it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 01

000

Сэзонныя турысты разьехаліся, і ў Паланзе дыхаецца вольна. Тут хораша. Чароўнае паветра, сьвежае мора, хвоі, чайкі... Тут добра думаецца і пішацца, добра чытаецца і фатаграфуецца. Тут добра.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 01

001

Томас Ман -- нямецкі пісьменьнік, аўтар сусьветнавядомых "Ёсіфа і ягоных братоў", "Доктара Фаустуса", "Сьмерці ў Вэнэцыі", "Лоты ў Ваймары". У 1929 годзе яму прысуджаецца Нобэлеўская прэмія за раман "Будэнброкі". У 1930 ён будуе вось гэты дамок у Нідзе (Куршская каса, Літва), дзе праводзіць некалькі плённых сэзонаў. У 1933 годзе, калі да ўлады прыйшоў Гітлер, Ман эмігруе, баючыся перасьледу, і болей у Ніду не вяртаецца.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 01

+IMG_5236

Баўлю час на беразе Балтыйскага мора. Агледзеў палац Тышкевічаў ХІХ стагодзьдзя. Тут ягонага гаспадара, праўда, упарта называюць Тышкявічус. Сумняюся, што сам ён сябе хоць раз так называў...

Палац, у любым разе, прыўкрасны. Стаіць у фантастычным парку (цяпер гэта батанічны сад). Дарэчы, дома маю старадаўнія фоткі гэтага палацу. Вярнуся -- вывешу парамі. Пакуль -- што ёсьць.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 31

dima

яму было ўсяго 47 гадоў...

Тэгі:

Aug 31

найцікавейшы камэнтар на сайце "Нашай Нівы":

Ні расшыфроўкі бартавых самапісцаў, ні апошняга эфіру пілётаў, ні пэўных сьведак, ні працы камісіі, ні экспэртызы ‑‑ а ў Міністэрства абароны ўжо гатовы адказ ‑‑ птушка!

Су‑27 ‑‑ зьнішчальнік‑перахватчык, ён створаны для бою, дзе імаверныя любыя перашкоды.

Ня тое што птушкі, а мэталічныя аскепкі, кулі ‑‑ ажно супраць такога закладзены разьлік. У Су‑27 два рухавікі і няхай адзін нават цалкам будзе зьнішчаны ‑‑ на другім можна сесьці.
Чытаць далей »

Aug 31

Палкоўнік Аляксандр Марфіцкі і палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч коштам сваіх жыцьцяў адвялі самалёт СУ-27 ад жылых дамоў у часе авіяшоу ў Польшчы. У выніку катастрофы абое загінулі.

Вечная слава Героям Беларусі...
свечка

Тэгі:

Aug 30

Як вы правялі лета?

  • Працаваў (-ла) (56%, 25 Votes)
  • Вандраваў (-ла) (16%, 7 Votes)
  • Адпачываў (-ла) (13%, 6 Votes)
  • Страціў (-ла) нявіннасьць з суседкай (-м) на лецішчы (13%, 6 Votes)
  • Вучыўся (-лася) і/ці пастапаў (-ла) (2%, 1 Votes)

Total Voters: 45

Loading ... Loading ...

Aug 30

Па гарачых просьбах працоўных горада Гродна вывешваю сваё даўняе інтэрвію з выдатным кампазытарам Ігарам Лучанком. Хоць яно і рабілася год таму, аднак ніколькі не састарэла. Зстаецца дадаць, што назву для інтэрвію Ігар Міхайлавіч прыдумаў сам.

Игорь ЛУЧЕНОК:
«Как я вообще в этой жизни выжил?!»

Композитор рассказал о клинической смерти и о том, откуда берутся песни

07.08.2008, "Комсомольская правда в Беларуси"
луч1

Вчера, 6 августа, Игорю Лученку исполнилось 70 лет. Хотя сам Игорь Михайлович считает, что ему двадцать восемь. И, кажется, даже не шутит.

Впрочем, не 70 точно. В этом убеждаешься при близком общении с Игорем Михайловичем. Обратившись за интервью, я услышал:

- Завтра утром я уезжаю в Москву навсегда.

- Игорь Михайлович, нам бы интервью для газеты, может, на выходные вернетесь?..

- Через 20 минут жду вас возле речки (разговор происходил в 21.40, под речкой подразумевалась Свислочь).

И Лученок пришел. Принес целую папку фотографий и документов. Попрощались мы, когда часы на Минской ратуше пробили полночь. Пробили, кстати, мелодией Игоря Лученка…
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 29

Штораз, спыняючыся на запраўцы ў дарозе, я ўголас дасылаю тузін праклёнаў інжынэру-будаўніку з-пад Берасьця Пятру Пракаповічу, які кіруе Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.
Рэч у тым, што месяцы тры таму інжынэр-будаўнік Пракаповіч, думаючы, як бы яшчэ нашкодзіць беларускай эканоміцы, узяўся за "дэдалярызацыю" гэтай самай эканомікі. І забараніў, каб на запраўках прымалі валюту (пакінулі толькі на Берасьцейскай трасе /Пеця туды дадому езьдзіць/ і дарозе на аэрапорт).
Ладна, забаранілі -- дык пастаўце на кожнай запраўцы па абменьніку. Бо часта здараецца сытуацыя, калі трэба заліць бэнзыну, а беларускіх грошай няма. Няма таму, што я заўжды захоўваю грошы ў далярах ці эўра. Па-першае, так надзейней. Па-другое, так я меньш марную.

І вось стаіш ты на запраўцы, у баку амаль нічога, а касірка паціскае плячыма: "Вашыя 10 даляраў узяць ня можам..." І мы разам клянем інжынэра-будаўніка з-пад Берасьця Пецю Пракаповіча, які на пасадзе прараба будаўнічага трэста "Цэлінаградпрамбуд" у Казахстане, напэўна, прыносіў Беларусі большую карысьць.

P.S. А сёньня пачытаў у навінах прапанову Мінспорту і турызму -- дазволіць ў прыдарожных кавярнях расплочвацца валютай.
Правая рука ня ведае, што левая робіць...
prokopovich_0

Тэгі:

Aug 28

leki1-1

Прастудзіўся -- і якраз скончыліся пігулкі “Тэрапіну” (амэрыканскі аспірын), які добра мне памагае.

Пайшоў у аптэку, набыў новую баначку – аддаў 6300 рублёў. Вярнуўся дадому, дапіў апошнюю пігулку са старой – і раптам заўважыў цэтлік з коштам.

У 2007 годзе “Тэрапін” каштаваў 3460 рублёў, зараз – 6300. Даражэй амаль у два разы (а калі дакладна – на 82%)! А, помніцца, нядаўна чыноўнікі хлусілі казалі, што за згаданы пэрыяд лекі падаражэлі ўсяго на 20%...

Таварышы, хто падлічыць?..
Чытаць далей »