it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 26

+ СХЕМА ПРАЕЗДУ ДА КАЧАК!!!

001

штук трыста качак і штук сорак лебядзёў засталіся зімаваць на вадасховішчы Крыніца ў Ждановічах. яшчэ колькі дзён таму ім пагражала сьмяротная небясьпека: палонка пры 20-градусным марозе імкліва зьмяншалася... цяпер адліга, палонка расьце, але небясьпека застаецца: харчаваньне птушак наўпрост залежыць ад дабрыні людзей. пакормяць -- сытыя, не пакормяць -- як ёсьць. узімку ж яны нідзе самі пажраць ня знойдуць. менчукі перыядычна падкормліваюць птушак -- хто хлеба прынясе, хто жыта якога. аднак птушак шмат, ядуць дай бог, таму многа ня будзе. тым больш, што наперадзе заўжды самыя наглыя (як і ў жыцьці), а некаторым мо і не дастаецца.

даю прыклад і заклікаю: не дамо птушкам памерці ў суворай беларускай зіме! 😉 яны, бадай, таксама думалі, што глябальнае пацяпленьне ідзе поўным ходам, і Беларусь цяпер як тая Афрыка. і лахануліся, так бы мовіць.

наперад, сябры! бохан хлеба каштуе 1,5 тысячы...

p.s. бярыце з сабой дзетак: калі лебедзь бярэ хлеб з рук -- яднаньне з прыродай канкрэтнае 😉
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 25

каляды2

Усё дакладна да лепшага. Нават калі цягам году амплітуда настрою скача ад мінус дзесяці да плюс дзесяці, нават калі часам сумняесься і ня верыш.

Ня плачце, калі вам здраджваюць людзі, часам, здавалася б, самыя блізкія. Магчыма, такім чынам Бог адводзіць вас ад памылкі -- і чым раней здарыцца гэтая прыкрасьць, тым ад большай прыкрасьці вы ўратуецеся ў будучыні.

Я ніколі не разумеў кіроўцаў, якія паказваюць паваротнік за два мэтры да павароту. А таксама тых, хто ўвогуле не паказвае паваротнік. Здавалася б, драбяза, але колькі гаворыць пра чалавека! Мне здаецца, што і ў жыцьці ёсьць такія паваротнікі. І ты можаш шчыра не разумець, што чалавек ужо падрыхтаваўся збочыць, а ён -- гак, і ўсё.

Такія думкі ўзьніклі ў мяне, калі я згадваў 2009 год. І падумалася, што калі мінае час, і ты глядзіш на рэчы з адлегласьці, то не шкада нічога. Ты навучаны, ты стаў разумнейшы і мацнейшы.

З Калядамі, сябры! Усё да лепшага!

Тэгі:

Dec 25

дзякуй Iрыне i Кiрылу Голуб з Магілёва! (ЖЖ спадара Кірыла можна паглядзець ТУТ)

падрабязна пра ўнікальнае выданьне можна пачытаць ТУТ

Ахвотным ахвяраваць можна пісаць на мэйл labadzenka@gmail.com, стукацца ў аську 431580025 ці скайп labadzenka

Тэгі:

Dec 23

00066rtb
Цяпер спектакль называецца “Translations” (“Пераклады”)
І аўтар не Янка Купала, а ірландскі драматург Брайан Фрыл. У астатнім сэнс той жа.
Як памятаем, ідэя “Тутэйшых” была ў тым, што жывуць тут сабе тубыльцы-беларусы, да якіх па чарзе прыходзяць захопнікі – то немцы, то палякі, то расейцы. І кожны лезе ў наш манастыр са сваім статутам, кожны навязвае свае правілы, мову і парадкі. І знаходзяцца між тубыльцаў-беларусаў ашавуркі-падсцілкі кшталту Мікіты Зносака, які лёгка згаджаецца быць Нікіцеім Зносіловым.
…У “Translations” у вас не аднойчы будзе ўзнікаць дэжа-вю да геніяльнай п’есы Купалы. Толькі ў ролі беларусаў тут ірландцы са сваёй “птушынай мовай”, а ў ролі захопнікаў – ангельскія каланісты, якія не могуць вымавіць назвы мясцовых рэк і вёсак, і таму перайначваюць іх на свой капыл.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 23

наваградак

Ідэя, агучаная нядаўна міністрам культуры Беларусі Паўлам Латушкам, увасабляецца ў рэальнасць. Ужо з гэтага, 18-га тыража, грошы пойдуць мэтанакіравана – на аднаўленне Наваградскага замка. А пачынаючы з наступнага тыража на самім латарэйным білеце з’явіцца выява замка і адпаведны слоган.
-- Выяву замка мы ўжо рыхтуем, -- кажа Ігар ЧАРНЯЎСКІ, начальнік Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры. – А вось са слоганам пытанне адкрытае. Запрашаю чытачоў “Звязды” паўдзельнічаць, прапанаваць свае варыянты. У працоўны час тэлефануйце да нас у прыёмную – тэлефон у Мінску 227-42-95. Альбо пішыце на электронную пошту uonr@kultura.by
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 23

+P222022+1

Касьцёл у Вялікай Бераставіцы (Гарадзенская вобласьць) збудаваны ці то ў 1620 годзе, ці то ў 1741. Мне асабіста заўжды хочацца думаць пра больш старую дату. Шчыра не разумею, як ў такім пытаньні можна разьбягацца ў 120 гадоў -- няўжо дакумэнты настолькі недакладныя, што незразумела, ці той гэта касьцёл, ці не?.. У любым разе, касьцёл проста шыкоўны -- ягоны памер цяжка перадаць здымкам, нават прыстаўляючы што-небудзь для маштабу. На мясцовасьці ён выглядае сапраўднай гарой. Між іншым, мясцовыя ўлады, ня маючы грошай на аднаўленьне, хаця б заклалі ўваходы цэглай. Аднак патрапіць у сярэдзіну можна. І разгледзець там захаваную дагэтуль тынкоўку (храм стаіць бяз даху), пад якой праглядаюцца малюнкі. За савецкім часам ў храме, выглядае, была нейкая ўстанова, мо які склад, бо на сьценах засталіся дурнавата-наіўныя савецкія лёзунгі.

Час лядовых палацаў, я веру, міне. Аднойчы, сябры, мы адновім нашыя храмы.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 21

уявіце толькі: праз ТРЫ дні Каляды, праз 10 -- Новы Год!...

Борис Пастернак
ЕДИНСТВЕННЫЕ ДНИ

На протяженье многих зим
Я помню дни солнцеворота,
И каждый был неповторим
И повторялся вновь без счета.

И целая их череда
Составилась мало-помалу -
Тех дней единственных, когда
Нам кажется, что время стало.

Я помню их наперечет:
Зима подходит к середине,
Дороги мокнут, с крыш течет
И солнце греется на льдине.

И любящие, как во сне,
Друг к другу тянутся поспешней,
И на деревьях в вышине
Потеют от тепла скворешни.

И полусонным стрелкам лень
Ворочаться на циферблате,
И дольше века длится день,
И не кончается объятье.

1959

Dec 20

+ ДАДАЎСЯ АРТЫКУЛ СА "ЗВЯЗДЫ"

ragachou1

Я вельмі рады, што ўдалося давесьці гэтую справу да канца -- сёньня помнік бабулі Ўладзімера Караткевіча Людміле Барысевіч быў адкрыты. Помнік выйшаў сапраўды ладны, дыхтоўны і шляхетны. Хачу падзякаваць усім, хто паспрыяў такому хуткаму вырашэньню пытаньня і яшчэ раз згадаць усіх ахвярадаўцаў:

* супрацоўнікі Радыё Свабода (Сяргей Навумчык, Сяргей Шупа, Аляксандар Лукашук, Аляксей Знаткевіч, Сяргей Абламейка, Юрась Бушлякоў)
* Уладзімер Арлоў
* Віталь Саболька
* Таша
* Ніка
* Алекс
* astrynczanka з сябрамі

Я шчыра жадаю, каб адкрыцьцё гэтага помніка сталася першым, але далёка не апошнім крокам па ўшанаваньні памяці нашага вялікага пісьменьніка ў родным і знакавым для яго Рагачове.

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 19

sb

фота Еўрарадыё

Dec 18

«Сёння для мяне рухнуў бар'ер у адносінах Беларусі і Польшчы»
Спецыяльны карэспандэнт «Звязды» Глеб Лабадзенка суправаджаў міністра культуры Польшчы Богдана Здраеўскага ў часе візіта ў Мінск і Нясвіж

01 Богдан Здраеўскі ў Нацыянальным мастацкім музеі

Візіт міністра культуры Польшчы Богдана Здраеўскага 17 снежня пачаўся перамовамі з міністрам культуры Беларусі Паўлам Латушкам. Спачатку сам-насам, пасля – у пашыраным складзе, з памочнікамі і калегамі. На выніковай прэсавай канферэнцыі прагучала некалькі цікавых навінаў. Што 2010 год ў Беларусі абвешчаны Годам Шапэна. Пры вялікім жаданні можна нават знайсці сувязі Шапэна з Беларуссю. Напрыклад, наш славуты мастак і кампазітар Напалеон Орда сябраваў з Шапэнам у часе побыту ў Парыжы. Імя Шапэна, як мы паведамлялі, атрымала мінская музычная школа №3.
Ажыўленне журналістаў выклікалі словы спадара Латушкі пра магчымую супрацу са славутым польскім рэжысёрам Кшыштафам Занусі.
Чытаць далей »

Тэгі: