it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 08

Сябры, рэклямую вам выдатнага дызайнэра -- Аляксея Кульбіцкага.

Апроч гэтых візытовак, ягоныя працы -- вокладка дыску "Галасы", гатовая ўжо вокладка "Глобусу Беларусі" (прэзэнтуем праз пару дзён), шматлікія банэры і сайты ў інтэрнэце (напрыклад, апошняя праца -- Сайт мастака Сяргея Чарціліна).

Калі што, мэйл Аляксея Кульбіцкага -- kulbicki@gmail.com. Спасылка на ягоны ЖЖ вісіць у калоначцы "Сябры" справа.

Тэлефон можна пытацца ў мяне.

Рэкамэндую!

viz1
viz2

Тэгі:

Dec 06

Знайшоў на "Еўрарадыё"

Дэлегацыя Прыволжскай федэральнай акругі Расіі наведала Беларусь з нагоды 10-х угодкаў стварэння "Саюзнай дзяржавы". Яна складалася з чыноўнікаў і кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў.

Як паведамляе агенцтва "Башинформ" са спасылкай на міністра будаўніцтва, архітэктуры і транспарту Рэспублікі Башкортастан Равіля Ібатуліна, дэлегацыя наведала буйныя прадпрыемствы беларускай сталіцы, Нацыянальную бібліятэку, сустрэлася з кіраўніком краіны.

Але самае цікавае паведамляецца далей: "Сябры дэлегацыі сустрэліся таксама з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Сяргеем Фядорскім і абмеркавалі з ім супрацоўніцтва ў галіне навукі, тэхнікі, нанатэхналогій". Больш таго, "Фядорскі" падпісаў дамовы аб супрацоўніцтве Беларусі з Мардовіяй, Удмурціяй і Арэнбургскай вобласцю.

Зразумела, што башкорстастанскі міністр ці агенцтва "Башинформ" так перакруцілі прозвішча беларускага прэм'ера Сяргея Сідорскага.

Dec 06

* Все-таки кухарки и прачки не могут управлять государством, они даже могут хотеть «как лучше», но чтобы получилось «как лучше», требуется образование, и желательно не в первом поколении. Должен существовать класс людей, занимающихся управлением, в которых с рождения заложены понятия справедливости и чести.

* Люди, у которых обворовывали квартиру, говорят всегда одно и то же. Что в принципе и выносить-то было нечего, но чудовищно неприятно, что здесь был кто-то другой. Как изнасилование.

Барыс Грабеншчыкоў, з інтэрвію часопісу "Медведь"

Dec 06

галасы

выйшаў новы наклад дыску "Галасы".
у Менску набыць дыск можна у наступных месцах:
* кнігарня "Акадэмкніга" (пр-т незалежнасьці Скарыны,72)
* ВДНХ (Купалы,27), Алесь Мазанік (+37529 7575867)
* ТБМ (Румянцава,13)

зь іншых гарадоў і мястэчак замовіць дыск можна на мой мэйл gleb@labadzenka.by

Тэгі:

Dec 06

gurkou4

Мой добры сябар Віталь Гуркоў у сёмы раз стаў чэмпіёнам сьвету па тайскім боксе, а нашая каманда заняла ПЕРШАЕ АГУЛЬНАКАМАНДНАЕ МЕСЦА СЯРОД 82-Х КРАІНАЎ!

Між іншым, Віталь -- наш чалавек (гл. правую руку на здымку). А незадоўга да паездкі на чэмпіянат зьмяніў імя ў пашпарце: быў Vitaliy, стаў Vital.
-- Віталіі ў Расеі, а я Віталь, -- пракамэнтаваў сам чэмпіён.

Падрабязьней можна пачытаць ТУТ

Тэгі: ,

Dec 05

мірскі_замак

Цэлую сэрыю ўнікальных здымкаў сасканаваў учора ў пані Эльжбеты Радзівіл. Яшчэ ў 1927 годзе бацька падараваў Бэтцы на дзесяцігодзьдзе фотаапарат. З таго часу пані Эльжбета ўсё жыцьцё фатаграфуе. На вялікі жаль, яе перадваенныя здымкі Нясьвіжа загінулі ў часе шматлікіх пераездаў, вайны ды іншых жыцьцёвых абставінаў. А гэтыя захаваліся сапраўдным цудам, як маленькія слайды.
Пані Эльжбета прыязджала ў Мірскі замак некалькі разоў -- разам з бакькам гасьцявала ў князя Міхала Сьвятаполк-Мірскага. І запомніла, як князь казаў ёй: "Бэтка, твае вочы нагадваюць мне фіялкі!.."

Тэгі: , ,

Dec 05

IMG_6003

Мой добры сябар, выдатны музыка і чалавек Дзяніс Філіпенка (гурт Rahis) знайшоў нарэшце душэўны спакой -- чароўную Настасьсю! Віншую маладых і жадаю, каб для абаіх гэты шлюб быў адзіным і шчасьлівым!

фота (с) Юра Сідун, www.generation.by

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 05

сайт называецца belarusfight.com і прысьвечаны бітым мордам баявым відам спорту -- беларускім дасягненьням ва ўсякага віду баях.

Валошын там нават сабраўся па-беларуску пра ўсё гэта пісаць

Тэгі:

Dec 04

001

Сёньня меў паўтарагадзінны выступ у Варшаўскім Унівэрсытэце, на Кафедры беларусістыкі. Чытаў вершы, расказваў пра Беларусь, пра Радзівілаў. Прэзэнтаваў дыск "Галасы" -- раскупілі ўсё, што прывёз...

Фота (с) Michał Banasik Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 04

1989 год
Заходні Бэрлін, 1989. Нічога не нагадвае?..

Спецыяльны карэспандэнт “Звязды” Глеб ЛАБАДЗЕНКА даведаўся ў Ляйпцыгу, як пачыналася мірная рэвалюцыя 1989 года ў ГДР, і што там рабіў у той час Уладзімір Пуцін

Нашыя заходнія суседзі, палякі, любяць паўтараць: “Пачыналася ўсё ў Гданьску”. Маючы на ўвазе, што менавіта з гданьскіх верфаў і пратэстаў на чале з легендарным Лехам Валенсам пачыналася незалежнасць Польшчы ад камуністаў у 1989 годзе.
У немцаў такую ролю выканаў Ляйпцыг (які расійцы памылкова называюць Лейпцыгам). Горад, дзе амаль 30 гадоў працаваў Ёган Себасьцьян Бах, дзе Вагнер вучыў Ніцшэ музыцы, а Ніцшэ Вагнера – філасофіі. Горад, дзе ў 1409 годзе быў заснаваны славуты універсітэт, у якім паспелі павучыцца Гётэ і Лейбніц, Лессінг і Лібкнехт, Ніцшэ і Радзішчаў, а таксама Ангела Меркель.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,