it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 30

пакуль мы тут з вамі сядзім, нашыя паўднёвыя суседзі такія вось плакацікі робяць 🙂

хто перакладзе?..

moskalskyigaz

Sep 30

+IMG_8332

Ужо пісаў некалі пра касьцёл у Новым Сьвержані (што пад Стоўпцамі), аднак вельмі люблю гэты храм і вяртаюся туды.

Ён збудаваны ў 1588-1600 гадах на фундацыю Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі.

Тут, у Новым Сьвержані, знаходзілася таксама парцалянавая мануфактура Радзівілаў. Тут былі выраблены бюсты для архіва ў Нясьвіскім замку, які цяпер адноўлены. У Сьвержані нарадзіўся і прэзыдэнт Ізраілю Залман Шазар.

У 1818 годзе моцны вецер сарваў дах, была пашкоджаная і вежа. У выніку гэтага вежу зрабілі ніжэйшай -- для бясьпекі. Першасная яе форма невядомая.

У 1935 годзе парафія налічвала 1705 вернікаў.

У 1864 годзе маскалі зачынілі касьцёл. У 1901 ён быў зноў перададзены вернікам.

У 1911-12 гадах тут служыў ксёдз-паэт Андрэй Зязюля.

Неаднойчы касьцёл быў пашкоджаны. У 1706 Новы Сьвержань спалілі швэды. У 1812 тут быў бой расейскага і францускага войскаў. У 1915 вёску акупавалі нямецкія жаўнеры. Пашкодзілі касьцёл і ў часе Другой сусьветнай.

У 1950 камунісцкія выблядкі зрабілі ў храме навозасховішча...

У 1989 сьвятыню аддалі вернікам, яна была адноўленая.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 29

З Кіева прыйшлі пераклады, якія сьпяшаюся выкласьці -- мо, каму цікава будзе. Мне ў цэлым спадабалася, некаторыя месцы -- вельмі. Для магчымасьці параўнаньня прыводжу ўсё парамі.

давай на тры хвіліны
будзем
чорным зернейкам кавы
ты – левай паловай
я правай
а думаць будзем
абодва
насуперак тэарэмам
і зробім
кубак кавы лагоднай
нашым гарэмам
а далей –
малеч зярнятак
знойдзем у капусьце
і хрэн да сябе
кавамолку
падпусьцім


* * *

ану ж на три хвилини
станьмо
зернятком чорної кави
ти – половинка ліва
я – права
а думатимем обоє
усупереч теоремам
і зробим
чашку кави смачної
нашим гаремом
а тоді –
трохи зернинок
знайдемо у капусті
і дзуськи до себе
кавомолку
підпустим

З білоруської переклав Володислав Журба

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 29

Прашу распаўсюдзіць гэты зварот як мага шырэй!

Напярэдадні перапісу насельніцтва група культурных і грамадзкіх дзеячоў Беларусі заклікала беларусаў назваць роднай мовай беларускую.
Зварот ініцыяваны ў рамках нацыянальнай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" і падпісаны 51 культурным і грамадзкім дзеячом Беларусі.

Назаві беларускую мову роднай!

Шаноўныя сябры!

Праз некалькі дзён у нашай краіне пройдзе чарговы перапіс насельніцтва, адным з пунктаў якога будзе пытаньне пра Вашую родную мову. Мы ведаем, што большасьць з Вас шануюць беларускую мову і падтрымліваюць пашырэньне яе ужываньня ў грамадзкім жыцьці.

Беларуская мова – гэта неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага эўрапейскага народу. Вынікамі перапісу насельніцтва мы здольныя засьведчыць самі сабе і усяму сьвету, што мы з’яўляемся паўнавартаснай нацыяй, годнай цікавасьці і павагі з боку іншых нацый сьвету.

Адказ "беларуская" на пытаньні перапісчыкаў аб роднай мове і мове штодзённага ужытку мае ня толькі сымбалічнае, але і практычнае значэньне. Ад колькасьці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам "беларуская" вы станоўча паўплываеце на яе.

Будзем жа памятаць пра гэта, адказваючы на пытаньні перапісчыкаў! Падтрымаем наш нацыянальны скарб – мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.

Будзьма з мовай!

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 29

001

разьбіраў фотачкі з вандровак і знайшоў цэлую фотасэсыю з Палангі. з маім фоцікам на шпацыры асыставаў мне паэт Віталь Рыжкоў.

захацелася зноўку прайсціся па калена ў вадзе...

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 28

Год таму бэтэшныя мудакі прыбралі знакамітую калыханку ("Пакрысе на расе...") Генадзя Бураўкіна, замяніўшы яе на нейкае гаўно ў выкананьні цэлюліта ляца Беларусі Дуры Феевай.

І вось справядлівасьць перамагла -- прынятае рашэньне вярнуць старую "Калыханку", цяпер вырашаюць, хто яе будзе сьпяваць.

Самая пазытыўная навіна за сёньня!..

Тэгі:

Sep 28

laddzia1

Гэты рукапіс даў мне Рыгор Барадулін -- папрасіў адксэрыць. Чытаю другі дзень -- і не магу адарвацца. Якое гэта чароўнае ўражаньне -- трымаць у руках знакаміты твор у першасным варыянце, з праўкамі і заўвагамі самога Караткевіча!.. Разглядаць ягоны ахайны, уборысты почырк, углядацца ў літаркі і радкі. Рукапіс "Ладдзі" займае 23 старонкі, у канцы стаіць дата і месца, дзе Караткевіч скончыў твор (а пасьля закрэсьліў гэта): "2 жніўня 64 г., Рагачоў. Іллін дзень. Дождж. Вечар"

Захапляюся Караткевічам зноўку і зноўку.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Sep 26

ратуша

Тэгі:

Sep 25

сабачка

Тэгі:

Sep 24

блог1

Выпрабаваў новую менскую велатрасу. Дзякуй за пазычаны ровар Волечцы Хвоін 🙂

Хто ня ведае, патлумачу: дзьве паласы (па якіх едзе трактар) -- для ровараў, адная справа -- пешаходная. Пытаньне, хто парушае больш? 🙂

Чытаць далей »

Тэгі: