it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 13

img_2616

пабачыў сёньня ў пад'езьдзе. хоць на цытаты разьбірай!..

Тэгі:

Aug 13

усім дзякуй! на наступным тыдні новая пліта ўжо будзе ў Валянціны Ўладзімераўны!
шукайце фотарэпартаж на Блогу!..

Тэгі:

Aug 12

Дзякуй усім, хто ўжо адгукнуўся! Зьбірайма далей!..

Падрабязнасьці ТУТ

Дарэчы, старшыня вушацкага Райгазу заўпэўніў, што задарма прывязе і падключыць пліту. Засталося набыць.

А старшыня Вушацкага выканкаму Алег Кавалёнак, у сваю чаргу, паабяцаў, што пашле людзей збудаваць Валянціне Ўладзімераўне новую прыбіральню і хлеўчык для курэй.

Мой артыкул пра Валянціну Быкаву ТУТ
d0b1d18bd0bad0b0d0b2d0b021

Тэгі:

Aug 12

011

Касьцёл у Селішчах (Вушацкі раён) збудаваны ў 1726 годзе разам з прылеглым кляштарам бернардынцаў. Сёньня ён занядбаны і стаіць у руінах. Аднак захаваў веліч і хараство. І таямніцы. Якія патыхаюць халадком цёмных сутарэньняў...
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 11

d0b1d18bd0bad0b0d0b2d0b03

Валянціне Ўладзімераўне Быкавай 83 гады. Яна на два гады маладзейшая за брата Васіля. Нават не прысьпеўшы Народнага пісьменьніка, можна паглядзець на ягоны фатаздымак, а затым на спадарыню Валянціну -- і зьдзівіцца, наколькі яны падобныя!..

Валянціна Ўладзімераўна і зараз жыве ў вёсцы Ваўчо, што пад Вушачамі. Адна. За апошні год напаткала бяда -- сасьлепла на адное вока... Аднак працягвае чытаць кніжкі, незалежную прэсу.

Наведаўшы Валянціну Ўладзімераўну, высьветліў, якія ёсьць побытавыя праблемы -- у мінулыя гады ўжо ўдалося правесьці ёй тэлефон і паскорыць прывоз дроваў. Высьветлілася, што і зараз ня ўсё бясхмарна -- зусім развалілася прыбіральня. Страшна заходзіць, каб не абрынулася... Пра гэта пасарабую паразмаўляць з чыноўнікамі ў райвыканкаме, якія Валянціну Ўладзімераўну ведаюць, а старшыня нават на сваім аўто прыязджаў па яе на сьвяткаваньне 85-годзьдзя Быкава.

Другая бяда, якая кінулася ў вочы -- пліта. Мала таго, што там зламалася духоўка (спадарыня Валянціна дужа перажывае, што ня можа больш пачаставаць гасьцей пірагамі), дык і сама пліта, мяркуючы па выглядзе, паваенная: як яна ўвогуле працуе -- незразумела.

Мне падалося, што мы разам з вамі здольныя вырашыць гэтую праблему. Кошт пытаньня -- каля 170 даляраў (гэта самая танная пліта "Гефест") + бусік завезьці (да Вушачаў каля 200 км).

Альбо -- калі хто мае спраўную пліту -- тады пытаньне толькі ў транспарце. Галоўнае, каб духоўка працавала.

Ахвярадаўцаў чакае выключны бонус -- вы пазнаёміцеся зь сястрой Васіля Быкава.
Чалавекам, які ведаў Вялікага Пісьменьніка даўжэй за ўсіх на зямлі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 11

d0b3d0bbd18bd0b1d0bed0bad0b0d0b54

Збудаваны ў 1764, перабудаваны ў 1902 годзе. Вытанчаны, стромкі, трапяткі з боку плошчы. Магутны, упэўнены, велічны з тылу.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 11

дзякуючы вам, гурт Rahis падняўся ў гіт-парадзе з 16-а месца на 7-е -- і значыцца, патрапіў у складанку "Тузін Гітоў"!

разам нас багата!..

Тэгі:

Aug 09

d0b2d0bed0b6d18bd0ba

Гасьцюю зараз у Вушачах у Рыгора Барадуліна. Дзядзька Рыгор корміць тут усё жывое і непрытульнае.

Пад вечар да Барадулінскай хаты прыходзіць пяць катоў і сабака. А роўна ў 21.00 падцягваецца сямейства вожыкаў: мама, тата і дзіцёнак. Вожыкі п'юць малако і ядуць кашу. Аднаго вожыка мне ўдалося сфоткаць.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 09

дзякуючы нам, Rahis падняўся ў гіт-парадзе і цяпер ёсьць рэальны шанец патрапіць на складанку "Тузін Гітоў"! аднак гіт-парад -- рэч зьменлівая, да таго ж, іншыя фанаты ня сьпяць у шапку.
працягваем галасаваць ТУТ!

песьні Rahis слухаем ТУТ!

Тэгі:

Aug 08

sarkozy_0

Кажуць, без фаташопу. Нібыта нейкія нашыя хлопцы надавалі такіх фенечак Меркель, а яна вырашыла зь Нікаля падзяліцца. Коля, каб дагадзіць Анжэлцы, -- адразу і начапіў.

А нават калі і фаташоп -- усё адно клёва 🙂
Чытаць далей »

Тэгі: