it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 27

cikavuju spasylku daslali:

TOP-7 belaruskih zhurnalistau-blogerau

4 pazicyja:

Всем пример

Глеб Лабадзенка

Глеб отлично пишет на социальные темы. На это у него нюх. Вопросы культуры — тоже его стихия. Замечу, журналист-блоггер у нас редкость, а уж создавший при этом блог не на общей платформе — редкость вдвойне. Глеб как раз ведёт самый настоящий «стандалоун»-блог (от англ. stand alone — стоять отдельно), оформляет всё грамотно визуально, и вообще он гражданский активист, спортсмен и красавец. Не преувеличиваю.

http://baj.by/m-p-viewpub-tid-10-pid-163.html

Nov 26

001

Бэрлін на канцы лістапада такі ж халодны, як Менск. Жыцьцё віруе -- жыхароў тут у паўтара разы больш, культуры больш разоў у трыццаць. Сьвяткаваньні 20-годзьдзя падзеньня Бэрлінскага муру дадаюць урачыстасьці і настрою.  Калядныя кірмашы, глінтвайн, яблыкі ў чакалядзе. Бэрлін у лістападзе варты, каб завітаць сюды на тыдзень.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 23

sonca
А вось і чарговы суперхіт ад гурта HandmadE -- "Загляне сонца 2.0".
Рэч у тым, што некалі ўжо была песьня з назваю "Загляне сонца", а гэты варыянт -- яе поўнае пераасэнсаваньне, новае ўвасабленьне тых мастацкіх вобразаў.
Запіс не студыйны, зроблены live ў часе рэпетыцыі.
+ пашаманіў я крышачку з апрацоўкай 😉

HandmadE. Загляне сонца 2.0

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


музыка і словы Я.Валошын
СПАМПАВАЦЬ

гурт HandmadE
сола-гітара А.Маркуц
вакал, гітара Я.Валошын
акардэон М.Квяткоўскі

Тэгі:

Nov 22

sabaka1

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 22

мулявін

гэты здымак зроблены абсалютна выпадкова ў чэрвені 2001 года. я ішоў у Дом прэсы -- і пабачыў, як з дзьвярэй выходзяць "Песьняры" ў поўным складзе (у іх была там прэсавая канфэрэнцыя). выходзяць -- і разыходзяцца ў розныя бакі.
да каго падбегчы па аўтограф і здымак на памяць? зразумела, да Уладзімера Мулявіна!..
так я здабыў здымак зь легендарным музыкам, якога бязьмежна люблю і паважаю.
а праз паўтара гады Мулявіна ня стала...

Тэгі: ,

Nov 21

знайшоў у нэце. усьміхнула

belshyna

Тэгі:

Nov 21

balada

Выкладаю працоўны варыянт песьні "Баляда" з апошняй рэпетыцыі гурта HandmadE.

HandmadE. Баляда

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


музыка і словы Я.Валошын
СПАМПАВАЦЬ

гурт HandmadE
сола-гітара А.Маркуц
вакал, гітара Я.Валошын
акардэон М.Квяткоўскі

Тэгі:

Nov 20

nagbom4

Яшчэ адным бясцэнным экзэмплярам папоўнілася мая калекцыя рарытэтаў. Мой старэйшы сябар і калега Юрась Бушлякоў прэзэнтаваў мне такую вось кніжачку Рыгора Барадуліна 1963 году выданьня.

Спадар Юрась набыў гэтую кніжачку некалі ў букіністычнай краме, але, ведаючы маю любоў і пашану да Дзядзькі Рыгора, саступіў рарытэт мне. За што я бязьмежна спадару Юрасю ўдзячны!

Гэта адная зь першых кніг Рыгора Барадуліна. Тым ня меньш, ужо там былі зьмешчаны некаторыя вершы, якія сталі клясычнымі: "Слаўлю чысты абрус", "Куліна", "Сафійка", "Я -- сын зямлі..."...

Рыгор Барадулін -- нямногі з нашых паэтаў, якія паўсталі ў савецкі час, але якім і цяпер ня сорамна за першыя кніжкі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 20

верш_хлопец

Тэгі:

Nov 20

я чалавек цёмны, усякія ЖЖ не чытаю. аднак чытачка vedmo4ka падказала мне цікавую спасылку. гомельскі літаратар Сяргей Балахонаў зрабіў мяне пэрсанажам адной са сваіх баяк.
што казаць, мне прыемна, Сяргею.
рагатаў як немаўля!
Балахонаў яўна недзе за мной падглядвае, пераймаючы сакрэты майстэрства 😉

balachon

Сяргей Балахонаў
Журналісцкія планы ў Нясвіжы
Глеб Лабадзенка прыехаў у Нясвіж, каб для “Звязды” узяць інтэрвію ў Францішкі Уршулі Радзівіл. Журналіста і паэта віталі як самага паважанага госця – з аркестрам, ганаровай драгунскай вартай і фаерверкам. Дарожка ад сядзібы да дзвярэй Глебава бібліёбуса была выслана персідскімі дыванамі. Сустракаць яго выйшла сама гаспадыня – крамяная жанчына ў шыкоўнай сукенцы з вельмі глыбокім дэкальтэ. Пасля ўзаемнага прывітання Лабадзенка не прамінуў адразу ж удакладніць:
– А вы не баіцеся сустракаць скандальнага журналіста ў такім выглядзе?
Чытаць далей »

Тэгі: