it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 27
В оформлении обложки книги использован рисунок Василя Быкова из его гродненского архива
Фото: из архива

К 90-летию писателя повесть «Мертвым не больно» впервые выйдет без цензуры [фото]

В июне будет отмечаться 90-летие со дня рождения народного писателя Беларуси Василя Быкова. К этой дате готовится уникальное издание знаменитой повести «Мертвым не больно», в советское время запрещенной в течение почти двадцати лет. Повесть впервые будет опубликована без тех 200 купюр, которые были сделаны цензурой еще в 1965 году и с которыми она печатается почти полвека.

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 26

Баталія развярнулася на форуме раёнкі. Наш знаны пекар Кастусь Ларкоў задаў пытанне -- і атрымаў "вычарпальны адказ".

Кастусь:

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Вельмі крыўдна, што гэтую дату выданне абыйшло бокам.Удвая крыўдна, што ў нумары за 21 лютага не маецца ніводнага артыкула на роднай мове.
Звяртаюся да галоўнага рэдактара. Яніна Станіславаўна, чаму газета зацята не жадае рабіць крок насустрач зразумелай ўсім нацыянальнай мове? Чаму вашым (нашым) выданнем праігнараваны Міжнародны дзень роднай мовы?

Кастусь Ларкоў

 

Шпак:

Кастусь, падтрымліваю зварот.

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 26

krama-kvietki

даслала чытачка Ганна Базарэвіч

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 250 пунктаў) можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Feb 26
Каталіцкі партал Гродзенскай Дыяцэзіі grodnensis.by запрашае Вас прыняць удзел у  літаратурнай вечарыне пад назвай "Вялікдзень з беларускай паэзіяй", якая адбудзецца ў нядзелю, 2 сакавіка ў 18 гадзін у зале ім. Яна Паўла ІІ (будынак Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі, вул. Парыжскай Камуны 1).

На вечарыне плануецца выступ вядомай паэткі Дануты Бічэль , прафесара ГрДУ І.І. Траццяка, спеў дыяцэзіяльнага хора "Саntate Domino", чытанне вершаў, выстаўкі серыі паштовак пад назвай "Вялікдзень з беларускай паэзіяй", якія можна будзе набыць, і экспазіцыі гістарычных паштовак з Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі. Будуць прысутныя біскуп Аляксандр Кашкевіч, біскуп Юзаф Станеўскі.

Тэгі:

Feb 26

sac-rekl

даслала чытачка Вольга Малафеечава

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 250 пунктаў) можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Feb 26

bykau09Пад лесам жыла сямейка. Не багата і ня бедна, дзень і ноч працавала, бяз хлеба ня ела. Зямлі было няшмат, але клопату сямейцы хапала. Сьпярша поле апрацоўвалі бацькі зь дзедам, пасьля, як памёр дзед, — бацька з маткай. Пакрысе падрасьлі сыны — Янка і Васіль, упраўляцца стала лягчэй, і хутаранцы былі задаволеныя.

Неяк на пачатку восені, калі, павячэраўшы, сямейка зьбіралася класьціся спаць, у дзьверы пастукалі. Госьцяў у хаце не чакалі, але бацька мусіў адамкнуць дзьверы, — ці мала каму выпала пільніца па начы. Увайшоў сьціпла, хоць і прыстойна апрануты чалавек, сеў на лаве, закурыў гарадзкую папяросу. І пачаў гаманіць. Аказаўся на дзіва гаманкі, дасюль у тутэйшых мясьцінах такіх не трапляла. Увесь сэнс ягонай гаманы палягаў у тым, што хутаране жывуць незаможна, бадай, кепска, адстала, і трэба інтэгравацца. Гэта значыць, далучыцца да недалёкай вёскі. Гаспадары недаўменна ўтаропіліся ў чалавека — ужо яны ведалі, як жывуць у суседняй вёсцы. Кожнай вясны адтуль прыбягалі на хутар то па кошык бульбы, меру збажыны, а то пазычыць капейчыну ці ўзяць каня прывезьці дровы. Яны так і сказалі захожаму. А той — сваё. Трэба інтэгравацца, бо іначай не выпадае, увесь сьвет інтэгруецца, трэба сіла, каб супрацьстаяць таму сьвету. Хутаранцы маўчалі, яны не разумелі, чаму трэба супрацьстаяць сьвету? Калі тая бязглуздая гутарка добра надакучыла, гаспадар сказаў, што сям'і трэба класьціся спаць, заўтра шмат працы ў полі, хай бы чалавек ішоў, адкуль прыйшоў. Чалавек устаў з лавы, але доўга яшчэ балбатаў у парозе, яны ледзьве выбавіліся ад яго. Як ён пайшоў, матка перахрысьцілася і кажа: «Гэта ж д'ябал! Яй Богу! У яго ж хвосьцік ззаду...» Гаспадар і хлопцы падзівіліся з тых матчыных словаў — яны не прыкмецілі ніякага хвосьціка. Але ўсё магло быць...

Наступны вечар усё ў той жа час у дзьверы зноў загрукалі — ды ўжо мацней, нават нібы абурана. Бацька не хацеў адчыняць, але хлопцы сказалі: хай! Зноў увайшоў той самы, ранейшы захожы і зноў пачаў тое самае. Трэба інтэгравацца, бо будзе кепска, а аб'яднаўшыся, будзе лепш. Яны ўсе неўпрыкмет узіраліся пад ягоную апратку — ці ня высунецца дзе хвосьцік. Але не, нічога нідзе ня высунулася. Недзе блізка ля поўначы ледзьве выбавіліся ад яго, і маці заплакала — зноў яна бачыла хвосьцік. Мужчыны ня ведалі, што і думаць.

Дачакаўшыся ранку, гаспадар узяў у сьвіране чорнае хварбы і на ўсіх дзьвярох намаляваў невялікія крыжыкі. Маці супакоілася: калі то д'ябал, дык пад крыжыкі ён ня ўвойдзе. Са страхам і надзеяй пачалі чакаць наступнай начы.

Вечар мінуў спакойна, ніхто ня стукаў. Трохі яшчэ счакаўшы, сямейка паклалася спаць. Ды яшчэ ня ўсе заснулі, як у падваконьні штось грукнула. Бацька зьлез з палацяў, засьвяціў лямпу. На покуце ўжо сядзеў той самы чалавек. Вакно за ім было выстаўлена знадворку, і ў хату дзьмуў вецер.

— Я наконт інтэграцыі, — спакойна пачаў знаёмую песьню захожы.

— Прэч! — крыкнуў бацька.

Тут ускочылі сыны, сталі поплеч з бацькам. Матка воддаль заплакала. Захожы цепнуў плечуком і нібыта з затоенай крыўдай вылез праз вакно назад.

Рэшту тае начы хутаранцы ня спалі, а як настаў ранак, пачалі мацаваць засаўкі на дзьвярох, мацней прыбівалі вокны. Бацька сказаў, што трэба будзе ў горадзе замовіць аканіцы. Вядома, дорага, але без аканіц не абысьціся.

Наступная ноч прамінула спакойна, ніхто ня стукаў, ня лез у хату. І сямейка патроху супакоілася. Па аканіцы ў горад гаспадар вырашыў паехаць пасьля, як зьвязе з поля снапы.

Але яшчэ празь дзён пару ноччу раптам спалохана крыкнула матка — абодва сыны разам ускочылі, Васіль уключыў электрычны ліхтарык, які надоечы купіў у сельмагу. Матка, плачучы, паказвала ў печ. Сапраўды, там штось адбывалася, чуўся невыразны шорах. У печы на тую пару не палілі, ежу гатавалі ў двары пад паветкай. Але нейкі дзіўны шум-шоргат мкнуў з чалесьніку, і хутаранцы напалохана чакалі. Аж неўзабаве бразнула засланка, з грукатам звалілася на падлогу, і зь печы выкараскаўся ўсё той жа, перапэцканы сажай, чалавек. Вылезшы, моцна чыхнуў два разы, працёр вочы.

— Я наконт інтэграцыі...

— Заб'ю! — зь лютасьцю мовіў гаспадар і схапіў з-пад лаўкі сякеру.

Але ў яго за кашулю ўчапілася матка, сыны схапілі ў качарэжніку вілы. Незнаёмы прыгладзіў вусы і ціхенька захіхікаў.

— Нікуды вам ня дзецца, то гістарычны працэс...

Бацька вырваўся з рук маткі, замахнуўся сякерай. Але ў той момант чалавечая істота зьнікла, бы шмыганула пад печ, дзе ўзімку сядзелі куры. Калі Васіль пасьвяціў туды ліхтарыкам, дык там ня ўбачыў нікога. Чалавек зьнік. Тады ўсе паверылі маці, што то быў не чалавек. Мабыць, сапраўды д'ябал. Але ўсе ведалі, што д'ябла ні ўпрасіць, ні напалохаць немагчыма.

Рэшту тае начы сямейка ня клалася спаць, чакала. І ня ведала, што рабіць. Было зразумела, што хрысьціянскі крыжык на дзьвярох іх не ўратуе.

Ажно на золку старэйшы з сыноў Янка сказаў, што ён ведае антыд'ябальскі сродак. Надзеў шапку і пайшоў у горад.

У паўдзён ён вярнуўся з аршынам каляровае матэрыі. На дрывотні змайстраваў спрытную дзяржаўку. Атрымаўся прыгожы сьцяг, які тры мужчыны прыбілі да вугла. Вецер адразу падхапіў яго і разгарнуў ва ўсю даўжыню — сьцяг узрадавана затрапятаўся.

— Цяпер хай прыйдзе! — сказаў Янка.

І праўда, з таго часу прывязьлівы незнаёмец ні разу не завітаў на хутар, аздоблены бел-чырвона-белым сьцягам.

7 студзеня 1999 г.

Крыніца: knihi.com

Тэгі:

Feb 26
Даследчык Сяргей Шапран “адмыў” больш за 200 правак у тэксце аповесці “Мёртвым не баліць”.
Перадрук з Еўрарадыё
А таксама высветліў, што першапачаткова твор “Мёртвым не баліць” мусіў называцца “Ноч пасля свята”. Сам Васіль Быкаў шкадаваў, што не захаваўся першы варыянт аповесці. Але ўжо пасля смерці пісьменніка яго сыны знайшлі ў гарадзенскай кватэры, дзе некалі жыў Быкаў, тыя самыя тэчкі і перадалі даследчыку творчасці Быкава Сяргею Шапрану.

На вокладцы змешчаны аўтарскі малюнак Васіля Быкава.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 23

21 лютага, у Дзень роднай мовы, Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка перадалі эстафету моўных курсаў аднадумцам у Бабруйску.
У гэтым самым вялікім райцэнтры Беларусі "Мову нанову" будуць весці філолаг Вольга Рудая і журналістка Алеся Скапінцава. Заняткі будуць адбывацца па пятніцах, а 18.00 па адрасе Кастрычніцкая, 33/1. Для арыентацыі: гэта прыватны дом, заходзіць трэба ў брамку з левага боку.

Першыя заняткі правялі арганізатары мінскай "Мовы нановы" Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Студэнтаў прыйшло 20 чалавек. Размаўлялі пра беларускія вітанні і звароты, пра спрадвечныя формы нашых імёнаў, прадставілі слоўнік "Сваякі", пачыталі артыкулы з "Нашай Нівы" пачатку ХХ стагоддзя. Студэнты выканалі і творчае заданне: прыдумаць свой працяг да вядомых прыказак і прымавак.

Імпрэза адбылася пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі". Прысутныя атрымалі памятныя прызы ад "Будзьмы", а таксама кнігі ад Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Ахвочыя наведваць курсы ў Бабруйску могуць наўпрост прыходзіць у наступную пятніцу, 28 лютага, або папярэдне звязацца з Алесяй Скапінцавай праз фэйсбук. Тэлефон Алесі 8 (029) 311 2798.

Далучайцеся таксама да суполкі "Мова нанова - Бабруйск"!

Паведамляйце сваім знаёмым з Бабруйска, што цяпер ёсць такая файная магчымасць вучыць беларускую мову!
І запрашайце "Мову нанову" ў свой горад!


babr
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 23

har5

Квятарня на Сацыялістычнай, 21


даслала Вікторыя Пярлухіна
дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 250 пунктаў) можна паглядзець ТУТ

глядзіце яшчэ 4 фота: Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 23

Сяргей ШАПРАН, Новы час, 23.02.1014

24 лютага Рыгору Барадуліну споўніцца 79 гадоў. Не юбілей, вядома, але ж добрая нагода пагаварыць з тым, чыё імя ўвасабляе сабой не толькі чалавечую годнасць — яно даўно ўжо стала, разам з імёнамі Багдановіча, Купалы, Коласа, Быкава і Караткевіча, своеасаблівым сімвалам беларускай літаратуры і нацыі.

1_rigor_baradul_n_ljuti_2014_fota_sjargeja_shaprana1

Рыгор Барадулін, люты 2014 года. Фота Сяргея Шапрана

— Дзядзька Рыгор, з якім настроем вы цяпер жывяце?

— Мне і дасюль здаецца, што ўсе старэйшыя за цябе, гэта толькі ты малады. Але часам як узгадаеш, што табе пад 80, нібыта з-за пазухі дастанеш гэтыя лічбы… Я заўсёды думаў, што 80 гадоў — гэта многа і, вядома, ніколі на сябе не прымяраў, а цяпер, калі мне самому столькі, дык адчуваю, што гэта ўсё-ткі мнагавата… Ну, колькі Бог дае, столькі і будзеш жыць, нікуды не ўцячэш, усе гады — плённыя яны ці не — усе яны твае. І чым меней застаецца тых гадоў, тым больш хочацца жыць. Гэта ў маладосці ніколі не задумваешся пра тое і перакананы, што яшчэ шмат часу наперадзе, што ўсё паспееш. А цяпер як паглядзіш, дык падаецца, што ў асноўным усё не тое рабіў у гэтым жыцці — шмат рабіў лішняга, пустога, неабавязковага. Але, з іншага боку, так ужо жыццё ўладкавана. Гэта ж не сцэнарый. Так ужо Бог даў.
Чытаць далей »

Тэгі: