it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 18

заўтра зранку едзем адкрываць помнік на магіле бабулі Караткевіча. у машыне яшчэ ёсьць месца.

зьвязвайцеся labadzenka@gmail.com

Тэгі:

Dec 18

музыка Дзяніс Філіпенка
словы Глеб Лабадзенка

відэа Generation.BY

Тэгі:

Dec 17

iq48

Калі вы яшчэ ня чулі гэтую песьню гурта IQ48 -- сьпяшаюся падняць вам настрой. Выйшла складанка "Акустыка", куды ўвайшоў і гэты беспадобны трэк.

Іронія і самаіронія -- каштоўная рыса для любога чалавека. І яна прысутнічае ва ўсіх песьнях "айк'юшнікаў", бо яна ёсьць у лідара гурта Сашы Ракаўца. Слухайце, пампуйце, усьміхайцеся. Каму спадабалася -- кіруйце на сайт гурта і падвышайце настрой далей!

IQ48. Чыво ты?

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

Тэгі: ,

Dec 16

У Нямеччыне ўвялі штрафы за брыдкаслоўе на дарозе -- калі кіроўцы адкручваюць шыбу і сварацца адно на аднаго.
Вось выразы з рэальных пратаколаў -- і штрафы, якія атрымалі за гэта гаваруны:

- Bekloppter (тронутый, чокнутый, идиот) - 250 евро
- Dumme Kuh (глупая корова) - 300-600 евро
- Witzbold (остряк-самоучка, юморист) - 300 евро
- Du armes Schwein, du hast doch eine Mattscheibe (Совсем ослеп, свинья несчастная?) - 350 евро
- Wegelagerer (бандит с большой дороги - о полицейском) - 450 евро
- Zu dumm zum Schreiben (Совсем глупый, даже грамоте не научился) - 450 евро
- Du blödes Schwein (тупая свинья) - 500 евро
- Hast du blödes Weib nicht Besseres zu tun? (Дура, тебе делать нечего?) - 500 евро
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 16

калі адзін чалавек сказаў мне, што беларуская мова не пасуе да паўсюднага ўжытку, бо яна бедная (у параўнаньні з расейскай), я прывёў два прыклады.
першае беларускае слова -- якое перакладаецца трыма расейскімі, другое -- пяцьцю.

хто адгадае, якія гэта словы?

Тэгі:

Dec 16

купрын1

У букіністычнай краме парадаваў сябе новай кніжкай -- А.И. Купринъ, полное собраніе сочиненій, томъ 1 книга2, Безплатное приложеніе къ "НИВЕ", 1912 год

Гэтыя старыя, дарэвалюцыйныя кнігі маюць нейкую сваю сілу і шарм -- ня важна, Купрын гэта ці Дастаеўскі. Я чытаю іх вельмі асьцярожна -- і ўяўляю, як 100 гадоў таму гэтая кніга ўспрымалася як навінка, перадавалася з рук у рукі, магла паўплываць на чыйсьці лёс ці сьвядомасьць. Я думаю, як праз 100 гадоў гэтак сама будуць купляць у букіністычнай краме кнігі сёньняшнія.
Вось толькі ці пачытаюць тагачасныя беларусы па-беларуску?..
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 15

шушкевіч

Сёньня спаўняецца 75 гадоў Станіславу Шушкевічу. Ня будзем у гэты сьвяточны дзень узгадваць усе ягоныя заслугі -- добрыя і розныя. Згадаем толькі, што гэты беларус падставіў свой подпіс пад дакумэнтам аб развале самай страшнай імпэрыі ХХ стагодзьдзя.

Здароўя Вам, Станіслаў Станіслававіч!..

Тэгі:

Dec 15

laddzia2

Сябры!

Рыхтуецца да друку ўнікальнае выданьне -- факсыміле "Ладзьдзі Роспачы" Ўладзімера Караткевіча.
Кніга фармату А4 будзе ўключаць у сябе:
* поўную факсымільную копію рукапісу "Ладзьдзі Роспачы" Уладзімера Караткевіча,
* друкаваны тэкст навэлы,
* арыгінал друкапісу перакладу "Ладзьдзі" на расейскую мову Васіля Сёмухі (з рукапіснымі праўкамі Ўладзімера Караткевіча,
* некаторыя фрагмэнты іншых рукапісаў Караткевіча -- у якасьці прыклада Караткевіча-рэдактара,
* прадмову Рыгора Барадуліна (гэты твор Караткевіч прысьвяціў менавіта Барадуліну і падарыў Дзядзьку Рыгору арыгінал рукапісу),
* тэксталягічны аналіз усіх рэдактарскіх і цэнзарскіх правак, выкананы самым аўтарытэтным дасьледчыкам творчасьці Караткевіча Анатолем Вераб'ём
* унікальныя здымкі Уладзіміра Караткевіча і Рыгора Барадуліна (друкуюцца ўпершыню).
----------- агулам - каля 120 старонак!!!

Выданьне ўнікальнае з усіх бакоў. Па-першае, арыгінал "Ладзьдзі" зьмяшчае ўсяго 23 старонкі, а почырк Караткевіча настолькі разборлівы і ўборысты, што твор можна без праблем прачытаць проста з рукапісу. Па-другое, у рукапісы можна дакладна прасачыць і прааналізаваць працу Караткевіча са словам: падбор сынонімаў, перастаноўка словаў месцамі, выкрэсьліваньне цэлых абзацаў... У друкаваным тэксьце будуць дзеля зручнасьці пазначаныя ўсе моманты, дзе Уладзімер Караткевіч рабіў праўкі. І кожны з вас зможа адкрыць для сябе Караткевіча наноў, зазірнуць на пісьменьніцкую "кухню".

Калегі! Калі хто мае жаданьне і магчымасьць ахвяраваць на будучае выданьне, гэта можна зрабіць наступнымі спосабамі.

1. Вы ахвяруеце пэўную суму грошай -- і пасьля выхаду кнігі атрымліваеце адпаведную колькасьць асобнікаў (сума дзеліцца на сабекошт асобніка).
(ФАКТЫЧНА -- ВЫ ВЫКУПЛЯЕЦЕ ЧАСТКУ НАКЛАДУ ПЕРАДПЛАТАЙ)

2. Вы ахвяруеце грошы -- і атрымліваеце ў падарунак сымбалічны асобнік (-кі) з аўтографамі стваральнікаў кнігі. А вашыя грошы ідуць на паніжэньне сабекошту выданьня.
(ФАКТЫЧНА -- ВЫ РОБІЦЕ ДОБРУЮ СПРАВУ, А КНІГІ АТРЫМЛІВАЕЦЕ ЯК БОНУС)

Дапусьцім, на 100 асобнікаў трэба 1 мільён рублёў. Пры гэтым сабекошт асобніка складзе 10 тысяч. Вы ахвяравалі 100 тысяч -- гэта дазволіць зьнізіць сабекошт на тысячу (1.000.000-100.000=900.000/100=9000)-- і зрабіць выданьне больш дасяжным.

У любым разе, усе мецэнаты (па іхным жаданьні) будуць згаданыя ў кнізе.

Ахвотным ахвяраваць можна пісаць на мэйл labadzenka@gmail.com, стукацца ў аську 431580025 ці скайп labadzenka

Тэгі:

Dec 14

1863

Марыя Браніцкая (з Сапегаў) з дачкой Марыяй Ружай "Бішэт" Браніцкай. Каля 1863 году (у гэтым годзе Бішэт нарадзілася)
У сістэме маіх каардынатаў -- гэта бабуля пані Эльжбеты Радзівіл і прабабуля.

Марыя Браніцкая з Сапегаў была жонкай Уладыслава Браніцкага з маёнтка Белая Царква (Украіна), а Бішэт (сямейная мянушка Марыі Ружы) выйшла замуж за Ежы Радзівіла. У іх было шасьцёра дзяцей -- тры дачкі (Тэрэса, Ружа і Эльжбета) і тры сына (Караль, Леон і Альбрэхт).
Пасьля Альбрэхт ажаніўся з Дораці Паркер -- і нарадзілася пані Эльжбета Радзівіл.
Якая, зрэшты, і дапамагла мне апісаць гэты ўнікальны здымак.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 14

berlusconi091213

Прэм’ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі стаў ахвярай хуліганскага нападу ў нядзелю ў Мілане падчас мітынгу сваіх прыхільнікаў.
42-хгадовы Масіма Тартальё разбіў прэм’еру Італіі ніжнюю частку твара ў кроў, як мяркуецца, сувенірнай фігурай міланскага сабора. Хуліган арыштаваны, а Берлусконі адпраўлены ў бальніцу, паведамляе Еўраньюс.
Апошнім часам Італія скаланаецца ад антыберлусконскіх пратэстаў. Дэманстранты выказваюць сваё «не» прэм’ер-міністру Італіі, якога вінавацяць у сувязях з мафіяй і ў карупцыі.
Нядаўна Берлусконі Вярхоўны суд пазбавіў прэм’ерскай недатыкальнасці.
Нагадаем, што 30 лістапада Берлусконі наведваў Мінск, дзе сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

паводле Нашай Нівы

Тэгі: