it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 23

краявід

як казаў Віні Пух: думай, галава, думай!.. 🙂

Тэгі:

Aug 20

pryz
гурт, які некалі быў вядомы як Jab Club, праходзіць стан рэінкарнацыі.
абнавіўся склад, зьмяніліся аранжыроўкі песень, адбываецца іх якасны запіс

таму шукаем і новую назву.

калі вашая назва пераможа -- атрымаеце каштоўны прыз. напрыклад, электрычны імбрык. ці яшчэ што такое.
тэрмін -- ужо трэба.

варыянты можна пакідаць у камэнтах альбо дасылаць на мэйл gleb@labadzenka.by

паслухаць песьні гурта (у старых аранжыроўках) можна ТУТ

Тэгі:

Aug 20

001
Учора Валянціна Ўладзімераўна Быкава атрымала новую пліту. Кіраўнік Вушацкай газавай службы Зьміцер Талан бясплатна выдаткаваў машыну, каб завезьці пліту, майстры задарма падключылі апарат гаспадыні.

Пліта (з усімі прыбамбасамі) каштавала 633 тысячы 30 рублёў.

Дзякуй усім, хто аператыўна адгукнуўся на заклік ахвяраваць на пліту:
* Siva
* Dionisiy
* Яніна М.
* рэдакцыя газэты "Наша Ніва"
* tink
* Ігар К.

Рэпартаж пра дастаўку пліты ТУТ.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 20

Ведаеце расейскую журналістку Дар'ю Асламаву, якая ўсё езьдзіць па сьвеце і піша сэнсацыйныя матэрыялы?.. Якасьць гэтых рэпартажаў высьветлілася зараз, калі яна напісала матэрыял зь Беларусі. Вось адная цытата:

Зарплаты в преуспевающей белорусской деревне по московским меркам невелики - 400 - 500 долларов в месяц, у механизаторов - до 600 - 800 доходит (а в горячую пору и до 1600 зарабатывают).

Цалкам гэты хлусьлівы заказны опус матэрыял можна пабачыць ТУТ

Aug 18

001

Мікіцкая царква ў Зьдзітаве, што пад Жабінкай, збудаваная ў 1502 годзе, перабудаваная ў 1787. Што засталося ад арыгіналу -- сказаць цяжка. Аднак выглядае, што храм сапраўды вельмі стары. Калі дата праўдзівая, то ці не самы стары драўляны будынак ў Беларусі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 18

зьвяртаю ўвагу, што ў калоначцы справа зьявіліся два новыя банэры www.labadzenka.by
буду ўдзячны, калі падчэпіце куды 🙂

Тэгі:

Aug 18

0013

Гэты ўнікальны вятрак стаіць сярод вёскі Алешкавічы Камянецкага раёну. Са словаў мясцовай жыхаркі спадарыні Ларысы, калісьці на млыне вісела жалезная табліца з датаю пабудовы -- 1876. А яшчэ гадоў 15 таму яе, Ларысін бацька ўратаваў вятрак ад пагібелі -- тубыльцы хацелі разабраць яго на дровы... Вятрак ня ўнесены і сьпісы помнікаў архітэктуры, дзяржава не ахоўвае яго нават на словах. Сьпяшайцеся пабачыць яго -- бо ў наступны раз ратавальніка ветрака можа ня быць побач...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 15

Мой матэрыял у сёньняшняй "Звяздзе"
d0bcd196d0bdd181d0ba-d18ed182d180d0bed181d196d0bd2d0bcd196d0bdd181d0ba-d18ed182d180d0bed181d196d0bd

Іншыя ілюстрацыі да артыкула можна паглядзець ТУТ альбо ТУТ (pdf)


Неверагодна, але факт: атрымаўшы беларускую вiзу, можна паглядзець
усю еўрапейскую архiтэктуру XVІ—XIX стагоддзяў!

Ад ананімных аб'ектаў да аўтарскіх шэдэўраў

Прыкладна да XV-XVІ стагоддзяў будаўнiцтва сакральных аб'ектаў традыцыйна было ананiмным — лiчылася непрымальна казаць: я збудаваў храм! Да таго ж, калi касцёл або царква будавалiся цягам ста гадоў, то не выпадала казаць пра нейкага аднаго архiтэктара. Таму i распаўсюджаныя фармулёўкi кшталту: "будавалi манахi-дамiнiканцы". У iнвентарах i запiсах пазначалася максiмум iмя фундатара — паства памятала дабрыню таго, хто ахвяруе на Дом Божы. Таму, калi меркаваць пра XV i першую палову XVI стагоддзя, то выпадае казаць, што многiя пабудовы створаныя запрошанымi архiтэктарамi, але мясцовымi рукамi. У канцы XVI стагоддзя ўсё рэзка змяняецца...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 14

pustynki-6518

Так пракамэнтаваў гэты здымак на сваім сайце "Глобус Беларусі" мой баявы сябар Андрэй Дыбоўскі (аўтар здымка якраз ён). Чаму ён так памеркаваў?.. Глядзіце далей 🙂
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 14

img_2621

я быў шчыра перакананы, што "Еўрафорд" -- гэта афігенна круты фірмовы сэрвіс, дзе ўсё зробяць як у кіне, а мяне, кліента, будуць насіць на руках. бо кошты там напраўду не дзіцячыя...
Чытаць далей »