it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 10

fonjuhfa

Аўтографам падзяліўся спадар Андрэй Чарняўскі, дырэктар музэю ў Рагачове

Тэгі:

Nov 10

днямі ў Рагачоў будзе перададзена 100 тысяч авансу на помнік, вырабляюць яго ад двух тыдняў да месяца. канчатковы разьлік -- паводле факта.

у фірме сказалі, што калі пасьпеем да маразоў, то паставім яшчэ цяпер, калі не -- то вырабім цяпер, а ўсталюем па вясьне.

у любым разе, помнік бабулі Ўладзімера Караткевіча хутка будзе.

Тэгі:

Nov 10

дзетадзень

Тэгі:

Nov 07

У ЖЖ Асі Паплаўскай працягваецца галасаванка за самага сэксуальнага беларускага паэта. І ведаеце, што? У мяне там неблагія шанцы!..
Хто яшчэ не галасаваў, маеце магчымасьць 😉

Nov 06

Зусім новая, яшчэ сыраватая песьня гурта HandmadE, запісаная на звычайны мікрафон у часе рэпетыцыі. На ваш суд...

HandmadE. Чакалі працяг

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

музыка Яўгена Валошына
словы Глеба Лабадзенкі

гурт HandmadE
сола-гітара Андрэй Маркуц
гітара, сьпеў Яўген Валошын
акардэон Макс Квяткоўскі

Тэгі: ,

Nov 05

Зьвязацца са мной можна:
labadzenka@gmail.com
ICQ: 431-580-025
skype: labadzenka

Тэгі:

Nov 04

у ЖЖ Асі Паплаўскай ідзе галасаванка. наколькі я разумею, дасяжная толькі для карыстальнікаў ЖЖ.

пытаньне да глупага простае -- хто ў нас самы сэксуальны паэт?

таварышы, скажыце Асі, каб яна запомніла раз і назаўжды!..

Nov 04

Hleb_Łabadzienka

17.00 Дом дружбы (Захарава, 28, м. "Плошча Перамогі")

выступ у межах беларуска-польскай канферэнцыі на тэму старых фотаздымкаў князёў Радзівілаў з дэманстрацыяй саміх здымкаў. уваход вольны

18.00 кавярня "Валерыя" (Валадарскага, 7) чытаньне вершаў, пры ўдзеле гурта HandmadE (пры ўдзеле Яўгена Валошына). уваход вольны, але паколькі гэта кавярня, няблага будзе чаго замовіць. у праграме -- старадароская самагонка сюрпрызы і цікавосткі!

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 04

Шаноўныя сябры!

Прыкладна абмяляваўся каштарыс помніка на магілу бабулі Уладзімера Караткевіча.
Будзем рабіць непасрэдна ў Рагачове, бо зь Менску цягнуць праблематычна.
Там кошты такія:

Сам помнік (пліта з гранітнай крошкі з гранітнай ўстаўкай, на якой выгравіраваны партрэт + тумба + кветнік) – 570 тысяч + яшчэ каля 30 тыс. за пашыраную эпітафію
Усталёўка – 160 тыс.

Агулам – каля 760 тыс.

Тэрмін вырабу – месяц.
Аванс – 100 тысяч.

Можна пачынаць здаваць грошы!..
На гэты момант у мяне ёсьць 85 даляраў і 50 тысяч – то бок, каля 282 тысячы.

Зьвяртайцеся!

labadzenka@gmail.com
ICQ: 431-580-025
skype: labadzenka

Тэгі:

Nov 04

29 ноября в клубе Studio польского Кракова, а 30 ноября в варшавской «Стодоле» выступит французский мультиинструменталист, композитор-минималист и дирижер, уроженец французского Бреста Yann Tiersen, который стал особо популярным после выхода в 2001 году саундтрека к фильму Amelie.

Тэгі: