it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 14

Знайшоў у нэце старое інтэрвію (травень 2009, друкавалася ў "Народнай Волі") Алеся Пашкевіча з Уладзімерам Някляевым.

Вельмі люблю і паважаю Някляева -- як літаратара, грамадзяніна, чалавека і мужыка. Сам неаднойчы рабіў інтэрвію з Уладзімерам Пракопавічам. І кожны раз зьдзіўляўся, наколькі мне блізкае і зразумелае шмат з таго, што ён кажа. І, магчыма, ня толькі таму, што мы нарадзіліся ў адзін дзень з розьніцаў роўна ў 40 гадоў.

някляеў

«Лекары» і пацыенты

Дзесяць гадоў таму ў “Народнай Волі” быў надрукаваны артыкул Уладзіміра Някляева “Антыподы і эфіопы” — першая ягоная публікацыя пасля ад’езду за мяжу. Уладзімір НЯКЛЯЕЎ, тагачасны старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, распавядаў пра тое, што змусіла яго да эміграцыі. Сённяшняе ягонае інтэрв’ю цяперашняму старшыні СБП Алесю ПАШКЕВІЧУ вяртае нашых чытачоў да падзей, якія, на жаль, не страцілі актуальнасці. Субяседнікі ўздымаюць найвострую тэму — як уплывае “дзейнасць” некаторых інтрыганаў з атачэння ўлады на маральны стан нашага грамадства.

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 13

свастыка

гэты прыкол распавялі мне самі гарадзенцы -- на ўзроўні гарадзкога міфу.

збудаваў архітэктар домік, а вокны ў пад'езьдзе вырашыў зрабіць цікавым такім чынам -- розных памераў, у пэўным парадку.

прыехала камісыя правяраць. ажно нехта і кажа раптам: людцы, а тут жа свастыка!
прыгледзеліся -- а вокны і сапраўды маюць такую форму. загадалі ў кожнай "свастыцы" па адным "пялёстку" закласьці цэглай, архітэктару далі па галаве. а ці наўмысна ён тое зрабіў, ці так атрымалася -- ніхто і ня скажа ўжо...
такі во гарадзкі міф.

знайсьці дамочак нескладана -- калі стаць тварам да Фарнага касьцёлу -- і прайсьці ўздоўж плота турмы (былых калегіюмаў езуітаў) -- то цераз дарогу ў двары.

а якія гарадзкія міфы ведаеце вы?

Тэгі: , ,

Dec 12

вільня1

знайшоў такую фотку зь вільні -- і захацелася паказаць яе ўсім нашым чыноўнікам і "рэстаўратарам", якія ўздыхаюць, паціскаюць плячыма і кажуць: "нічаво зьдзелаць нільзя, аварыйнае састаянія..."
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 12

буду чытаць вершы на адкрыцьці выставы мастачкі Алены Пятроўскай у фальварку "Добрыя Мысьлі" (ст.м. Інстытут культуры, вул. Магілёўская, 12). выстава "Пясок і мора" прысьвечаная плэнэру ў Паланзе ў верасьні 2009. я там, калі памятаеце, фоткаў птушачак перакладаў вершы, а Алена малявала карціны. у моры купаліся сумесна.
прыходзьце!
алена

Справа я, зьлева Алена Пятроўская. Паланга, верасень 2009

Тэгі:

Dec 12

горад сьніць,
што ў кожным вакне, --
як у маім –
агні
што кожны жлоб
адшкадуе пятак
на гірлянду
і панэльныя
бамбасховішчы
са свае вышыні
будуць шаптаць адно аднаму:
Каляды!..

і выбачацца: маўляў,
пацярпі пару дзён
і дзіўныя людзі
здымуць зь дзявярэй
амэлу
а ўжо ў панядзелак
Каляды занурацца ў сон
і цуду палова
можа ня стацца
цэлым

так што, дружа,
ня шчоўкай дзюбай
альбо
будзеш чакаць наступнага
сьнежня й сьнегу
у гэтым горадзе
гэтай ноччу
арго –
зорку ўбачыць
і сьледам за ёй
паехаць

і пакідаць на
рэшце
бібліятэку й праспэкт
аэрапорт
і трасы
корчмы й аўстэрыі
каб дзесьці ў лесе
выдыхнуць ёй:
"рэспэкт!.."
і падумаць сабе:
не падманулі старыя

kaliady

Тэгі:

Dec 11

001

я даўно ўпэўніўся: у Рэспубліцы Беларусь няма законаў, няма Канстытуцыі, няма судоў і праваахоўных органах. усё адбываецца тут выключна па панятках. пасьля забароны Міністэрства культуры пра знос дома па вуліцы Рэвалюцыйнай 24а, "Мінская спадчына" плюе на Міністэрства -- і руйнуе палову дома. і абсалютна спакойная: ніхто ні за што не адкажа. бо упраўленьне па ахове помнікаў пасьля выпіша дазвол заднім чыслом, пракуратура спусьціць на тармазах, а Міністэрства ня пікне -- бо гэта ж інвэстары ўсё-такі так хочуць.
яшчэ пару гадоў -- і ў Менску са старых будынкаў застануцца толькі цэрквы і касьцёлы. усё астатняе будзе прызнанае аварыйным і адбудаванае ў муляжах. і мы нічога не паробім. бо ёсьць закон аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. і ёсьць цэлае ўпраўленьне, закліканае сачыць за выкананьнем гэтага закону.
аднак грошы і паняткі пераважаюць.

002
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 09

zima
толькі што шчоўкнуў з вакна. як мяркуеце, гэта ўжо сапраўды зіма?..

Тэгі:

Dec 09

luchanok.jpg

нядаўна мне давялося быць у гасьцях у Ігара Лучанка. хто б там што ні казаў, Лучанок -- геніяльны кампазытар. сярод астатняга, ён паказаў мне варыянты Гімна Беларусі (ён быў у камісіі па вызначэньні гімна. забудзем на хвіліну пра тое, што яны выбралі). тэкст напісаў Леанід Дранько-Майсюк, музыку ён, Лучанок. скажу шчыра, калі Лучанок зайграў гімн, я інстынктыўна падняўся... чорт, ну мог жа ў нас быць нармалёвы гімн!..

ЭКСКЛЮЗЫЎ! ПАСЛУХАЙЦЕ ГІМН!

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 08

Вось пару саматужных рынгтонаў песеняк гурта Handmade -- усе ў фармаце mp3.
Калі каму трэба ў іншых фарматах -- выбірайце і лістуйце gleb@labadzenka.by

Не сварыцеся моцна на якасьць -- пісалася ж на звычайны мікрафон. Вось зьбярэм грошыкі, запішам на студыі -- будзе ўсё як у людзей!..

Будзе вечна

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

Загляне сонца

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 08

+ артыкул пра гэта ў "Звяздзе"

001

Палац Радзівілаў у Бэрліне

002

Гравюра 1830-х гадоў
Чытаць далей »

Тэгі: , ,