it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 15

002
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 14

+++IMG_9706
Канфлікт у музейным асяродку:
Нясвіж і Мінск не могуць падзяліць партрэты Радзівілаў

У музейным асяродку кіпяць жарсці і наспявае скандал. У часе абмеркавання музеіфікацыі Нясвіжскага замка думкі падзяліліся. Нясвіж лічыць, што арыгіналы партрэтаў, якія знаходзіліся ў замку да 1939 года, мусяць вярнуцца туды, дзе былі заўжды. Мінскія музеі не хочуць аддаваць каштоўныя творы мастацтва, збядняць сваю экспазіцыю. "Звязда" дала выказацца ўсім зацікаўленым бакам.
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 14

makowicz2

Спяшайцеся на мiнскi канцэрт сусветнавядомага пiянiста!

Адам Маковiч, выступленнем якога ганарацца лепшыя сцэны свету, дае адзiны канцэрт у беларускай фiлармонii

Адам Маковiч кажа, што сёння ўжо не можа жыць без музыкi, што музыка стала ягонай заўсёднай спадарожнiцай у жыццi. Пачуць i пабачыць гэтага вiртуознага пiянiста беларуская публiка зможа ў аўторак, 17 лiстапада, а 19-й гадзiне ў Дзяржаўнай фiлармонii ў Мiнску. Не прапусцiце!
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 14

bulka

Ксёндз Юзас Булька зь вёскі Мосар трапіў з інфарктам у рэанімацыю. Магчыма, ня толькі таму, што мае 83 гады, але таму, што розныя падлы мэтанакіравана травілі ксяндза Юзаса ўвесь гэты год. Пэўна, пад Новы год атрымаюць павышэньне.

Зычу шаноўнаму Юзасу Бульку папраўляцца і перажыць усіх сваіх зламысьнікаў!

Тэгі:

Nov 13

damok
Гэта здаецца неверагодным, але згаданы раней дамочак на Нямізе ўдалося ўратаваць (часова?). Туды проста ўчора зранку прыехала супрацоўніца Міністэрства культуры Аксана Сматрэнка (дзякуй ёй!!!) -- і перашкодзіла разбурэньню дома, а затым выпісала пастанову аб прыпыненьні працаў.
Падрабязнасьці -- у маім артыкуле з сёньняшняй "Звязды"...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 12

001

Прычына традыцыйная -- "аварыйны стан". Як мне падаецца, найперш аварыйны стан мазгоў нашых чыноўнікаў.

Упраўленьне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі пры Міністэрстве культуры ў курсе. Я сам затэлефанаваў туды і паведаміў, што заўтра зраніцы плянуецца знос гэтага будынка --  гэта пацьвердзіў інжынэр будтрэсту.

Спачатку чыноўніца охала-ахала і казала, што "ня можа быць". Пасьля прызналася -- і сказала, што яны дазволілі грохнуць гэты будынак. Пасьля апамяталася і ўжо пачала казаць, што не дазвалялі. І нават паабяцала "заўтра выпісаць прадпісаньне" каму трэба, каб пакуль не руйнавалі. Я пастараўся патлумачыць, што пакуль іхнае прадпісаньне дойдзе, будынка ўжо ня будзе. І склалася адчуваньне, што яе гэта ня моцна кранула.

Так бывае, калі ідзе спрэчка інвэстараў і гісторыі. У горадзе-героі Мінску перамагаюць інвэстары. Так бывае, калі ідзе спрэчка хабараў і сумленьня. У час крызісу грошы відавочна важнейшыя.

Так бывае, калі тваім горадам і тваёй спадчынай на ўсіх узроўнях распараджаюцца інтэлігенты ў першым пакаленьні, для якіх перабрацца з іхных цыцкавічаў у сталіцу -- найвялікшае дасягненьне ўсяго жыцьця. І пляваць ім, па вялікім рахунку, на нейкія там старыя домікі. Галоўнае, што батарэі грэюць і заробак своечасова даюць. Я люблю ўсю нашую Беларусь, кожны яе куточак і жыхароў. Але каб любіць і адчуваць горад, трэба ў ім нарадзіцца.
Дом, які, магчыма, руйнуюць у гэтыя хвіліны, унесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На старонцы 606 чорным па белым чытаем ягоны шыфр -- 711Е000001 (фота Сьпісу -- ніжэй).

Аднак пры занурэньні ў Сьпіс, бачым, што некаторых дамочкаў з яго ўжо няма -- а некаторыя "адноўленыя" ў выглядзе нізкаякасных муляжоў.

Ці веру я, што дом удасца нейкім чынам уратаваць? Што ўдасца спыніць гэтых бандытаў?

Як паказвае практыка, злодзея спыніць толькі куля. Аднак хай не пераймаюцца -- у самай стабільнай краіне сьвету гэта, дзякуй Богу, малаверагодна.

Але ці застаюцца такія рэчы беспакаранымі?

Няхай людзі, якія падпісваюць дакумэнты на зьнішчэньне нашай спадчыны, спытаюць у былога мэра Менску Міхаіла Паўлава, як ён сябе адчувае.

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 12

усім аматарам пабудовы атамнай станцыі пакажыце на ноч фоткі ТУТ

самі паглядзіце і памаліцеся, каб крызіс зашкодзіў ім ажыцьцявіць свой жудасны плян.

Тэгі:

Nov 11

babulia

Людміла Антонаўна Барысевіч (1873-1963)
другая жонка дзеда Васіля (першая -- Ганна Грынкевіч пражыла ўсяго 36 гадоў і памерла ў 1906 годзе)
Менавіта да яе прыязджаў Валодзя Караткевіч у Рагачоў, менавіта ёй падпісаў сваю першую кнігу.
Менавіта ёй мы паставім цяпер помнік, каб ушанаваць памяць гэтага чалавека.

Гэтая выява, адзіная вядома мне, і будзе выгравіраваная на намагільлі.

Фота з фонду рагачоўскага музэю.

Тэгі:

Nov 11

Сардэчна віншую ўсіх палякаў з Днём Незалежнасьці 11 лістапада -- найважнейшым сьвятам любой дзяржавы!

Тэгі:

Nov 10

Дзякуй усім, хто адгукнуўся:

* супрацоўнікі Радыё Свабода (Сяргей Навумчык, Сяргей Шупа, Аляксандар Лукашук, Аляксей Знаткевіч, Сяргей Абламейка, Юрась Бушлякоў)
* Уладзімер Арлоў
* Віталь
* Таша
* Ніка
* Алекс
* astrynczanka з сябрамі
(здаецца, нікога не забыўся)

Аванс 100 тысяч у пятніцу будзе ў Рагачове, як будзе выраблены помнік -- паведамлю.

Дзякуй усім!..

PS Хто захоча паехаць у Рагачоў на ўсталяваньне помніка -- паведамляйце.

Тэгі: