it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 24

Надрукавана ў "Звяздзе" ад 24 верасьня

6500 кiламетраў па Еўропе

За два тыднi карэспандэнты "Звязды" Глеб ЛАБАДЗЕНКА i Яўген ВАЛОШЫН праехалiся па Еўропе, наведалi Чэхiю, Францыю, Iталiю, праездам — Польшчу, Нямеччыну, Аўстрыю. I калi рэпартажы з колаў яны пiсалi разам, то цяпер, у Мiнску, кожны падсумоўвае менавiта свае ўражаннi.


Глеб Лабадзенка:

Эўропа -- гэта я!

Я iшоў па сваёй вулiцы Бельскага ў Мiнску, цягнуў за сабой валiзу на колцах, другую нёс у руках. Чамусьцi ўпарта згадваўся верш шаноўнага Генадзя Бураўкiна:

Я не ганю землi чужыя,
Хай iх сонца не абмiне,
Толькi дзе б за морам нi жыў я,
Беларусь мая снiлася мне...

Цяжка ўпарадкаваць паездку ў галаве, казаць — там лепш, а там горш.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 22

склала мая вандроўка Менск-Прага-Парыж-Рым-Прага-Менск

Тэгі:

Sep 22

альбо пазычце -- пакатацца па новай дарожцы

буду ўдзячны і за кампанію 🙂

Sep 22

апошняя частка падарожных нататак


Карэспандэнты "Звязды" трапiлi ў старажытную паганскую бажнiцу,
наведалiся "амбасадарамi" ў Ватыкан i арганiзавалi каля свайго бунгала Санта-Барбару

Калi вы лiчыце, што можна пахадзiць па Рыме два-тры днi — i ўсё пабачыць, не кажыце гэтага нiкому. Не смяшыце людзей. Карэспандэнты "Звязды" ходзяць па Рыме ўжо шэсць дзён — i сквапна смокчуць яго, як Рамул i Рэм малако Капiталiйскай ваўчыцы.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 22

вярнуўся дамоў. ужо ў Менску, калі ішоў з валізай па сваёй вуліцы, згадаўся вось гэты верш шаноўнага Генадзя Мікалаевіча...

Генадзь Бураўкін
ПЕСЬНЯ АБ РАДЗІМЕ

Я ня ганю землі чужыя,
Хай іх сонца не абміне,
Толькі дзе за морам ні быў я,
Беларусь мая снілася мне...

Чытаць далей »

Sep 21

01

кожны раз, калі патрапляю ў Прагу, іду ў Каралеўскі сад, дзе працаваў батанікам наш зямляк Францішак Лукіч Скарына. тут, у самым цэнтры вялікага гораду, можна патрапіць у цішыню і спакой, паглядзець на вавёрак і паслухаць птушак.

Прага -- чароўны горад. патрапіўшы сюды аднойчы, немагчыма сюды не вярнуцца...

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 20

01

і яшчэ крыху парыскіх фотачак...

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 19

001

люблю назіраць за вулічнымі мастакамі. падыходзіць ціхенька за сьпіну і глядзець -- спачатку на накідак, а затым на мадэль. усьміхацца мадэлі, лавіць усьмешкі ў адказ. і верыць, што цяпер партрэт будзе крышычку дабрэйшым...

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 18

001

Пантэон -- храм усіх Багоў у Рыме. Яго лёс -- вельмі беларускі. Спачатку Пантэон, зразумела, быў паганскім храмам. 1 лістапада 609 году яго перахрысцілі на хрысьціянскі. З тае пары гэты дзень адзначаецца як Дзень усіх сьвятых.
Пантэон мае ўнікальны дах дыямэтрам 43 мэтры з круглай адтулінай на сярэдзіне. Гэта надзвычайны ўзор антычнах інжынэрнай думкі.

Тут пахаваныя каралі Віктор Эмануіл ІІ і Умбэрта І, а таксама Рафаэль.

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 17

Карэспандэнты “Звязды” Глеб ЛАБАДЗЕНКА і Яўген ВАЛОШЫН пабачылі ў Рыме 2000-гадовыя храмы і знайшлі падабенства беларускай і старадаўнярымскай архітэктуры

блог

Чытаць далей »

Тэгі: