруйская крэпасьць круцей за Брэсцкую -- але тая больш распіяраная. Менавіта таму тут, у Бабруйску цікавей -- і прасьцей знайсьці нешта новае. Напрыклад, вышкрабаную на цагліне дату "1814"...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 28

babior
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 27

Сацыяльна арыентаваная дзяржава працягвае страчваць свой электарат. Дэмаграфічная палітыка ўлады дае нечуваны плён: толькі за год з мапы Беларусі фактычна зьнік такі горад як Фаніпаль. І так -- штогод.
Забудзьцеся, што нас 10 мільёнаў, і не кажыце гэтую круглую лічбу нікому.
Прызнаемся сабе, што нас 9 мільёнаў 663 тысячы 500 чалавек.

PS Гатовы правесьці акцыю "дзіцёнак ад лабадзенкі" 😉

rebenok

Тэгі:

Jun 26

Сустрэча адбудзецца ў суботу 27 чэрвеня у 12.00 па адрасе: г. Бабруйск вул. Кастрычніцкая д. 33.

піша ў сваім ЖЖ ales_chyhir
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 26

jackson
29 жніўня каралю поп-музыкі і плястычных апэрацыяў споўніўся б 51 год.

+ цікавы камэнтар Максіма Кананенкі з інтэрнэт-выданьня "Взгляд"
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 25

0017
Гэты касьцёл у Косаве збудаваны ў 1877 годзе. Раней на гэтым месцы стаяў драўляны касьцёл 1626 году, дзе 12 лютага 1746 быў ахрышчаны слаўны сын беларускай зямлі Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 23

фота Андрэя Дыбоўскагаminsk-4330

І гэта, спадарства, не пагоня за жоўтымі загалоўкамі!.. Менавіта такія высновы апанавалі мяне, калі я праглядзеў фотасправаздачу паляка raptorka, які наведаў сталіцу нашай родзіны.
Уразілі мяне і насьмяшылі не самі здымкі (яны даволі пасрэдныя), а подпісы да іх. Выглядае, што ніхто з мясцовых абарыгенаў не правёў таварышу экскурсыю па горадзе. І пра многае наш заходні брат як здагадаўся, так і напісаў.
Дык вось, ратуша/касьцёл знаходзіцца ТУТ і ТУТ, Горкі/Пушкін ТУТ, Палац рэспублікі/тэатр ТУТ.
Здаецца, адзінае, што госьць вызначыў непамылкова -- гэта вакзал.
Дарэчы, на той жа старонцы можна пабачыць фоткі і іншых нашых гарадоў, зробленыя замежнікамі. Зусім іншы пагляд!..

Тэгі:

Jun 23

xbox_handheld
на сайце Мытнага камітэту зьявілася прыкольная паслуга. калі ўвесьці IMEI-код свайго тэлефона, то можна даведацца, ці легальна ён увезены ў Беларусь. зрабіць гэта можна ТУТ (інструкцыя, як даведацца код сваго тэлефона, пададзеная там жа)

мой тэлефон, напрыклад, апынуўся "шэры" 🙂
калі ў некага з вас акажацца легальны -- напішыце ў камэнтах!.. цікава ўсё-ткі!

Тэгі:

Jun 23

А.К.

толькі я ў цягніку
не баюся зусім вышыні
не баюся, што нехта
падменіць на мосьце вагні
і наўрад да цябе я
пасьпею на каву
ты насыплеш тры лыжачкі
сядзеш чакаць пры вакне
ты ня пішаш мне вершы
і ўвогуле пішаш ня мне
толькі пішаш цікава
я знайду цябе зноўку
мы сядзем з табою ў цягнік
і паедзем па колу
то долу, то ўгору
толькі я, як і ўчора
ня буду чыніць мітусьні
ну а ты
як і зранку
вяртаеш мяне
ў аўторак

Тэгі:

Jun 22

Артыкул з заўтрашняй "Звязды"

133
Наглядзеўшыся па тэлевізары прыгожых карцінак з канцэртаў пад сценамі Мірскага замка, людзі, як апантаныя, тысячамі скіраваліся туды на мінулых выходных. Спадзеючыся, відаць, добра адпачыць і пабачыць знаёмых артыстаў. На справе выйшла крыху інакш…
Чытаць далей »

Тэгі: