it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 22

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1600 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

046-parency
нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

    • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
    • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
    • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
    • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
    • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
    • на сайце imbryk.by
    • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

(калі недзе няма -- калі ласка, паведамце)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Feb 22

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы Радыё Свабода дорыць наведвальнікам сайту аўдыёвэрсію кнігі Юрася Бушлякова «Жывая мова».

«Жывая мова» Юрася Бушлякова — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа.

Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі.

Кнігу Юрась дапісваў і ўдасканальваў да апошніх дзён жыцьця. Яна ўбачыла сьвет  да ягоных саракавін.

Юрась Бушлякоў адышоў 4 чэрвеня 2013 году.

Тэгі: , ,

Feb 21

такую абвестку атрымаў ад шаноўнага Лявона Баршчэўскага. вельмі прашу максімальна распаўсюдзіць, бо спадар Лявон кепскага не параіць!

mova

Бясплатныя штотыднёвыя заняткі па беларускай мове, гісторыі, інфарматыцы і іншых прадметах для школьнікаў 7-х—9-х класаў у памяшканні Таварыства беларускай мовы (Мінск, вул. Румянцава, 13, ст. метро “Плошча Перамогі”).

Арганізацыйны сход і пачатак заняткаў – у панядзелак,  3 сакавіка, з 17.00.

Тэгі:

Feb 20

Глеб Лабадзенка, фота, відэа аўтара, для TUT.BY

З родам Скірмунтаў і цяпер нямала звязана месцаў на Палессі: палац Бутрымовічаў у Пінску, якім пазней валодалі Скірмунты; будынак фабрыкі, парк і магіла Рамана Скірмунта ў Парэччы, капліца ў Моладаве… У 1836 годзе Скірмунты стварылі самую перадавую суконную фабрыку ва ўсёй Беларусі, куды ехалі працаваць майстры з Францыі і Нямеччыны. Раман Скірмунт у 1918 годзе на кароткі час узначаліў урад Беларускай народнай рэспублікі, называў сябе беларусам (і гэта – “польскі пан”!). Тым часам, гэты род не на слыху – пра яго ведаюць адмыслоўцы і цікаўныя людзі, але не шырокае грамадства. Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук прагне выправіць гэтую несправядлівасць.

smaliancuk0
28 лютага спадар Смялянчук прачытае публічную лекцыю “Палессе і Скірмунты” – у межах цыкла Urbi et Orbi (Гораду і Свету) Лятучага Універсітэта і Міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь”. Лекцыя адбудзецца ў крэатыўнай прасторы ЦЭХ (Незалежнасці, 58/6) а 18.30, уваход вольны!

Напярэдадні лекцыі мы пагутарылі пра слаўны род Скірмунтаў з доктарам Алесем Смаленчуком.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 18

сябры, можа,к аго зацікавіць?

піша чытач Michael Prach:

магчыма вы ведаеце, што большасць сучасных праграм адразу распрацоўваюцца з прыцэлам на інтэрнацыяналізыцыю, г.з. шматмоўную падтрымку.  дасягаецца гэта аддзяленнем функцыяналу ад рэсурсаў (малюнкі, гукі відэа, тэкставыя радкі).

менавіта для перакладу тэкставых рэсурсаў на розныя мовы існуе сайт www.transifex.com, які дазваляе весці калектыўную працу над перакладам.

беларускіх перакладчыкаў там пакуль што вельмі мала.

translate

Тэгі:

Feb 18

Сябры!
Гурт Biplan, прызнаны ў Літве "Поп-гуртом 2013 года", абвяшчае конкурс для студэнтаў "Мовы нановы" і наведнікаў сайта movananova.by!
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 17

Усе мы верым, што калі на зямлі нараджаецца дзіця, на нябёсах загараецца новая зорачка. Яна расце, сталее і становіцца ўсё больш і больш яркай на працягу ўсяго жыцця чалавека. Відаць, імёны таксама маюць уласныя адбіткі на небасхіле, а можа, нават цэлыя сузор’і. Назвалі бацькі дзяўчынку Янінай — у сузор’і Янінак дадалася зорачка.

Ва ўсе часы паэты складалі вельмі асабістыя вершы-прысвячэнні пэўным асобам са свайго жыцця — каханым, дзецям, сваім сужэнцам. Слынныя паэты Беларусі — Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Уладзімір Някляеў бяруцца прысвяціць верш кожнаму маленькаму беларусу ў новым праекце “Зоркі імёнаў” ад кампаніі “Будзьма!”.

Сёння прысвячэнне Марыйкам распачынае новы праект ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” — імянныя вершы дзеткам, каб кожны бацька ці матуля маглі прачытаць свайму хлопчыку ці дзяўчынцы верш, дзе галоўным героем ёсць менавіта іх дзіця!

30 вершаў ад Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і Уладзіміра Някляева гатовыя! Кожны дзень (акрамя выходных) на сайце кампаніі будзе з’яўляцца адзін вершык-прысвячэнне.

Ідэя праекта з’явілася ў Сяргея Шапрана. А падштурхнула яго да гэтага маленькая Марыйка: “Пляменніцы майго сябра Марыйцы спаўнялася два гады, з гэтай нагоды я і прыйшоў вясновым надвячоркам да Уладзіміра Някляева папрасіць падпісаць кнігу вершаў для дзетак,  кажа Сяргей Шапран Някляеў, відавочна разгубіўшыся (маўляў, ніколі не падпісваў кніжкі дзецям), хвілін праз пятнаццаць задаволена ўсміхнуўся і прачытаў:

Я Марыйку намалюю,

Бо Марыйку ўсю люблю я:

Лобік,

роцік,

носік,

шыйка —

Вось і выйшла ўся Марыйка”.

І, як высветлілася, такіх вершыкаў для дзетак дужа мала, што і дало жыццё гэтаму праекту.

Цягам папярэдніх двух тыдняў кампанія “Будзьма!” збірала фотаздымкі дзетак, чые імёны ўжо сталі героямі вершаў. Былі дасланыя фатаздымкі для 18 вершыкаў, а 12 вершаў яшчэ чакаюць сваіх герояў!

Але і на гэтым праект “Зоркі імёнаў” не скончыцца!

Сачыце за навінамі на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” і дарыце дзеткам вершаваныя сюрпрызы ад зорак беларускай паэзіі!

Тэгі:

Feb 15

mesh1
даслала чытачка Наста Чарнова

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 250 пунктаў) можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 15

пераклад выканалі Дар'я Ісаковіч і Дар'я Зяньковіч
канцэрт Biplan адбудзецца 2 сакавіка ў менскім клубе Tarantino

Тэгі: ,

Feb 15

іншыя выкананьні Філіпа Сьмялова таксама патрабуюць увагі
Чытаць далей »

Тэгі: , ,