it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 21

101
Сёння Кардынал Казімір Свёнтэк адзначае 95-годдзе

Кардынал Казімір Свёнтэк для мяне ёсць сімвалам: як высокадухоўны, рэлігійны чалавек аддана служыць Госпаду і свайму народу. У цяжкія часы, калі рэлігія была не ў пашане, Кардынал захаваў веру ў Бога і ў людзей.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 19

img_9879

Барыс Васільевіч памёр учора, на 84-м годзе жыцьця.
мы, журфакаўцы, запомнілі яго як мастадонта беларускай журналістыкі, дыназаўра, якога нам пашчасьціла прыспець.
мне заўжды здавалася, што сёньня няма такіх вось журналістаў-волатаў, а ёсьць журналісты-бегуны, якім вечна няма калі. Барыс Васільевіч ніколі нікуда не сьпяшаўся, разважліва адказваў на пытаньні, вучыў накс, студэнтаў.
а мы не хацелі вучыцца, бо думалі, што і так ужо ўсё ведаем.
так часта бывае -- з творамі і з людзьмі. чытай і глядзі зараз, а разумець будзеш пасьля.
я пасьпеў павучыцца ў Барыса Стральцова, але разуменьне кошту гэтых лекцый толькі пачынае прыходзіць.

Тэгі:

Oct 18

восень

Тэгі: ,

Oct 18

чытаў у нэце пра Ваймар, знайшоў цікавы момант для нашых аматараў гіпсакардону і сілікатнай цэглы:

Самое известное здание в Веймаре - дом-музей Гете - достаточно большое здание в стиле барокко, подаренное великому писателю герцогом Карлом Августом. После воссоединения Германии Веймар стал местом паломничества западных немцев, в первую очередь - из-за домика Гете. В доме, фактически еще при жизни поэта ставшем немецкой святыней, сохранена оригинальная обстановка, рукописи Гете, его собрание картин и минералогические коллекции, ничего не менялось и не реставрировалось.

Тэгі:

Oct 17

шчучын

Касьцёл Сьвятой Тэрэзы, Шчучын, Гарадзеншчына

Тэгі:

Oct 17

парадавалі кітайскія таварышы, якія забясьпечваюць нас вусьцілкамі 🙂

Сьцелька

Тэгі:

Oct 17

Цікавае інтэрвію расейскага фізыка, якога ўпяклі на 7 сутак у Астраўцы за памкненьне расказаць нам праўду пра АЭС. За што? Як уся інтэлігенцыя -- "матам ругаўся"... 🙂

Зміцер Глінскі, Еўрарадыё

ozharovski-ibb
Андрэй Ажароўскі

Некалькі гадзінаў таму з-за кратаў выйшаў расійскі фізік Андрэй Ажароўскі, асуджаны на 7 сутак арышту падчас грамадскіх слуханняў па пытаннях будоўлі АЭС у Астраўцы. У першым пасля зняволення інтэрв’ю ён распавядае пра акалічнасці затрымання, суседзяў па камеры і антыядзерны супраціў.

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 17

тым, хто лічыць, што ў беларускай міліцыі працуюць людзі, рэкамендую паглядзець фотарэпартаж на сайце "Хартыі-97" ТУТ

пазнавайце іх, выкладайце ў нэт іх імёны і адрэсы, кажыце ў твар іхным дзецям і жонкам, што іх бацька і муж -- ганебная пачвара, якая ня вартая называцца мужыком.

Госпадзі, зрабі гэтых жывёлаў імпатэнтамі!

20091016-12_act
Фота "Радыё Свабода"

Oct 16

Надрукавана ў "Звяздзе" ад 17 кастрычніка

У Нясвіжскім замку скляпенні вырабілі з гіпсакартону, а старую ляпніну замянілі на новую. Разбірацца на месцы выехаў міністр культуры Беларусі Павел Латушка

00010002

Вы бывалі ў тэатры? Бачылі, як ствараюцца дэкарацыі? Глядзіце на сцэну – і там сапраўдны домік, адкуль выходзяць людзі, а на вокнах стаяць кветкі. Падыходзіце бліжэй – і домік апынаецца кардонкай альбо фанеркай.

Мне чамусці падалося, што менавіта ў такі спосаб цяпер аднаўляецца Нясвіжскі замак. Праблемы гэтага аднаўлення было вырашана разгледзець на выяздным паседжанні Рэспубліканскай навукова-метадыянай рады з удзелам міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі. Тым больш, што такія паседжанні не праводзіліся ўжо два гады – як і ў Мірскім замку, дзе Павел Латушка пабываў у ліпені, зрабіўшы шэраг крытычных заўвагаў. Рада сабралася ў Нясвіжы, каб прааналізаваць правільнасць хады рэстаўрацыі. Спачатку сябры Рады прайшліся па замку, агледзелі выкананую працу. Іскры ляцелі ва ўсе бакі.

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 16

сьнег

хочаце пагуляць у сьнежкі -- прыязджайце на Гарадзеншчыну. сяджу цяпер у гарадзенскім гатэлі "турыст", а за вакном -- сьнег ідзе!..

а ў Гомелі, кажуць, яшчэ восень. вось якая нашая Беларусь вялікая!

Тэгі: ,