it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 30

У Воршы — музей, вулiца i помнiк, у Рагачове — занядбаная магiла бабулi i недасяжны пакой пiсьменнiка

IMG_3067

Валодзю Караткевічу 1 гадочак, Ворша, 1931 год

Пазаўчора быў у вандроўцы па мясцiнах Уладзiмiра Караткевiча, якую зладзіла Беларуская асацыяцыя журналістаў. Ідэю вандроўкi прапанаваў пiсьменнiк-гiсторык, якога часта называюць паслядоўнiкам Караткевiча, — Уладзiмiр Арлоў. Ён i выступiў гiдам. Маршрут вандроўкi — Орша (тут Караткевiч нарадзiўся) i Рагачоў, дзе ў дзядзькавай хаце пiсьменнiк стварыў свае выбiтныя творы. I гэтыя два пункты ўразiлi мяне сваiм кантрастам.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 30

мяркуючы па актыўнасці неабыякавых людзей, будзем ставіць помнік, а не дошку.

адгукнуліся ўжо каля 10 чалавек, якія згодныя ахвяраваць розныя сумы. грошы будзем зьбіраць, калі дакладна вызначымся, што і як робім.

Аліна, актывістка "Гісторыкі" з Рагачова, патэлефанавала мне сёньня. парпасіў яе даведацца, ці зможам вырабіць помнік у Рагачове, ці усталёўвае там хто. няблага было б і агароджу якую прыдумаць.

тым часам, высьветліў тое-сёе пар бабулю Караткевіча.

звалі яе Гануля Францаўна Пашкевіч (па мужу Грынкевіч) нарадзілася ў 1870 годзе, памерла ў жніўні 1906. настаўнічала ў вёсцы Нісімкавічы пад Чачэрскам, дзе яе і спаткаў дзед Караткевіча Васіль Юльянавіч Грынкевіч. вось, як апісвае гэтую гісторыю дасьледчык Анатоль Верабей:
Нямала звестак збераглося пра дзеда пісьменніка Васіля Юллянавіча Грынкевіча. Нарадзіўся ён у 1861 г., калі адмянілі прыгон, у Краснаполлі. Быў асілкам, чалавекам магутнага целаскладу. Скончыў духоўнае вучылішча ў Гомелі, але ў семінарыю не пайшоў і ўвогуле адмовіўся быць святаром. Уладкаваўся ў Чачэрску лясным аб'ездчыкам у пана Круглікава. Пазнаёміўся з Ганнай Францаўнай Пашкевіч, часта стаў наведваць яе ў вёсцы Нісімкавічы, дзе яна настаўнічала. Бацька яе працаваў загадчыкам гаспадаркі турмы ў Рагачове. Прыгожая дзяўчына паставіла ўмову: калі Васіль пяройдзе на дзяржаўную службу, то яна выйдзе за яго замуж. Неўзабаве яны пераехалі ў Мсціслаў, дзе Грынкевіч працаваў пісарам у казначэйстве. Пазней жылі таксама ў Чэрыкаве, Оршы, Магілёве і Рагачове. Васіль даслужыўся да надворнага саветніка. Відаць, недзе ў 1922 г. пайшоў на пенсію. Было ў іх з Ганнай чацвёра дзяцей: Сяргей (1891, Мсціслаў - не вярнуўся з першай імперыялістычнай вайны); Надзея - маці пісьменніка (25.7.1893, Мсціслаў - 16.12.1977, Мінск); Яўгенія (15.8.1896, Чэрыкаў - 28.2.1983, Мінск); Ніна (12.12.1904, Рагачоў - 20.4.1993, Горкі Магілёўскай вобл.). Бабуля Ганна памерла ў жніўні 1906 г., пахавана ў Рагачове на старых могілках. Праз паўгода дзед ажаніўся з Людмілай Антонаўнай Барысевіч (1873 - 1963(?), Рагачоў). У аўтабіяграфіі У. Караткевіч заўважыў, што дзед быў атэістам. Калі ён жаніўся другі раз, поп адмовіўся яго вянчаць, бо ён ні разу не прычашчаўся і не спавядаўся ў царкве, што было абавязковым для дзяржаўнага служачага. Тады дзед абвянчаўся за пятнаццаць вёрст ад Рагачова.
Ад другога шлюбу ў дзеда быў сын Ігар (27.4.1908, Рагачоў - 20.12.1985, Рагачоў). У 1914 г. дзед пабудаваў вялікі цагляны дом у Рагачове. Жыў ён там да вайны. Любіў вандраваць, часта наведваў дачок, якія з сем'ямі жылі ў Оршы і Полацку. Незадоўга да смерці дзед аслеп. У. Караткевіч у аўтабіяграфіі згадваў: "…я быў у яго чымсьці накшталт сакратара: чытаў яму, а часам і пісаў за яго". У вайну дзед пераехаў у Карму Гомельскай вобласці да дачкі Ніны і там памёр 12.7.1945 г.
Дзед Васіль моцна ўплываў на будучага пісьменніка. Шмат пачутага ад дзеда ў дзяцінстве У. Караткевіч пазней выкарыстаў у сваёй творчасці. Да дзеда Васіля падобны 80-гадовы селянін Ян Рыгоравіч - галоўны герой ранняга апавядання У. Караткевіча "Дзядуля".

падтрымліваю ідэю скласьці эпітафію са словаў самога Караткевіча пра бабулю. працоўны варыянт -- урывак зь верша, дзе ёсьць радок і пра "капліцу над бабчынай магілай старою".

Музей Караткевіча ў Воршы дапамагае таксама -- шукаюць іншыя згадкі пра бабулю, фотаздымак, удакладняюць дату нараджэння і смерці.

справа ідзе, адгукайцеся!..

нагадваю мае кантакты:
labadzenka@gmail.com
ICQ: 431-580-025
skype: labadzenka

"

Тэгі:

Oct 29

IMG_3639

на здымку -- магіла бабулі Ўладзімера Караткевіча на рагачоўскіх могілках.
не разважаючы доўга, чаму магіла апынулася ў такім стане і хто вінаваты, прапаную вырабіць сваімі сіламі дошку ці новы помнік. інакш зьнікне магіла.

прымаюцца прапановы і парады, якую канкрэтна дошку ці помнік можна вырабіць.
асабіста я бачу (як мінімум) драўляную дошку з надпісам, пакрытую лакам, каб не аблезла. мяркую, што ўсталяваць дошку можна на слуп побач з магілай.

калі нехта дапаможа вырабіць жалезную/бляшаную табліцу -- прымацуем да рэштаў намагільля.

а сама лепей, канешне, паставіць новы помнік на гэтую старую аснову. калі такая ідэя будзе падтрыманая -- давайце зьбярэм грошы і зробім. каб ужо надоўга было. бо дошкі-шыльды павырываюць...

ня будзем чакаць, пакуль нехта прыйдзе і зробіць гэта нам.
Уладзімер Караткевіч -- апостал і анёл нашай нацыі. і такая магіла ягонай бабулі -- сорам для кожнага беларуса.

Тэгі: ,

Oct 29

+IMG_3648

на рагачоўскіх могілках захаваліся тры капліцы другой паловы ХІХ стагодзьдзя. таксама тут калісьці быў крыж паўстанцам 1863 году -- іх маскалі растралялі акурат непадалёк, кінулі ў яму -- і прагналі па тым месцы коней, каб схаваць месца, не даць людзям мажлівасьць ушаноўваць герояў.

сёньня рагачоўскія капліцы недагледжаныя, у сярэдзіне па добрай беларускай традыцыі арганізаваная грамадзкая прыбіральня -- відаць, шляхетныя рагачоўцы ня могуць сраць у лесе -- трэба абавязкова залезьці ў капліцу і накласьці на намагільную пліту.
адная капліца стаіць бяз даху -- і паціху ёй настае канец. на дзвюх іншых дах трымаецца, але ўжо не зусім пэўна.
у горадзе, дзе захавалася, скажам так, зусім няшмат (меньш за 10) старых будынкаў, такое стаўленьне да помнікаўз архітэктуры ХІХ стагодзьдзя, шчыра кажучы, зьдзіўляе.
чакаюць, пакуль нехта прыйдзе і зробіць?..
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 28

tel

Тэгі:

Oct 28

hto_geta

Тэгі:

Oct 27

+ ДАДАЎСЯ МОЙ АРТЫКУЛ ПРА ВЫСТУП

Унікальны выступ у Менску хора з вострава Сардынія. Іхныя народныя сьпевы занесеныя ў сьпіс Шэдэўраў нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва ЮНЭСКА.

Тэнорэс ды Мамаяда

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

001

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 27

На прамой лініі ў "Камсамолцы" галоўны даішнік Менску таварыш Карзюк назваў цікавую лічбу: абсталяваць пешаходны пераход сьветлафорамі каштуе 73 тысячы даляраў. Вы ў гэта верыце?..

View Results

Loading ... Loading ...

У сувязі з гэтым прашу майго аднавяскоўца Зянона Кузьміча Ломаця разабрацца, куды дзяюцца дзяржаўныя грошы ў пэрыяд крызісу. Загадзя дзякую.

Тэгі:

Oct 26


Захапляюся Іванам Кірчуком (гурт "Троіца"), лічу яго адначасова і волатам, і добрым чараўніком. Рабіў з ім інтэрвію, бываў на многіх канцэртах "Троіцы", і будзе наступны -- пайду зноў. Няхай ён перапявае народныя песьні неакадэмічна, дадаючы туды значна свайго -- мне гэта падабаецца. Многія гарадзкія людзі пачулі беларускія народныя сьпевы менавіта ў выкананьні Кірчука. Пачулі -- і закахаліся.

Мне пашчасьціла пабываць на рэпетыцыі "Троіцы", выкладаю эксклюзыўнае відэа (3,3 мБ).
Калі спадабаецца -- ёсьць яшчэ!..

Дарэчы, бліжэйшы канцэрт "Троіцы" -- 15 лістапада, КЗ "Мінск"!

Для тых, хто ня можа праглядзець відэа (трафік, плэера няма і гд) -- некалькі фотачак.
Чытаць далей »

Тэгі: , , ,

Oct 26

+IMG_6443

Царква Сьвятога Духа пры Куцеінскім мужчынскім кляштары ў Воршы будавалася ў 1624-26 гадах, рэстаўравалася ў 1995. Кляштар дзейнічае.

Чытаць далей »

Тэгі: