it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 20

верш_хлопец

Тэгі:

Nov 20

я чалавек цёмны, усякія ЖЖ не чытаю. аднак чытачка vedmo4ka падказала мне цікавую спасылку. гомельскі літаратар Сяргей Балахонаў зрабіў мяне пэрсанажам адной са сваіх баяк.
што казаць, мне прыемна, Сяргею.
рагатаў як немаўля!
Балахонаў яўна недзе за мной падглядвае, пераймаючы сакрэты майстэрства 😉

balachon

Сяргей Балахонаў
Журналісцкія планы ў Нясвіжы
Глеб Лабадзенка прыехаў у Нясвіж, каб для “Звязды” узяць інтэрвію ў Францішкі Уршулі Радзівіл. Журналіста і паэта віталі як самага паважанага госця – з аркестрам, ганаровай драгунскай вартай і фаерверкам. Дарожка ад сядзібы да дзвярэй Глебава бібліёбуса была выслана персідскімі дыванамі. Сустракаць яго выйшла сама гаспадыня – крамяная жанчына ў шыкоўнай сукенцы з вельмі глыбокім дэкальтэ. Пасля ўзаемнага прывітання Лабадзенка не прамінуў адразу ж удакладніць:
– А вы не баіцеся сустракаць скандальнага журналіста ў такім выглядзе?
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 19

больш самазакаханага чалавека за цябе я бачыў толькі ў люстэрку, --
напісаў я сёньня ў асьцы Асі Паплаўскай адной прыгожай дзяўчыне.
перачытаў.
спадабалася 😉

Nov 19

Мініятура, ад якой я сьмяяўся да сьлёз!..

Экзамен на гражданство всегда волнителен для наших иммигрантов почтенного возраста, и они ищут любые «ходы», чтобы облегчить свою участь. Представим себе такую картину, пусть даже нереальную...
- Мистер Гонтмахер, учитывая ваш преклонный возраст, экзамен на гражданство мы проведём на русском языке. Мистер Гонтмахер, вы слышите меня? Что вы смотрите наверх?
- Что-то сказали по радио...
- Это - не радио, это я разговариваю с вами. Я!
- У меня правое ухо не слышит.
- Хорошо, я скажу слева.
- А слева я не вижу.
- Как же вам задавать вопросы?
- Лучше через мою жену Фиру, она всё знает.
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 19

hand made
яшчэ адзін варыянт песьні hand made -- гэтым разам ня толькі пад адную гітару,а ў суправаджэньні гурта

HandmadE. hand mane

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

музыка Я.Валошын
словы Г.Лабадзенка
СПАМПАВАЦЬ

гурт HandmadE
сола-гітара А.Маркуц
вакал, гітара Я.Валошын
акардэон М.Квяткоўскі

Тэгі:

Nov 18

babulia

Заўтра замаўляем помнік на магілу бабулі Ўладзімера Караткевіча.

Тэкст такі:

Бабуля пісьменніка
Уладзіміра Караткевіча

Людміла
Антонаўна
БАРЫСЕВІЧ
1873-1963

-------------
Непадалёк ад ледзь жывой капліцы,
Над бабчынай магілаю старой
Як слёзы залацістыя, жывіца
Цячэ з параненых магутных хвой.

Ул. Караткевіч

Ёсьць меркаваньні -- пакідайце ў камэнтах.

Бабуля пісьменніка

Уладзіміра Караткевіча

Людміла

Антонаўна

БАРЫСЕВІЧ

1873-1963

-------------

Непадалёк ад ледзь жывой капліцы,

Над бабчынай магілаю старой

Як слёзы залацістыя, жывіца

Цячэ з параненых магутных хвой.

Ул. Караткевіч

Тэгі:

Nov 18

002

Я сядзеў дзьве гадзіны ў фільгармоніі -- і шалеў. Назіраў за ягонымі рукамі -- і шчыра не разумеў, як ён пасьпявае так хутка лётаць па-над клявішамі -- і пры гэтым дакранацца да іх, дастаючы з шыкоўнага раялю ня меньш шыкоўныя гукі.

Ведаеце, колькі гадоў Адаму Маковічу. 69!

Я глядзеў на яго, слухаў, фоткаў, запісваў...

Ён граў без партытуры, без шпаргалак і падказак. Граў абсалютна разьняволена. Здавалася, што зараз ён пачне паралельна піць каву ці чытаць кніжку -- і адвернецца ад раялю, працягваючы граць.

Я ня ведаў раней, што адзін чалавек з адным інструмэнтам можа трымаць у такой напрузе цэлую фільгармонію дзьве гадзіны.

Калі Адам Маковіч скончыў граць, мне хацелася бегчы на сцэну і цалаваць ягоныя рукі.

Бо да мяне іх цалаваў Бог.

Adam Makowicz. Minsk, 2009-11-17

СПАМПАВАЦЬ АЎДЫЁ

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Nov 18

АФІША ВЫЯВЫ 2009

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 18

+IMG_4416
Крысціне 14, Вадзіму 28, Ромку тры месяцы...

У Беларусі ўсё часцей здараецца, што дзяўчаты нараджаюць у 13-14 гадоў. Я сустрэўся з юнымі мамамі ў Нясвіжы і распытаў, як так атрымліваецца

Чаму менавіта Нясвіж? Пра тутэйшых юных мам я даведаўся з дайджэста навінаў – адным радком было напісана, што вось, маўляў, трынаццацігадовыя нараджаюць, і ўжо не першы раз. У гатэлі “Нясвіж” супрацоўніца на рэцэпцыі здзіўлена паглядзела на мяне:
-- А што тут дзіўнага?! У нас час гэта, на жаль, стала звычайнай з’явай – ужо колькі разоў так было…
-- Толькі ў маёй школе ўжо тры выпадкі за апошія гады, -- пацьвердзіў мне знаёмы нясвіжскі настаўнік.
Тэлефаную ў радзільню.
-- Нічога вам не скажу без дазволу галоўнага ўрача лякарні!.. – адказвае мне загадчыца радзільні Святлана ДАВЫДЗЕНКА.
-- Нічога не ведаю, першы раз ад вас чую!.. – адказвае мне галоўны ўрач Нясвіжскай раённай лякарні Зміцер ПУЛЯК. – Зараз перазваню ў радзільню, перапытаю.
Праз 10 хвілін.
-- Вас падманулі, -- кажа мне Зміцер Аляксеевіч. – У радзільні мне сказалі, што ніводнага выпадка ў гэтым годзе не было…
Самым дасведчаным апынуўся райвыканкам. Начальніца Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Ірына ЧАМЯРЭЎСКАЯ глядзіць у кампутары – і кажа:
-- Зараз на ўліку тры непоўнагадовыя мамы, яшчэ нядаўна было восем – павырасталі. Мы іх усіх ведаем, тэрытарыяльны цэнтр трымае ўсіх на ўліку…
І ўжо зусім даверліва Ірына Антонаўна дадае:
-- Ведаеце, маёй дачцэ цяпер 15 гадоў… Дык я калі з гэтымі юнымі мамамі сутыкаюся, думаю – хоць бы мяне, Божа, такая доля мінавала…
Тры сённяшнія мамы на ўліку – гэта тры розныя меладрамы. Самая свежая – 16-гадовая Вікторыя з вёскі Лань пад Нясвіжам. Першага Максімку нарадзіла ў красавіку 2008, другога Мацьвея – у ліпені 2009. Сям’я прыстойная, але з журналістам размаўляць адмаўляюцца. Кажуць, усё ў нас добра, ніякай дапамогі не трэба, на дваіх дзяцей 600 тысяч атрымліваем.
Другі выпадак можна назваць самым удалым – ёй 17, яму 21. Жывуць у Снове, ён працуе на агракамбінаце, добра зарабляе – нават дзяржаўную дапамогу не атрымліваюць, бо прыбытак дастатковы.
Трэцяя – Крысціна з вёскі Карцэвічы пад Нясвіжам сама прыйшла да мяне ў рукі – з’явілася ў выканкам афармляць дакументы на бясплатнае харчаванне, калі я гутарыў там з чыноўнікамі.
Маленькая, прыгожанькая, ціхенькая як котачка. Сядзіць і сарамліва паглядае на журналіста, якому ўсё хочацца ведаць. Знаёмлюся з яе прыёмным бацькам Сяргеем, напрошваюся ў госці. Дарогаю пытаюся ў Крысціны ўсё як ёсць, пры гэтым ўважліва падбіраючы словы. Дзіўнае адчуванне – размаўляць з чалавекам, на 9 гадоў за цябе маладзейшым, у якога ўжо ёсць дзіця… Асабліва калі табе самому 23…
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 16

01

Пралятаючы разам з птушкамі над Нясьвіжам, я зрабіў колькі колаў над чароўным-чароўным-чароўным касьцёлам Божага Цела.

Два месяцы таму, ходзячы па Рыме, я гладзеў на Іль Джэзу -- храм, які стаў прататыпам нясьвіскага касьцёлу. І разумеў, што Бернардоні пераплюнуў сваіх настаўнікаў -- наш храм прыгажэйшы, больш велічны, узьнёслы, чароўны!

Іншай і не магла быць сямейная пахавальня Радзівілаў -- толькі такі надзвычайны храм мог абараніць парэшткі найлепшых людзей свайго часу -- і ад фашыстаў, і ад камуністаў (што прыблізна роўнае).

Калі вы яшчэ не даехалі да гэтага касьцёлу і да гэтага гораду -- спытайце мяне, я падкажу вам дарогу...

Чытаць далей »

Тэгі: , ,